21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла акцыя з патрабаваньнем вызваліць вязьняў сумленьня. Ёсьць затрыманыя. Арганізатар — грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь».
19:45 Акцыя скончылася. Людзі разышліся. Давялося пачуць размову Яўсеева, які дакладаў некаму па рацыі: «Траіх затрымалі». Аўтобусы без нумароў са спэцназам пакінулі плошчу. Зьехаў і мікрааўтобус з супрацоўнікамі ДАІ.
19:40 Бальшыня людзей ужо пакінула плошчу. Цяпер тут засталіся толькі некалькі актывістаў, журналісты, супрацоўнікі сілавых структур.
19:30 Падпалкоўнік Яўсееў з крыкам «Кастрычніцкая плошча ня месца для інтэрвію» перарваў размову маці Ірыны Халіп з журналістамі.
19:20 Высьветлілася прозьвішча чалавека, які быў з мэгафонам і якога схаплі супрацоўнікі спэцслужбаў. Гэта — Аляксандар Валанцэвіч.
19:15 Намесьнік начальніка менскай міліцыі Яўсееў даў прысутным на плошчы 2 хвіліны, каб тыя разышліся. За падзеямі на плошчы назіраюць супрацоўнікі Генэральнай пракуратуры.
19:10 Жанчыны на плошчы абураюцца. Яны пытаюцца ў людзей у цывільным зь сілавых структураў: «Скажыце, што мы парушаем, чаму нам нельга сказаць пра свае думкі? Тыя адварочваюцца і маўчаць».
19:05 Прыйшла група людзей з мэгафонам. Яны пачалі казаць, што ў Беларусі працягваюць трымаць у турмах палітвязьняў. На гэтых людзей кінуліся спэцназаўцы ў цывільным. Яны вырвалі партрэты Саньнікава і Статкевіча, пачалі рваць і таптаць партэрэты. Актывістаў пацягнулі да аўтазака. Некаторых людзі, якія сабраліся на плошчы, здолелі адбіць. Як мінімум аднаго чалавека арыштавалі і кудысьці павезьлі.
18:55 Людзі пачынаюць пакрыху зьбірацца на Плошчы. Сярод іх маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая, былы палітвязень Васіль Парфянкоў ды іншыя.
18:40 На Кастрычніцкай плошчы зараз вольна гуляюць людзі. У яе цэнтры сабраліся пяць міліцэйскіх начальнікаў, якія нешта вырашаюць. У ваколіцах плошчы знаходзяцца два аўтобусы са спэцназам і адзін аўтазак МАЗ.
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Менск, 21 кастрычніка 2011
17:30 Фёдар Мірзаянаў паведаміў, што яго адпусьцілі з 5-га шпіталя. Ён зьбіраецца прыйсьці на акцыю салідарнасьці а 19-й.
16:40 Бацькі Фёдара Мірзаянава паведамілі, што яго адвезьлі ў бальніцу з галаўным болем.
16:20 Свабодзе ўдалося зьвязацца з актывістам Эўрапейскай Беларусі Ігарам Кудлаевым. Ён ад раніцы знаходзіцца ў Заводзкім райаддзеле міліцыі, ніхто да яго не падыходзіць і нічога яму не тлумачыць. Проста трымаюць у габінэце і не дазваляюць сысьці. Ігару Кудлаеву 15 гадоў, яму дазволілі патэлефанаваць бацькам. Затрымалі таксама без тлумачэньняў.
15:05 Затрыманы Андрэй Молчан
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне яшчэ аднаго актывіста кампаніі «Эўрпаейская Беларусь» — Андрэя Малчанава. Ён дастаўлены ў РАУС Першамайскага раёну.
14:05 Паведамленьне ад наведніка сайту:
Сёньня а 10:00 перад выхадам на заняткі быў затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ігар Кудлаеў. Яго даставілі ў Заводзкі РУУС Менску, дзе ён і знаходзіцца дагэтуль.
13:15 Сяргей Казакоў выйшаў на сувязь са «Свабодай».
Былы палітвязень паведаміў, што ён знаходзіцца ў сваёй кватэры. «Сяджу ў асадзе. Ад самай раніцы грукаюць у дзьверы і тэлефануюць. Я ведаю, хто гэта, і што ім трэба. Дзьверы не адчыняю», — заявіў Казакоў.
Казакоў ведае, што Генэральная пракуратару вынесла яму папярэджаньне: «Тэлефанавалі ўчора. Прасілі прыйсьці. Я сказаў, што бяз позвы нікуды не пайду».
12:46 Пракуратура папярэдзіла Казакова
«19 кастрычніка ў інтэрнэт-крыніцах былі распаўсюджаныя матэрыялы, якія зьмяшчаюць заклікі да правядзеньня 21 кастрычніка несанкцыянаваных акцыяў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску і цэнтральных плошчах іншых населеных пунктаў Беларусі, — гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры. — Да распаўсюду гэтых заклікаў непасрэднае дачыненьне мае актывіст грамадзянскай кампаніі „Эўрапейская Беларусь“ Сяргей Казакоў».
«Намесьнікам генэральнага пракурора Беларусі 20 кастрычніка гэтай асобе вынесена афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць працягу супрацьпраўных дзеяньняў, спалучаных з распаўсюдам заклікаў да ўдзелу і арганізацыяй несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленьні, зьмешчаным на сайце Генэральнай пракуратуры.
11:50 Міліцыянты другі раз наведаліся на кватэру Дзьмітрыя Дразда. Маці адчыніла дзьверы. Супрацоўнікі МУС распытвалі, дзе Дзьмітры, перапісалі нумар ягонага мабільніка. Яны таксама сказалі, што будуць шукаць яго да вечара.
11:20 Фёдар Мірзаянаў праходзіць сьведкам па крымінальнай справе. Справа заведзеная з нагоды здарэньня, сьведкам якога нібыта быў Фёдар. Пра гэта бацькам Мірзаянава паведаміў супрацоўнік міліцыі, які назваўся Сяргеем Белым.
11:00 Затрыманы Вінярскі, зьнікла сувязь з Казаковым.
Людзі ў цывільным затрымалі каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.
Раніцай да былога палітвязьня Дзьмітрыя Дразда прыходзілі трое супрацоўнікаў міліцыі. Дзьмітрыя не было дома.
Ад раніцы не выходзіць на сувязь іншы палітвязень Cяргей Казакоў.
Раней Казакоў заяўляў, што будзе ўдзельнічаць у акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая заплянаваная на 21 кастрычніка.
10:25 Мірзаянава адвезьлі ў міліцыю на машыне ВАЗ-2107, дзяржаўны нумар 9191КР-7. У міліцыі Мірзаянаў адмовіўся размаўляць бяз позвы. Цяпер зь ім спрабуе размаўляць чалавек, які прадставіўся як Анатоль Шут, але не назваў свайго званьня. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў былы палітзьняволены Ільлья Васілевіч.
А 8:30 раніцы на кватэру, дзе жыве Мірзаянаў, прыйшоў старшы ўчастковы Ленінскага РУУС Аляксандар Цэлавус. Ён забраў Мірзаянава ў міліцыю, заявіўшы: «Гэта ненадоўга».
Фёдара Мірзаянава асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2011 году.
Мірзаянава вызвалілі 14 верасьня.
«У Беларусі — палітычны і эканамічны крызіс, працягваюцца рэпрэсіі і перасьлед праціўнікаў рэжыму. Улада настолькі баіцца свайго народу, што ініцыявала прыняцьце новых законаў, паводле якіх супрацоўнікі спэцслужбаў могуць бесьперашкодна ў любы час урывацца ў нашыя дамы, калечыць і забіваць беларусаў. Адзіны выхад з гэтай сытуацыі — гэта неадкладнае вызваленьне палітвязьняў. Толькі пасьля гэтага можна гаварыць пра пошукі шляхоў выхаду з крызісу», — гаворыцца ў звароце «Эўрапейскай Беларусі».
«Мы ведаем, што адзінае месца, дзе нас могуць пачуць, — гэта вуліцы беларускіх гарадоў. Таму мы заклікаем прыхільнікаў пераменаў і тых, каму не абыякавы лёс беларускіх палітвязьняў, выйсьці на Кастрычніцкую плошчу Менску 21 кастрычніка а 19:00 зь іхнімі партрэтамі, а жыхароў іншых населеных пунктаў — выходзіць на свае цэнтральныя плошчы», — адзначаюць арганізатары акцыі.

Палітвязьні (па стане на 21 верасьня)
Аліневіч Ігар | у турме, справа анархістаў |
Аўтуховіч Мікалай | у турме |
Бандарэнка Зьміцер | у турме, асуджаны за Плошчу |
Бяляцкі Алесь | у СІЗА |
Васьковіч Яўген | у турме, справа анархістаў |
Дашкевіч Дзьмітрый | у турме, нібыта за хуліганства |
Дзядок Мікалай | у турме, справа анархістаў |
Лобаў Эдуард | у турме, нібыта за хуліганства |
Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Севярынец Павал | асуджаны да «хіміі», за Плошчу |
Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |