Левацэнтрысцкая кааліцыя, якая сфармавалася пасьля парлямэнцкіх выбараў, прадугледзела для Лінкявічюса пасаду міністра замежных спраў, паведамляе агенцтва Delfi.
Паводле часовага выконаўцы абавязкі міністра замежных спраў Аўдронюса Ажубаліса, у сераду адкліканьне Лінкявічюса ўхваліў і Камітэт па замежных справах парлямэнту.
Амбасадараў у Літве прызначае і адклікае прэзыдэнт па прапанове кіраўніка МЗС і з ухваленьня парлямэнцкай камісіі і ўраду..
Згодна з дэкрэтам прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, былы міністар абароны Літвы Лінкявічюс быў прызначаны амбасадарам у Беларусі з 24 ліпеня 2012 года.
У выпадку прызначэньня на пасаду міністра Лінкявічус будзе ня першым былым амбасадарам у Беларусі, які зойме гэтую пасаду – некалькі гадоў таму зьнешнепалітычнае ведамства Літвы ўзначаліў Пятрас Вайцікунас, які раней кіраваў дыпляматычнай місіяй у Менску.