Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс стане «экспанатам» у музэі


Людзі стаяць у чарзе, каб разьвітацца з Чавэсам
Людзі стаяць у чарзе, каб разьвітацца з Чавэсам

Часовы кіраўнік Вэнэсуэлы Нікалас Мадура заявіў: цела Уга Чавэса будзе бальзамаванае, «як Ленін». Цела Чавэса зьбіраюцца выставіць на ўсеагульны агляд ў шкляной труне для «вечнасьці» ў Музэі рэвалюцыі.

У прыклад Мадура прывёў Хо Шы Міна, Леніна і Мао Цзэдуна.

Мадура заявіў, што грамадзкае разьвітаньне зь целам Чавэса працягнутае яшчэ на сем дзен.

Гэта заява была зроблена перад дзяржаўнымі пахаваньнямі.

Пра свой намер прысутнічаць на пахаваньні былога прэзыдэнта Вэнэсуэлы заявілі кіраўнікі дзесятка дзяржаўваў, уключна з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам і прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Чавэс кіраваў Вэнэсуэлай на працягу 14 гадоў.

Пра ягоную сьмерць ва ўзросьце 58 гадоў, пасьля некалькіх анкалягічных апэрацыяў, было абвешчана 5 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG