Пра адну жанчыну ў сьвеце дакладна можна сказаць, што для свайго ўзросту яна сапраўды някепска захавалася. Завуць гэтую жанчыну Барбара, і яна жыве ў мяне дома, у скрыні пад ложкам у суседнім пакоі. Апошнім часам ёй усё радзей даводзіцца бачыць сонечнае сьвятло — але зь яе твару не зьнікае шчасьлівая ўсьмешка.
Можна было б памарыць трохі і ўявіць сабе, што гэта яна так радуецца таму, што жыве з Бахарэвічам, аднак, на жаль, я не ў яе гусьце. У параўнаньні з Кенам у мяне не настолькі добра разьвітыя сківіцы і жудасная ангельская, да таго ж занадта вялікае пуза, поўна сівых валасоў і няма басэйна, толькі ванна, куды я і адзін не заўжды зьмяшчаюся. Гэта абсалютна неверагодна, але fuck! — 9 сакавіка ляльцы Барбі спаўняецца ня дваццаць, ня трыццаць, а 54 гады. Калі б яна жыла ў Беларусі, ёй заставаўся б год да пэнсіі. Хаця чаго насьміхацца: Барбі з тых, каму было, ёсьць і заўжды будзе шаснаццаць, і сумнявацца ў гэтым — значыць здраджваць ня столькі ляльцы, колькі тым, хто зь ёй ў дадзены момант гуляе: на ўсіх кантынэнтах. І тым, хто яшчэ нядаўна гуляў, але ўжо пераключыўся на барбі ў сабе. І тым, хто пакуль не гуляе, але ўжо закаціў гістэрыку проста каля вітрыны цацачнай крамы: хачу, хачу. Хачу.
Барбі не пашанцавала: для дарослых яна заўжды была сымбалем чагосьці — не каб проста ўзяць і пагуляцца. Спачатку — празьмернай сэксуальнасьці, а значыць, разбэшчанасьці. Потым — інтэлектуальнай абмежаванасьці. Затым, калі першыя два пункты перасталі лічыцца чымсьці заганным, лялька зрабілася ўвасабленьнем грамадзтва спажываньня. Але і гэтага дарослым было мала, і Барбі ў вачах гендэрна заклапочаных стала ўвасабляць сэксізм. Ня ведаю, ня ведаю: здаецца, такія дарослыя рэчы, як сэксізм, гендэр і кансумэрызм, трэба прадаваць у спэцыялізаваных крамах і адпаведна ўпакаванымі, дый наагул, яны жывуць ня ў ляльках, а ў галовах. Хаця, вядома, нельга з пэўнасьцю сказаць, што Барбара цалкам па-за палітыкай: напрыклад, ня так даўно ў Іране яе абвясьцілі пэрсонай нон-грата. Але Ахмадынэжады прыходзяць і сыходзяць, як і ўсе мужыкі, сёньня адзін, заўтра другі, а Барбара толькі і ведае, што ўсьміхаецца з акна сваёй ружовай хаткі, і на яе твары, як і 54 гады таму, нічога немагчыма прачытаць — зусім як на пысе якога-небудзь загадкавага сьфінкса.