Кіраўнікі МЗС 27 краінаў Эўразьвязу на пасяджэньні 27 лютага ў Брусэлі ўхвалілі пашырэньне «чорнага сьпісу» чыноўнікаў і кампаній Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.
Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу вырашала накласьці візавую забарону на 21 асобу зь Беларусі — 20 чыноўнікаў з судовай сыстэмы і 1 міліцэйскага чыноўніка.
11.10 Прэсавы сакратар менскай міліцыі: «Наша справа правая»
Кіраўнік Менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў адкрывае сьпіс 21 чыноўніка, якімі з пазамінулага дня папоўнілася колькасьць неўязных ў краіны Эўразьвязу прадстаўнікоў беларускага рэжыму.
Каб атрымаць камэнтар Аляксандра Барсукова карэспандэнт «Свабоды» пазваніў прэсаваму сакратару менскай міліцыі Аляксандру Ластоўскаму, але той адмовіўся зьвяртацца з гэтай просьбай да свайго начальніка, як і назваць ягоны тэлефон. Аляксандр Ластоўскі пракамэнтаваў сытуацыю як прэсавы сакратар.
«Мне гэта падаецца сьмешным і недарэчным, гэтыя пагрозы...Магу сказаць пэўна, што на працы гэта ніяк не адаб’ецца. Мы як змагаліся са злачынствам, гэтак і будзем змагацца, ня гледзячы ні на якія сьпісы. Злачыннасьць жа ад гэтых сьпісаў не зьнікне, так? Таму наша справа правая».
Цяпер у сьпісе 231 асоба.

- Аляксандар Барсукоў, кіраўнік менскай міліцы
- Уладзімер Пуцыла, старшыня Менскага гарадзкога суду
- Марыяна Валчкова, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
- Аксана Рэлява, судзьдзя суду Савецкага раёна Менска
- Жана Хвайніцкая, судзьдзя суду Завадзкога раёна Менска
- Анжаліка Мазоўка, судзьдзя суду Савецкага раёна Менска
- Аляксандар Кочык, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
- Натальля Каровіна, судзьдзя суду Фрунзэнскага раёна Менска
- Юры Гарбатоўскі, судзьдзя суду Першамайскага раёна Менска
- Сяргей Люштык, судзьдзя суду Першамайскага раёна Менска
- Аляксандар Якунчыхін, судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менска
- Марына Запасьнік, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
- Жана Дубініна, судзьдзя суду Завадзкога раёна Менска
- Зінаіда Красоўская, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
- Сяргей Германовіч, судзьдзя суду Кастрычніцкага раёна Менска
- Валянціна Сьвістунова, судзьдзя суду Цэнтральнага раёнаМенска
- Іна Шэйко, судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менска
- Людміла Лапо, судзьдзя суду Фрунзэнскага раёна Менска
- Анатоль Барысёнак, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
- Дзьмітры Юферыцын, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
- Валянціна Зянкевіч, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
Цяпер у сьпісе 231 асоба.