Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ранкам – маёмасьць, увечары – крэдыт


Намесьнік старшыні Эўразійскага банку разьвіцьця (ЕАБР), кіраўнічы дырэктар па забесьпячэньні дзейнасьці Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў паведаміў, што ўрад Беларусі пацьвярджае абавязацельства прыватызаваць у 2012 годзе дзяржаўнай уласнасьці ня менш чым на 2,5 млрд. даляраў, піша БелаПАН.

Шаталаў нагадаў, што прыватызацыя на 2,5 мільярда даляраў у 2012 годзе зьяўляецца ўмовай атрыманьня пятага траншу крэдыту АКФ – 440 млн. даляраў, які павінен быць вылучаны не пазьней за 28 лютага 2013 году.

«Да канца году ў нас няма падстаў меркаваць, што ўрад не дасягне гэтага ўзроўню прыватызацыйных даходаў», – дадаў Шаталаў, камэнтуючы адсутнасьць значных посьпехаў уладаў у сфэры прыватызацыі ў студзені-траўні.

8 чэрвеня ў Маскве савет АКФ ЭўрАзЭС ухваліў перадачу Беларусі трэцяга траншу крэдыту – 440 млн. даляраў ЗША. Ён павінен паступіць у Беларусь на працягу тыдня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG