Звычайны пачак цыгарэт у Нямеччыне каштуе пяць эўра, а ў Швэцыі — амаль шэсьць, дый у пачку тым іх ня дваццаць штук: быццам курэц, яшчэ не купіўшы цыгарэты, ужо кагосьці пачаставаў — таварыша па няшчасьці ці дзяржаву, у якой скончылася сваё курава і цяпер яна страляе яго ў грамадзянаў. У Нарвэгіі, кажуць, усё яшчэ больш цікава: той самы пачак цыгарэтаў з тым самым сакрэтам там, кажуць, мае кошт ужо каля 11 эўра. Куды коціцца сьвет... Ну, дакладна не туды, куды Беларусь, дзе ўся гэтая атрута — адна з самых танных у Эўропе. У нейкі іншы бок. Дзе для курцоў месца не прадугледжана. А калі ўсё ж і знойдзецца, то ў выглядзе празрыстых плястыкавых загончыкаў, да якіх будуць з прапагандысцкімі мэтамі вадзіць дзяцей і з вучэбна-практычнымі — студэнтаў-мэдыкаў. Такіх загончыкаў, якія ёсьць на лётнішчах — дзе часам хочацца залезьці ва ўласны чамадан, каб хаця б там пакурыць спакойна.
Можна толькі ўявіць сабе, як быў бы абураны ўсёй гэтай барацьбой супраць курцоў і курэньня вялікі францускі мэдык доктар Ражэ. Той самы парыскі доктар Ражэ, які 21 сакавіка 1923 году выступіў з заявай, што курэньне карыснае для здароўя, бо нікатын, як вядома, мае цудоўныя антыбактэрыяльныя ўласьцівасьці. Больш доктар нічым такім не праславіўся, але ж што такое слава — дым цыгарэт без мэнтолу, а сапраўднаму генію часам дастаткова сказаць толькі адну-адзіную фразу, каб увайсьці ў гісторыю. Бязь ценю сумневу парыскі доктар прапісваў цыгарэты, папяроскі, цыгары і люлечныя сумесі цяжарным жанчынам, дзецям, пажылым людзям і інвалідам, лячыў вірджынскім тытунём грып і ангіну, турэцкай латакіяй — батулізм і хламідыёз, а расейскай махоркай — дыфтэрыю, дызэнтэрыю і слупняк. Як, ад чаго і калі памёр доктар Ражэ, высьветліць не ўдалося, а дарэмна — вось хто заслугоўвае сабе гранітны помнік з надпісам «Barbarus hic ego sum, quia non intellegor ulli».
Праўда, калі б добры доктар жыў у наш час, да сьмерці б яго давялі не драконаўскія захады ў барацьбе з курэньнем, пры ўвядзеньні якіх, як гэта часта бывае, ніхто не прыслухаўся да меркаваньня сапраўдных спэцыялістаў, і не 19 цыгарэт у пачку. Дабіла б доктара адна займальная кніжка, напісаная ў васьмідзясятых адным зь яго суайчыньнікаў. З тае пары яна вытрымала шмат перавыданьняў і называецца «S’arrêter de fumer», але самае цікавае ў ёй ня гэта, а імя аўтара. Бэстсэлер, прысьвечаны таму, як кінуць курыць і забіць пры гэтым як мага менш людзей, напісаў доктар Жан Люк Ражэ, то бок аднафамілец змагара за нікатынавы мэтад лячэньня. Здаецца, гэта называецца іроніяй лёсу, хаця якая ўжо там іронія — адзін непрыхаваны сарказм.