Афіцыйна выбары прызналі адбытымі. Незалежныя назіральнікі заяўляюць, што насамрэч прагаласавала ня больш за траціну выбарцаў.
Пра тое, што выбары адбыліся на ўсіх трох участках, старшыні камісіяў абвясьцілі яшчэ а 15.00. Аднак афіцыйныя лічбы тых, хто прагаласаваў, істотна перавышалі падлікі назіральнікаў цягам усяго асноўнага дня — на 300–400 чалавек. Прыкладна тое ж адбывалася і падчас папярэдняга галасаваньня. Паводле незалежных назіральнікаў, у сапраўднасьці ўдзел у галасаваньні па акрузе прыняло ня больш за траціну выбарцаў. Пераважна галасавалі людзі пэнсійнага веку.
Вось жа, кампанія байкоту закранула маладую частку электарату, робіць выснову незалежны назіральнік на ўчастку № 369 Андрэй Солін:
«Мы можам канстатаваць, што падлікі незалежных назіральнікаў і афіцыйныя лічбы выбарчых камісій адрозьніваюцца ўдвая. Цікавае назіраньне, якое я зрабіў, — што моладзь амаль ня ўдзельнічае ў асноўным дні галасаваньня. У асноўным ідуць людзі сталага веку. Можна сказаць, што кампанія байкоту паўплывала на пэўную частку насельніцтва, і даволі ўдала: моладзь у выбарах практычна ня ўдзельнічае».
Назіраньне за ходам галасаваньня і падлік галасоў праходзілі паводле сцэнару ўсіх папярэдніх гадоў: назіральнікі знаходзіліся ад сталоў зь бюлетэнямі на адлегласьці больш за 10 мэтраў. Сябры камісіі галасы выбарцаў лічылі, стаўшы да назіральнікаў сьпінамі, а таму якія бюлетэні і ў чый стос былі пакладзеныя, пракантраляваць было нельга. У выніку з адрывам у 400 галасоў перамог сябра КПБ Аляксей Кузьміч, якога тут называюць праўладным. Пры гэтым мне ня трапіўся ніводзін чалавек, які б галасаваў за гэтую кандыдатуру, а некаторыя выказваліся за байкот нават на выбарчым участку. Гутару зь людзьмі:
Спадар: «Галасаваў я за моладзь. Зараз новы час, новае мысьленьне, таму і людзі ў парлямэнце павінны быць маладыя і новыя».
Спадарыня: «На жаль, не запомніла прозьвішчаў, але галасавала за чалавека, які працуе на ЦЭЦ. Думаю, што той, хто ведае жыцьцё непасрэдна, ведае і што ён будзе рабіць у парлямэнце».
Карэспандэнтка: «Многія людзі расчараваліся ў выбарах, а вы?»
Спадарыня: «Я ня ведаю, але толькі бачу, што вельмі мала людзей на галасаваньні. Вядома, у нас моцны прэзыдэнт, але павінны быць людзі, якія змогуць яму супрацьстаяць».
Карэспандэнтка: «Што вы зрабілі са сваім бюлетэнем?»
Спадар: «Пакінуў сабе на памяць — гэта мой знак пратэсту, мой байкот. Бо ўжо вядома, хто будзе абраны. Я хоць і не празорца, але ўпэўнены на сто адсоткаў, што гэта будзе камуніст Кузьміч. Найдзікунскае фальшаваньне — хадзі, не хадзі — сьпісы ўжо складзеныя, хто трэба, прызначаны — дык які сэнс?»
Цягам усяго дня працу кожнага з трох выбарчых участкаў і ўсіх назіральнікаў кантралявалі супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным. Час ад часу невядомыя спрабавалі ўсчаць спрэчку з назіральнікамі, перашкаджаючы ім сачыць за галасаваньнем. Розьніцу паміж афіцыйнымі лічбамі тых, хто прагаласаваў, і падлікамі назіральнікаў старшыні камісіяў камэнтаваць адмаўляліся. Толькі на ўчастку № 368 старшыня камісіі на запыт назіральнікаў адказаў: «У вас не было гэтулькі выбарцаў, а ў нас было». Калі б галасаваньне праводзілася сумленна, то выбары б праваліліся, упэўнены назіральнік ад руху «За свабоду» Алесь Марчанка:
«Спачатку розьніца ў падліках складала некалькі галасоў, а пасьля — больш і больш, так што склала ўжо дзясяткі і сотні. І нават сёньня розьніца ў падліках вельмі істотная. Насамрэч адбыўся байкот, але адміністрацыйнымі рэсурсамі робіцца ўсё, каб давесьці гэта было нельга».
Як паведамілі назіральнікі Фрунзенскай выбарчай акругі № 101, усе свае заўвагі і скаргі бліжэйшым часам яны накіруюць у акруговую і Цэнтральную выбарчую камісіі.