Аўстрыйскі парлямэнтар ад сацыял-дэмакратычнай партыі, сябра ПА АБСЭ Герман Ліпіч прадстаўляў місію назіральнікаў ад гэтай арганізацыі на парлямэнцкіх выбарах у Менску. Пасьля 19 сьнежня 2010 году гэта ўжо другі раз, калі ён назірае за выбарамі ў Беларусі ў складзе дэлегацыі АБСЭ. У размове зь нямецкім радыё Deutschlandfunk аўстрыйскі палітык падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад учорашняга галасаваньня, ад размоваў і сустрэчаў з прадстаўнікамі беларускага грамадзтва, распавёў пра іх стаўленьне да прэзыдэнта і парлямэнту, пра імавернасьць кансалідацыі беларускай апазыцыі.
— Сп. Ліпіч, ці можам мы ўвогуле гаварыць пра выбары — ці гэта быў суцэльны фарс?
— Тут усё неяк дваіста. Мы былі, напрыклад, на 14 выбарчых участках, дзе ўсё выглядала свабодна і празрыста, выглядала, што кожны мае права выбіраць. Але фактычна галасаваньне ішло ўжо пяць дзён. У студэнцкіх інтэрнатах і г.д. у выбарах узяло ўдзел, залежна ад участку, ад 15% да 80% выбарцаў, і ўсё гэта адбывалася па-за кантролем. А ў дзень выбараў убачыць можна было ўсё. І, як казалі мае калегі, у параўнаньні з папярэднімі выбарамі гэта было празрыста. Але ж выбары былі дваякія: у нядзелю — і пяць дзён да гэтага.
Калі паглядзець цяпер на кандыдатаў у тых акругах, дзе я быў, то ўсе яны ляяльныя да прэзыдэнта. І калі я спаміж трох кандыдатаў выбіраю, і ўсе трое — людзі прэзыдэнта і ніводнага ад апазыцыі, то ясна, што такія выбары шытыя белымі ніткамі.
— Значыць, гэта быў фарс?
— Сытуацыя выглядала менавіта так. Толькі тут выбіралі канкрэтных кандыдатаў, а ня партыі… Калі на ўчастку былі прадстаўленыя кандыдаты ад некалькіх прапрэзыдэнцкіх партыяў (арганізацыяў), напрыклад, шасьці, то і кандыдатаў было больш. Калі ж мы пыталіся, чаму, напрыклад, таму ж Маладому Фронту не было дазволена ўзяць удзел у галасаваньні, нам на кожным участку тлумачыў яго старшыня, што ўсё ў парадку, усё законна, проста ім не было дазволена ўзяць удзел у галасаваньні.
На пытаньне Deutschlandfunk наконт уражаньняў сп. Ліпіча ад кантактаў зь беларускай апазыцыяй, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і высноваў адносна настрояў у грамадзтве ў дачыненьні да Лукашэнкі, аўстрыйскі назіральнік АБСЭ адказаў наступным чынам:
— Падчас размоваў мы зразумелі, што да парлямэнцкіх выбараў у людзей малая цікавасьць. Людзі бачаць, што краінай кіруе прэзыдэнт, а таму парлямэнт папросту залішні, калі назваць рэчы сваімі імёнамі. Таму яўка на выбарах высокая, а цікавасьць да выбараў малая. Людзі бачаць галоўнае начальства ў асобе прэзыдэнта.
— Які агульны стан апазыцыі? Ці сапраўды яна моцна расколатая? І ці ня гэта прычына таго, што Лукашэнка ўсё яшчэ на кані?
— Мяркуючы паводле размоваў з апазыцыяй, кожны хоча ісьці сваім шляхам, і тут нейкага адзінства я ўвогуле ня бачу. І ў гэтым сіла ўлады, што апазыцыі тут сапраўды няма. Няма нават гатоўнасьці пайсьці адзіным шляхам. І прыкметна, што апазыцыя нават на перамовах счэпліваецца між сабой і нейкага сумеснага шляху тут ня бачна.
— Напярэдадні выбараў апазыцыя гаварыла пра фарс… Чаму вы ўсё ж вырашылі назіраць за гэтымі выбарамі?
— Калі мы разам з калегамі, якія тут былі ў 2010-м, абмяркоўвалі цяперашнюю сытуацыю, то мы гаварылі пра тое, што доступ да выбарчых участкаў і гэтак далей значна палепшыўся. Не было такога, каб не дапускалі на ўчасткі, як у 2010-м. Я лічу, гэта вельмі важна, што мы маглі гэткім чынам кантраляваць выбары дзеля іх большай празрыстасьці. І што можна вучыцца, як крок за крокам ісьці да сапраўдных выбараў, якія можна будзе назваць дэмакратычнымі.

І ў гэтым сіла ўлады, што апазыцыі тут сапраўды няма