Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: Беларускія праваабаронцы больш ня будуць карыстацца банкамі ў Літве


Стэфановіч пра літоўскія банкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:46 0:00
Наўпроставы лінк

Беларускія праваабаронцы ня будуць карыстацца банкамі ў Літве

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна", сказаў пасьля прэсавай канфэрэнцыі сёньня ў Віленскім доме правоў чалавека:

"Інфармацыю аб рахунках перадалі банкі NORD і SEB. Гэтыя рахункі выкарыстоўваліся не ў нашых асабістых мэтах, і гэта быў не наш прыбытак. Тыя грошы, якія туды пералічваліся ў межах пагадненьняў паміж праваабарончым цэнтрам "Вясна" і міжнароднымі фондамі, выкарыстоўвыліся выключна на праваабарончыя мэты, якія былі прадугледжаныя гэтымі дамовамі, а не ў якасьці няшых асабістых грашовых прыбыткаў".

Беларускія праваабаронцы больш ня будуць карыстацца банкамі ў Літве. Валянцін Стэфановіч адзначае, што і раней яны папярэджвалі пра такую магчымасьць перадачы інфармацыі з Літвы, якая магла б прывесьці да палітычна матываваных арыштаў у Беларусі:

"Я не скажу, што гэта было нечакана для нас, і пэўныя захады мы прымалі ў гэтым накірунку. Я асабіста інфармаваў аб гэтым Эўракамісію падчас брыфінгу ў Амане, у Ярданіі, летась, — аб магчымасьці перадачы інфармацыі аб рахункаў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў, якія маглі быць у банках Літвы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG