Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладуцька бачыць вуліцу Чавэса на Каменнай Горцы


Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла прэсавы сакратар Менгарвыканкаму Ілона Немава. Чакаецца, што імем памерлага прэзыдэнта назавуць новую вуліцу ў Каменнай Горцы.

Ілона Немава спаслалася на заяву старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі, які сёньня заявіў, што такое рашэньне было б правільным, улічваючы, «як шмат зрабіў прэзыдэнт Вэнэсуэлы для беларускага народу».

Ладуцька лічыць, што імя памерлага вэнэсуэльскага прэзыдэнта магла б насіць адна з вуліц мікрараёну Каменная Горка, дзе бываў Чавэс.

«Раён разьвіваецца, яшчэ ня ўсе вуліцы тут атрымалі назву, і назваць адну зь іх імем гэтага вялікага чалавека будзе па-чалавечы і гістарычна правільна. Але гэта толькі мой пункт гледжаньня, рашэньне прымае гарадзкі Савет дэпутатаў», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Ілона Немава не пацьвердзіла інфармацыю, што ў гарвыканкаме і гарсавеце было паседжаньне, прысьвечанае Чавэсу, і што ў сталіцы плянуецца ўсталяваць яму помнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG