Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Ўладзіслава Кавалёва зьбірае подпісы пад уласнай пэтыцыяй cупраць сьмяротнае кары


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва, маці аднаго з абвінавачаных у тэракце, просіць грамадзкасьць уратаваць ад сьмяротнага пакараньня Дзьмітрыя Канавалава і ўласнага сына, Уладзіслава Кавалёва. Яна зьвярнулася да грамадзкасьці праз інтэрнэт, склаўшы ўласную петыцыю ў абарону падсудных у справе за тэракт 11 красавіка.

На адмысловым сайце зьмешчана адозва Любові Кавалёвай, дзе гаворыцца: «Калі ласка, дапамажыце ўратаваць майго сына ад сьмяротнага пакараньня.

Канавалаў Дзмітрый абвінавачваецца ў арганізацыі тэрактаў у 2005 годзе ў Віцебску, на Дзень Незалежнасьці ў Менску ў 2008 годзе і ў менскім мэтро ў красавіку 2011 году. Мой сын, Уладзіслаў Кавалёў, абвінавачваецца ў саўдзеле і неданясеньні.

Усе абвінавачаньні грунтуюцца на прызнальных паказаньнях, дадзеных на папярэднім сьледзтве пад ціскам, ад якіх Уладзіслаў Кавалёў адмовіўся на судзе. Больш ніякіх важкіх доказаў абвінавачаньне не прадаставіла — усё пабудавана на домыслах і довадах. Мой сын Уладзіслаў сьцьвярджае, што Дзмітрый Канавалаў таксама ня мае ніякага дачынення да гэтай справы».

30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынесе прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву. Але маці верыць, што яе сын не вінаваты — нагадвае, што абодва падсудныя за тэракт падвяргаліся катаваньням падчас сьледзтва, як казаў на судзе яе сын Уладзіслаў, дзеля атрыманьня прызнальных паказанняў.

Праз сайт пад зваротам маці падсуднага падпісалася больш за паўтары тысячы чалавек. Любоў Кавалёва зьбіраецца сабраць 5 тысяч подпісаў.

Гэтаксама яна падпісалася і пад пэтыцыяй, якую распаўсюдзілі праз інтэрнэт іншыя неабыякавыя людзі, якія патрабуюць не ўжываць у адносінах да Кавалёва і Канавалава вышэйшую меру пакараньня. Гэтая пэтыцыя сабрала больш за 30 тысяч подпісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG