Увечары 1 верасьня выйшлі на волю 4 палітвязьні, асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 сьнежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Дзьмітрый Даронін і Алег Гнедчык. Хто можа выйсьці наступным і калі гэтага чакаць?
Паводле Дзьмітрыя Дароніна, перад вызваленьнем ён чуў размовы пра магчымае вызваленьне Алеся Атрошчанкава, зь якім сядзеў у калёніі «Віцьба-3»:
«Я чуў, што ён мусіў вызваліцца разам са мной, але гэта не пацьвердзілася».
З самім Алесем Атрошчанкавым Дзьмітрый Даронін напярэдадні свайго вызваленьня ня бачыўся. 1 верасьня жонка вязьня Дар’я Корсак казала «Свабодзе», што да Алеся ўвогуле не зьвярталіся з прапановай падпісаць прашэньне аб памілаваньні і ён не зьбіраецца такую паперу падпісваць.
Паводле вызваленага Алега Гнедчыка, ён бачыў сьпіс на памілаваньне зь сямі чалавек і разгледзеў там прозьвішча Фёдара Мірзаянава, якога трымаюць у Івацэвіцкай калёніі. Маці Фёдара Людміла Мірзаянава заяўляе, што бачылася з сынам толькі ўчора і ведае, што той двойчы адмовіўся падпісваць прашэньне:
«Гэта нерэальна. Сёньня я званіла ў калёнію і спыталася — можа, Фёдара памілавалі, бо зьявілася інфармацыя на сайтах, што такое магчыма. Жанчына мне адказала, што не. І я таксама думаю, што не, бо Фёдар не падпісаў ніякіх папер».
Нічога ня ведае пра магчымых новых памілаваных і Алесь Кіркевіч, якога вызвалілі з Наваполацкай калёніі, дзе таксама трымаюць Андрэя Саньнікава і Мікіту Ліхавіда. Андрэя Саньнікава Кіркевіч бачыў здаля некалькі дзён таму, зь Мікітам Ліхавідам яны даўно не сустракаліся. Калі іх могуць вызваліць?
«Няма ў мяне інфармацыі пра іх. Мяркую, вызваляць будуць у апошнюю чаргу былых кандыдатаў ці такіх людзей, як Дашкевіч».
2 верасьня МЗС Баўгарыі пацьвердзіў, што міністар замежных спраў гэтай краіны Мікалай Младэнаў на мінулым тыдні сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які паабяцаў, што да сярэдзіны кастрычніка вызваліць усіх палітвязьняў.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў мяркуе, што каб атрымаць крэдыты і выратаваць сытуацыю ў эканоміцы, Лукашэнку сапраўды давядзецца вызваляць палітвязьняў і рабіць гэта як найхутчэй:
«Бяз гэтага немагчыма выйсьці са становішча, у якім краіна апынулася па ягонай волі. Я перакананы, што крайні тэрмін вызваленьня палітвязьняў — кастрычнік, а можа нават паспрабуюць гэта зрабіць пад канец верасьня. Бо Лукашэнка зацікаўлены, каб беларуская дэлегацыя, а лепш і ён сам, былі на саміце „Ўсходняга партнэрства“, які прызначаны на канец верасьня».
Палітвязень Павал Севярынец, які адбывае пакараньне «хіміяй» у Пружанскім раёне, мяркуе, што вызваленьне адбудзецца не раней за сярэдзіну кастрычніка — пасьля народнага сходу, якія прызначыла апазыцыя:
«Па лёгіцы падзеяў, калі абяцана да сярэдзіны кастрычніка вызваліць, то арыенцір — гэта масавыя пратэсты. Вось калі масавыя пратэсты прамінуць для Лукашэнкі, ён вызваліць, напэўна, і самых уплывовых, тых, чые імёны на слыху на Захадзе».

Мяркую, вызваляць будуць у апошнюю чаргу былых кандыдатаў ці такіх людзей, як Дашкевіч.

Палітвязьні
Аліневіч Ігар | у турме, справа анархістаў |
Атрошчанкаў Аляксандар | у турме, асуджаны за Плошчу |
Аўтуховіч Мікалай | у турме |
Бандарэнка Зьміцер | у турме, асуджаны за Плошчу |
Буланаў Дзьмітрый | у турме, асуджаны за Плошчу |
Бяляцкі Алесь | у СІЗА |
Вазьняк Сяргей | умоўны тэрмін, асуджаны за Плошчу |
Васілевіч Ільля | у турме, асуджаны за Плошчу |
Васьковіч Яўген | у турме, справа анархістаў |
Вінаградаў Павал | у турме, асуджаны за Плошчу |
Вус Дзьмітрый, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Дашкевіч Дзьмітрый | у турме, нібыта за хуліганства |
Дзьмітрыеў Андрэй | умоўны тэрмін, асуджаны за Плошчу |
Дзядок Мікалай | у турме, справа анархістаў |
Класкоўскі Аляксандар | у турме, асуджаны за Плошчу |
Ліхавід Мікіта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Лобан Уладзімер | у турме, асуджаны за Плошчу |
Лобаў Эдуард | у турме, нібыта за хуліганства |
Малчанаў Аляксандар | у турме, асуджаны за Плошчу |
Марцэлеў Сяргей | умоўны тэрмін, асуджаны за Плошчу |
Мірзаянаў Фёдар | у турме, асуджаны за Плошчу |
Мядзьведзь Дзьмітрый | асуджаны да «хіміі», за Плошчу |
Новік Дзьмітрый | у турме, асуджаны за Плошчу |
Някляеў Уладзімер, экс-кандыдат на прэзыдэнта | з адтэрміноўкай пакараньня, асуджаны за Плошчу |
Пазьняк Андрэй | асуджаны да «хіміі», за Плошчу |
Палажанка Наста | з адтэрміноўкай пакараньня, асуджана за Плошчу |
Рымашэўскі Віталь | умоўны тэрмін, асуджаны за Плошчу |
Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Севярынец Павал | асуджаны да «хіміі», за Плошчу |
Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Федаркевіч Алег | у турме, асуджаны за Плошчу |
Францкевіч Аляксандар | у турме, справа анархістаў |
Фядута Аляксандар | умоўны тэрмін, асуджаны за Плошчу |
Халіп Ірына | з адтэрміноўкай пакараньня, асуджана за Плошчу |