Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выпусьціць усіх палітзьняволеных?


Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведаміла, што мае ліст кіраўніка баўгарскага МЗС, у якім той паведамляе пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам на мінулым тыдні. У лісьце гаворыцца, што Лукашэнка абяцаў выпусьціць чатырох палітзьняволеных да канца гэтага тыдня, а астатніх – да пачатку кастрычніка.

Паводле баўгарскага МЗС, Лукашэнка абяцаў выпусьціць з турмаў асоб, асуджаных за палітычную дзейнасьць, да сярэдзіны кастрычніка. Баўгарскі міністар замежных спраў Мікалай Младэнаў, які меў сустрэчу з Лукашэнкам, распавёў пра гэта кіраўніцы замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан,– паведамляе агенцтва AFP.

Сёньня прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла, што ён памілаваў чатырох асуджаных за ўдзел у акцыях 19 сьнежня.

Гл. таксама: Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных за Плошчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG