Брытанскі драматург Том Стопард заклікаў бізнэсоўцаў сысьці з "апошняй дыктатуры Эўропы" пасьля таго, як стала вядома, што Deutsche Bank і BNP Paribas сьледам за Royal Bank of Scotland (RBS) спынілі прадаваць аблігацыі, выпушчаныя Беларусьсю, піша брытанскае выданьне The Sunday Times.
"Гэта прыклад, які возьмуць іншыя, і гэта ўсяляк вітаецца. Беларуская эканоміка заўсёды вяршыла лёс Лукашэнкі. Мы не павінны весьці бізнэс са злачынным рэжымам", - заявіў Стопард.
Цяпер, пасьля сыходу заходнеэўрапейскіх банкаў, беларускімі аблігацыямі займаецца толькі расейскі "Ашчадбанк", тлумачыць аўтар артыкулу Кейт Мэнсі.
Паводле The Sunday Times, Deutsche Bank спыніў супрацоўніцтва зь Менскам на мінулым тыдні пасьля пэтыцыі сем'яў беларускіх палітвязьняў і пад ціскам канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Royal Bank of Scotland (RBS) спыніў дачыненьні зь Беларусьсю яшчэ ў жніўні сёлета.