Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцам нагадалі пра беларускіх палітвязьняў


21 кастрычніка актывісты грамадзянскіх кампаній «Эўрапейская Беларусь» і «Наш дом» нагадалі жыхарам Магілёва пра беларускіх палітвязьняў. Паўтысячы каляровых плякатаў «Палітзьняволеныя Беларусі. Яны змагаліся за тваю свабоду» раздалі мінакам на Пушкінскім праспэкце.

Акцыя доўжылася каля паўгадзіны. Арганізатары паведамілі, што ніводзін мінак атрыманых плякатаў ня выкінуў.

«Былі тыя, хто баяўся браць. Казалі „мяне за гэты плякат могуць арыштаваць“. Мы пераконвалі, што баяцца няма чаго. Той, хто браў плякат, хутка яго аглядаў і адразу хаваў у торбу. Некаторыя здагадваліся, што наша акцыя прымеркаваная да сёньняшняга дня салідарнасьці з палітвязьнямі. Яны заяўлялі, што наш плякат для іх — знак таго, што і яны далучыліся да дня салідарнасьці», — зазначыў адзін з удзельнікаў акцыі.

На месцы правядзеньня акцыі міліцыя не зьявілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG