Былы супрацоўнік беларускай міліцыі Аляксандар Баранкоў лічыць, што ўлады Эквадора ўратавалі яму жыцьцё, пастанавіўшы не выдаваць яго Менску, паведамляе ў сераду брытанская газэта «Гардыян».
«Я шчасьлівы. Яны ўратавалі маё жыцьцё», — цытуе выданьне Баранкова, зь якім рэдакцыя гутарыла праз тэлефон.
Суд у Эквадоры адмовіўся выдаць афіцыйнаму Менску былога супрацоўніка беларускай міліцыі. У Беларусі Баранкова вінавацяць у махлярстве і вымагальніцтве.
Генэральная пракуратура Беларусі пакуль не атрымлівала адказу на свой запыт пра экстрадыцыю Аляксандра Баранкова.
«Афіцыйнага адказу з Эквадора ў Генэральную пракуратуру не паступала», — заявілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у Генпракуратуры ў сераду.
Аляксандар Баранкоў — былы афіцэр беларускай міліцыі. Ён зьехаў зь Беларусі ў ліпені 2009 году.
Баранкоў сьцьвярджае, што падчас службы ў міліцыі ён выкрыў карупцыю ў праваахоўных органах Беларусі. У заяве на атрыманьне статусу ўцекача ў Эквадоры ён распавёў, што ў Беларусі быў капітанам міліцыі, супрацоўнікам аддзелу, які займаўся сачэньнем за супрацоўнікамі замежных амбасадаў і звычайнымі грамадзянамі. Ён заявіў, што добра абазнаны пра факты карупцыі ў вышэйшых афіцыйных колах сваёй краіны, а яго ўцёкі зь Беларусі ў 2009 годзе былі зьвязаныя зь нязгодай з палітыкай, якая праводзіцца Лукашэнкам. У чэрвені 2010 году ён атрымаў у Эквадоры статус палітычнага ўцекача.
Яшчэ ў сярэдзіне 2009 году супраць Баранкова ў Беларусі распачалі крымінальную справу па абвінавачаньні ў атрыманьні хабару і махлярстве, у лістападзе 2009 году дадалося абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе. Запыт на яго вышук перадалі ў Інтэрпол.