«Я глыбока шкадую, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў чарговы раз не адпавядалі міжнародным стандартам справядлівага і празрыстага выбарчага працэсу.
У сытуацыі, калі лідэры апазыцыі застаюцца ў турме, калі некаторым апазыцыйным кандыдатам адмоўлена ў рэгістрацыі, а народу затыкаецца рот, адбылася насьмешка над дэмакратычнымі выбарамі.
Выбары былі азмрочаныя абмежаваньнямі доступу да сродкаў масавай інфармацыі, перашкодамі, якія чыніліся міжнародным назіральнікам пры кантролі за падлікам галасоў, ды паведамленьнямі пра ціск на розныя групы выбарцаў.
Беларусь па-ранейшаму ідзе па недэмакратычным шляху, пазбаўляючы сваіх грамадзян грамадзянскіх правоў ды права карыстацца перавагамі больш шчыльнага супрацоўніцтва з Эўразьвязам.
Я шкадую, што ў гэтай сытуацыі Эўрапарлямэнт ня зможа аднавіць афіцыйныя адносіны зь беларускім парлямэнтам.
Я ўжо даўно страціў ілюзіі адносна добрай волі беларускага кіраўніцтва ўзяць на сябе абавязаньні дзеля таго, каб правесьці дэмакратычныя рэформы.
Эўразьвяз урэшце павінен распрацаваць эфэктыўную стратэгію дачыненьняў зь Беларусьсю — гэта значыць, вырашыць, як цьвёрда рэагаваць на абуральныя парушэньні правоў чалавека і вяршэнства закону ды як падтрымліваць беларускі народ і яго грамадзянскую супольнасьць, якая змагаецца са шматлікімі цяжкасьцямі», — заявіў прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц.