Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выдавалі інфармацыю пра Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
На падставе інфармацыі, прадстаўленай міністэрствам юстыцыі Літвы, агенцтва навінаў BNS склала храналёгію дзеяньняў у спраў перадачы Літвой інфармацыі аб банкаўскіх дадзеных праваабаронцаў.

2 лютага. Ад міністэрства юстыцыі Беларусі атрыманае хадайніцтва аб прававой дапамозе з просьбай падаць дадзеныя аб руху грашовых сродкаў на дзеючых у Літве банкаўскіх рахунках прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча.

2 сакавіка. Гэтая просьба накіраваная для выкананьня ў адпаведныя банкі.

15 сакавіка. Банк DnB Nord падаў запытаную ў хадайніцтве аб прававой дапамозе інфармацыю аб рахунках Бяляцкага, якая 28 сакавіка была адпраўлена міністэрству юстыцыі Беларусі.

15 сакавіка. Банк AО SEB вярнуў хадайніцтва аб прававой дапамозе, якое датычылася Стэфановіча

17 сакавіка. Гэтае хадайніцтва было адпраўлена 2-му Віленскаму ўчастковаму суду для выкананьня.

6 чэрвеня. Атрыманая інфармацыя пра В. Стэфановіч адпраўленая міністэрству юстыцыі Беларусі.

21 чэрвеня. МЗС па тэлефоне пацікавіўся, якая фінансавая інфармацыя давалася ў апошні час беларускаму боку і папрасіў часова прыпыніць выкананьне хадайніцтваў аб прававой дапамозе, а таксама паведаміў аб рыхтаваньні міжведамаснай нарадзе.

29 чэрвеня. У МЗС прайшла міжведамасная нарада, на якой было вырашана ўсталяваць парадак супрацоўніцтва адказных установаў Літвы па пытаньнях прадастаўленьня фінансавай інфармацыі беларускага боку.

4 жніўня. У Менску быў затрыманы кіраўнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» А. Бяляцкі. На наступны дзень прадстаўнікі арганізацыі паведамілі, што падставай для затрыманьня стала інфармацыя, якую дала міністэрства юстыцыі Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG