Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: затрымалі каардынатара БХД


Архіўнае фота. Алеся Чаркашына штрафуюць ля берасьцейскага суду 17 лістапада.
Архіўнае фота. Алеся Чаркашына штрафуюць ля берасьцейскага суду 17 лістапада.

Каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай і кіраўнік аргкамітэту па Берасьці Алесь Чаркашын затырманыя супрацоўнікамі ДАІ. Іх завезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Берасьця.

Шурхай і Чаркашын былі ў працоўнай паездцы па вобласьці, наведвалі Кобрынь, рыхтуючыся да плянаванага статутнага зьезду БХД.

Зьміцер Шурхай апавёў па тэлефоне з пастарунку: «Калі вярталіся ў Берасьце, мы былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і супрацоўнікам ДАІ маёрам Грыцько. Быццам бы ў іх падазрэньні ёсьць наконт нашай машыны. Нібыта гэтая машына зьбіла чалавека ў Менску. Але мы сёньня ў Менску не былі, былі толькі ў Кобрыні і Берасьці. Цяпер нас у суправаджэньні канвою даставілі ў Маскоўскі РАУС быццам бы на экспэртызу машыны. Што далей будзе, можна толькі здагадвацца. Але я не выключаю, што гэта зьвязана з тым, што ў суботу мяркуе адбыцца устаноўчы зьезд БХД. Калі мы ехалі на мінулыя зьезды, нас заўсёды спрабавалі затрымаць».

Аўтамабіль Алеся Чаркашына, на якім ехалі актывісты, ужо ня першы раз прыцягвае ўвагу супрацоўнікаў ДАІ. «Свабода» будзе сачыць за далейшым лёсам затрыманых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG