Улады забаранілі пікеты ў абарону арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якія плянавалася правесьці 22 жніўня ў 18 гарадах. Сябры праваабарончага цэнтру "Вясна" працягваюць збор паручальніцтваў за зьмену меры стрыманьня Бяляцкаму.
У ноч на 22 жніўня невядомыя вывесілі плякат у падтрымку Алеся Бяляцкага ў двары дома ў Менску, дзе знаходзіцца офіс праваабарончага цэнтру "Вясна". Нягледзячы на тое, што ў адказ на першыя паручальніцтвы сьледзтва адмовілася зьмяніць меру стрыманьня праваабаронцу нібыта з-за адсутнасьці падставаў для гэтага, збор хадайніцтваў працягваецца. Некалькі сотняў іх плянуецца перадаць у пракуратуру на гэтым тыдні. Паводле праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, падаваць паручальніцтвы ёсьць сэнс.
"Па-першае, гэта знак салідарнасьці. І я вельмі прашу, каб людзі падпісвалі гэтыя паручальніцтвы. Гэта вялікі знак салідарнасьці, і найперш яму гэта вялікі знак. І няхай улада адказвае гэтым больш чым шасьціста грамадзянам, у тым ліку замежным паручальнікам, Нобэлеўскім ляўрэатам. У хуткім часе будзе яшчэ больш міжнародных уплывовых асобаў, якія падпішуць паручальніцтвы за спадара Бяляцкага. Няхай пра гэта ведае і сьледзтва, няхай яны разумеюць, што яны абцяжараны і пазыцыяй актыўнай часткі беларускага грамадзтва, і пазыцыяй уплывовых людзей па-за межамі Беларусі".
Збор паручальніцтваў — гэта асноўнае, пра што можна сказаць публічна з таго, чым займаецца "Вясна" дзеля вызваленьня Бяляцкага, адзначыў Уладзімер Лабковіч.
"Безумоўна, чалавек незаконна ўзяты пад варту. Абсалютна, зыходзячы зь юрыдычнага пункту гледжаньня, няма ніякіх падстаў, каб трымаць яго пад вартай. Гэтае рашэньне прымалася палітычна, і таму яно будзе адмяняцца палітычна. У нас спадар Бяляцкі — адзін з самых каштоўных закладнікаў, якога ўзяў сёньняшні рэжым. І толькі ад гэтага будзе залежаць, калі ён будзе на волі. Бо зь юрыдычным пунктам гледжаньня гэтая справа ня мае нічога агульнага. Гэта выключна палітычная расправа, і ў сьледзтва няма ніякага доказу таго, што гэтыя грошы — прыбытак. Сьледзтву абсалютна вядома, што гэтыя грошы — дапамога палітвязьням. Таму адбываецца палітычная расправа, якая плянавалася вельмі даўно, адшуквалася любая нагода".
У "Вясьне" занепакоеныя адсутнасьцю лістоў ад Алеся Бяляцкага. Праваабаронцы заяўляюць, што працягваюць сваю дзейнасьць, бо гэта было "самым галоўным яго патрабаваньнем". Разам з тым застаецца пакуль няпэўнай сытуацыя вакол выдачы Польшчай афіцыйнаму Менску рахункаў іншых праваабаронцаў, адзначае Лабковіч.
"Ці перадаў польскі бок інфармацыю на іншых праваабаронцаў, гэтую інфармацыю нам не пацьвердзілі і не абверглі. На гэты момант вядома, што выклікалі на допыт праваабаронцу Зьмітра Салаўёва. Іншых рухаў адносна "Вясны" няма".
Валянцін Стэфановіч цяпер па-за межамі Беларусі. Але ён не разглядае варыянт эміграцыі, гэтаксама як не разглядаў гэтага пытаньня і спадар Бяляцкі. Зьміцер Салаўёў з Наваполацку атрымаў афіцыйную позву ад сьледчай па справе Алеся Бяляцкага Касынкінай. Ён запрошаны ў якасьці сьведкі ва ўпраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці. Допыт прызначаны на 10 гадзіну 23 жніўня. Перад гэтым яго запрашалі на допыт праз тэлефон:
"Яна мяне запрашала гіпатэтычна. Пачалася размова з таго, што, на яе думку, я мушу прыйсьці ў якасьці сьведкі. А я сказаў, што мне патрэбна афіцыйная папера, дзе было б напісана, па якой справе, у якасьці каго. Бо гэта наезд на нас як на праваабаронцаў, гэта на нас ціск, і без адвакацкай дапамогі ісьці на нейкія там допыты я лічу немэтазгодным.
Пакуль я займаюся тым, што наймаю адваката. Калі жадаюць дапытаць у якасьці сьведкі па справе Бяляцкага — можа, ім там нешта трэба. Але сам па сабе арышт Бяляцкага — гэта нахабная правакацыя. Тое, што яны сьцьвярджаюць, што Бяляцкі мусіў плаціць нейкі падатак, то гэта поўная хлусьня і правакацыя. Бо ніякага асабістага прыбытку на нейкіх там рахунках не было і быць не магло. Сродкі, якія яны інкрымінуюць Бяляцкаму, — гэта сродкі, якія пайшлі на аплату адвакатаў, штрафаў, дапамогу сем'ям пацярпелых".
Сьледчая Касынкіна ўзначальвае сьледчую групу, якая займаецца расьсьледаваньнем справы па абвінавачаньні старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры.
У ноч на 22 жніўня невядомыя вывесілі плякат у падтрымку Алеся Бяляцкага ў двары дома ў Менску, дзе знаходзіцца офіс праваабарончага цэнтру "Вясна". Нягледзячы на тое, што ў адказ на першыя паручальніцтвы сьледзтва адмовілася зьмяніць меру стрыманьня праваабаронцу нібыта з-за адсутнасьці падставаў для гэтага, збор хадайніцтваў працягваецца. Некалькі сотняў іх плянуецца перадаць у пракуратуру на гэтым тыдні. Паводле праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, падаваць паручальніцтвы ёсьць сэнс.
Я вельмі прашу, каб людзі падпісвалі гэтыя паручальніцтвы. Гэта вялікі знак салідарнасьці
Збор паручальніцтваў — гэта асноўнае, пра што можна сказаць публічна з таго, чым займаецца "Вясна" дзеля вызваленьня Бяляцкага, адзначыў Уладзімер Лабковіч.
Бяляцкі — адзін з самых каштоўных закладнікаў, якога ўзяў сёньняшні рэжым