Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Марыну Коктыш ссадзілі зь цягніка

абноўлена

Марына Коктыш
Марына Коктыш

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі аглядальніцу газэты «Народная воля» Марыну Коктыш.

Яна вярталася зь Вільні разам з шэрагам удзельнікаў канфэрэнцыі «Будучыня Беларусі». Прычыны, паводле якіх журналістку зьнялі з цягніка і затрымалі, пакуль не вядомыя.
У 20.30 Марына паведаміла «Свабодзе» па тэлефоне, што мытнікі праводзяць дагляд яе рэчаў. Пазьней яе тэлефон не адказваў.
Пры пераезьдзе зь Вільні ў Менск 25 траўня ўвечары прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі РЭП Ігар Комлік і рэдактар прафсаюзнага сайту журналістка Натальля Верашчагіна былі затрыманыя на памежным пропуску «Гудагай».
На апошняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі адбылася жорсткая размова паміж прэзыдэнтам і журналісткай Коктыш:



Пратрымаўшы Марыну Коктыш на мяжы каля чатырох гадзін, журналістку адпусьцілі, перадае БелаПАН. У Менск яна дабіралася цягніком Калінінград – Масква, квіток на які прыйшлося купляць самой.

Марына Коктыш не змагла назваць прычыну таго, што адбылося. Паводле яе слоў, паўтары тыдні таму яна таксама езьдзіла ў Вільню, але ніякіх інцыдэнтаў не было.
«Мне прыйшлося перажыць невялікі стрэс, прыйшлося выдаткаваць грошы на квіток да Менска, парушаныя мае асабістыя пляны, у мяне нічога не знайшлі – і ніхто нават не папрасіў прабачэньня», – заўважыла журналістка.

Аднак абскардзіць дзеяньні мытнікаў яна не зьбіраецца, бо лічыць гэта марнаваньнем часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG