Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абыякавых да сьмерці Кім Чэн Іра адправяць у працоўныя лягеры


У Паўночнай Карэі судзяць людзей, якія не аплаквалі нядаўняй сьмерці «правадыра нацыі» і не прытрымліваліся жалобы — пра гэта піша шэраг мэдыяў, спасылаючыся на паведамленьні паўднёвакарэйскай прэсы.

Згодна з гэтымі паведамленьнямі, народныя суды пачалі праводзіць па ўсёй Паўночнай Карэі ўжо ў апошні дзень жалобы — 29 сьнежня. На пасяджэньнях партыйцы крытыкавалі абыякавых суайчыньнікаў, якія недастаткова праяўлялі пачуцьці пасьля сьмерці былога кіраўніка краіны.

Тыя, хто ігнараваў жалобу, могуць быць адпраўленыя ў працоўныя лягеры на тэрмін да шасьці месяцаў.

Пасьля сьмерці Кім Чэн Іра дзяржаўная тэлевізія КНДР распаўсюджвала кадры, на якіх сотні людзей, сабраўшыся каля помнікаў памерламу лідэру, плакалі і галасілі. Кадры зафіксавалі, як жыхары Пхэньяну, моцна перажываючы сьмерць Кім Чэн Іра, крычэлі: «Дарагі генэрале, не пакідайце нас!», «Калі ласка, вярнецеся да нас!». Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі паведамлялі, што «правадыра нацыі» аплаквала нават прырода: на вульканічным возеры Чхон лёд трэснуў так гучна, «што, здавалася, неба і зямля здрыгануліся», а на вяршыні сьвятой гары Пэкту нібыта бачылі таямнічае сьвячэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG