Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна" Валянцін Стэфановіч праз месяц зьбіраецца вярнуцца ў Беларусь з Літвы. Інфармацыю пра яго банкаўскія рахункі Літва, як і ў выпадку з Алесем Бяляцкім, перадала Беларусі.
«Я не пляную застацца ў Літве. У верасьні тут яшчэ буду, але толькі таму, што маю намер прыняць удзел у важных пасяджэньнях міжнародных арганізацый, каб узьняць пытаньне пра Алеся Бяляцкага на больш высокім міжнародным узроўні ", - сказаў тэлеканалу LNK Стэфановіч, паыведамляе DELFI.
Ён не адмаўляе, што можа апынуцца за кратамі, як толькі вернецца на радзіму, але ня думае, што ёсьць неабходнасьць зьвярнуцца з просьбай аб прадстаўленьні прытулку, паколькі ён нічога ня скраў і ня зьдзейсьніў ніякіх злачынстваў.
Праваабаронца А.Бяляцкі некалькі тыдняў таму быў затрыманы ў Менску, яго падазраюць ва ўтойваньні падаткаў. Службовыя асобы Беларусі сьцьвярджаюць, што яго затрымалі на падставе дадзеных, атрыманых ад Мінюста Літвы. Бяляцкаму пагражае сем гадоў пазбаўленьня волі.
Літва і Польшча папрасілі прабачэньня за тое, што перадалі Менску дадзеныя аб банкаўскіх рахунках Бяляцкага.