Судовы працэс паводле пазову Дзьмітрыя Рыжычэнкі да тэлеканалу распачаўся 4 траўня і пасьля перапынку быў працягнуты 15 траўня. 16-га судзьдзя абвясьціла рашэньне: скаргу хлопца адхіліць, бо ягоныя прэтэнзіі да тэлеканалу неабгрунтаваныя.
«Вектар TV» на судзе прадстаўляў дырэктар кабэльнага тэлеканалу Аляксандар Асенка. На працэсе прагучала, што сюжэт, паказаны 24 лютага, быў прысьвечаны дзейнасьці «ўльтраправай моладзевай групы». Аднак менавіта асобе Дзьмітрыя Рыжычэнкі была прысьвечана большая палова відэасюжэту, і менавіта на ягоны адрас гучалі абвінавачаньні ў экстрэмізьме, а таксама ў тым, што ён імкнецца любою цаною зьехаць за мяжу.
Хлопец даводзіў, што на тэлеканале, перадачы якога глядзяць звыш 105 тысяч жыхароў рэгіёну, зьняважылі ягоны гонар і годнасьць. Ён абвяргаў, што мае дачыненьне да «прафашыстоўскай» арганізацыі «Сумленьне-18». Дакладней, у арганізацыю з такой назвай ён сапраўды ўваходзіў, але яе дзейнасьць была накіраваная на разьвязаньне сацыяльных праблемаў і арганізацыя была законным чынам зарэгістраваная ў гарвыканкаме.
Зь міліцыі ў суд даслалі даведку, што Дзьмітрый Рыжычэнка ніколі ня быў падсудным або пакараным за нейкія злачынствы — хоць у тэлесюжэце гаварылася, што чальцы гэтай арганізацыі неаднаразова прыцягваліся да адказнасьці за хуліганства і зьбіцьцё грамадзян.
На ягоную думку, не было даказаным і тое, што ён нейкім чынам дэманстраваў свае экстрэмісцкія погляды.
Аднак суд адмовіў Дзьмітрыю Рыжычэнку і ў матэрыяльнай кампэнсацыі, і ў тым, каб «Вектар TV» выпусьціў у эфір абвяржэньне ранейшага тэлесюжэту.
Зьяўленьню інфармацыі пра Дзьмітрыя Рыжычэнку на мясцовым тэлеканале папярэднічаў ператрус у ягонай кватэры. Як было пазначана ў міліцэйскіх паперах, ператрус праводзіўся 16 лютага ў межах крымінальнай справы па падзеях красавіка 2010 году — тады ў Наваполацку зьявіліся графіці прафашысцкага зьместу. У ордэры пісалася, што Дзьмітрый — сьведка ў гэтай справе, аднак у тэлеперадачы яго ўжо абвінавацілі ў дачыненьні да дзейнасьці «ўльтраправай моладзевай групоўкі» без суду і сьледзтва.
Таксама вядома, што ўжо пасьля выхаду тэлеперадачы ў Наваполацкі гарвыканкам выклікалі мясцовых журналістаў, у тым ліку і з тэлеканалу «Вектар TV». Там супрацоўнік КДБ праводзіў з журналістамі гутарку пра наяўнасьць у горадзе моладзі з экстрэмісцкімі поглядамі, і зноў гучала імя і прозьвішча Дзьмітрыя Рыжычэнкі, хоць канкрэтных доказаў яго вінаватасьці ў чым бы там ні было так і не прагучала.
У наваполацкіх дэмакратычных колах не выключаюць, што пільная цікаўнасьць адпаведных службаў да Дзьмітрыя Рыжычэнкі невыпадковая. Бо хлопцу прапаноўвалі «супрацоўнічаць» — даносіць, пра што размаўляюць ягоныя сябры і якой дзейнасьцю займаецца ягоная маці, сябра партыі БНФ і актывістка руху «За свабоду» Вольга Дамаскіна.
Ад «супрацоўніцтва» Дзьмітрый адмовіўся. Цяпер ён зьбіраецца абскарджваць рашэньне наваполацкага суду ў віцебскім абласным судзе.