Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйныя фінансавыя ўстановы Эўропы спыняюць кантакты зь Менскам


Паводле праваабаронцаў, нямецкі "Deutsche Bank" і францускі "BNP Paribas" спыняюць супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў справе разьмяшчэньня беларускіх дзяржаўных аблігацый. Цэнтральныя банкі Нямеччыны і Францыі сталі чарговымі буйнымі фінансавымі ўстановамі, якая згортваюць кантакты зь беларускім рэжымам з палітычных прычынаў — у жніўні мараторый на кантакты зь Менскам наклаў брытанскі "Royal Bank of Scotland".

Пазыцыя "Deutsche Bank" сфармуляваная ў лісьце на імя кіраўніцтва брытанскай праваабарончай арганізацыі "Index on Censorship", якая пасьлядоўна супрацьстаіць парушэньню правоў чалавека ў краінах з дыктатарскімі рэжымамі. Паведамляецца, што спыніць прыцягненьне капіталу ад імя ўраду Беларусі банк пастанавіў пасьля сустрэчы вышэйшага кіраўніцтва Нямеччыны з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацыяў "Index on Censorship" і "Free Belarus Now", якія выступаюць ад імя беларускіх палітзьняволеных і іхніх сем'яў.

Апошняй кропляй стала размова ў Варшаве падчас нядаўняга саміту "Ўсходняга партнэрства" паміж канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і лідэрам кампаніі "Free Belarus Now" Ірынай Багданавай, сястрой зьняволенага былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Выслухаўшы суразмоўніцу, спадарыня Мэркель запэўніла, што яе краіна больш ня будзе інвэставаць у беларускі рэжым.

Францускі "BNP Paribas" праз сваю прэсавую службу таксама пацьвердзіў, што выключае ўсякае фінансавае супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам у будучыні. Пакуль што ніяк не адрэагаваў на заклікі праваабаронцаў расейскі "Сбербанк", які быў адным з чатырох чальцоў міжнароднага сындыкату ў справе продажу беларускіх дзяржаўных аблігацыяў на суму блізу 2 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG