Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Ёсьць дзяржава – значыць, ёсьць і будучыня”


З нагоды гадавіны незалежнасьці да суайчыньнікаў зьвярнуўся Зянон Пазьняк, былы старшыня апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

“25 Жніўня 1991 года на нечарговай 5-й Сэсіі Вярхоўнага Савету БССР пасьля доўгіх дыскусіяў і змаганьня дэпутатаў Апазыцыі БНФ з камуністычнай бальшынёй Вярхоўнага Савету была прыпыненая дзейнасьць КПБ (КПСС) у Беларусі і аднагалосна аб’яўлена незалежнасьць краіны шляхам наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону” – піша Зянон Пазняк.

“200 гадоў пакаленьні беларусаў праз ахвяры, паўстаньні, турмы і вынішчэньні ішлі да гэтага дня. І вось ён настаў. Перад нацыяй адчыніліся сьветлыя пэрспэктывы сацыяльна-культурнага разьвіцьця. У сярэдзіне 90-х гадоў гэтыя пэрспэктывы былі спыненыя з прычыны ўнутранай акупацыі краіны і падтрымкі Масквой аднаасобнай улады антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі, – піша Пазьняк. – Аднак, які б цяжкі час мы цяпер ні перажывалі, нашая Незалежнасьць ёсьць! Ёсьць дзяржава, ёсьць свой народны дом, а значыць ёсьць і будучыня, якая залежыць ад таго, як пакіруемся мы ў сваім доме, які мы навядзем у доме парадак. Гэта значыць, што наша народная будучыня залежыць найперш ад нас самых. Такія магчымасьці дае нам наша незалежнасьць”.

“Шануйма яе, як бацьку з маткай, як каханую жонку і родных дзяцей! Дбайма пра гонар і веліч нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі. Абараняйма яе ад страты і няволі, трымайма яе ў сэрцы”, – завяршае сваё віншаваньне Зянон Пазьняк.

У суботу, 27 жніўня, у Празе ў вялікай залі клюбу “Krásný ztráty” (Náprstkova 10,Praha 1, Staré Město) Зянон Пазьняк прэзэнтуе свае новыя кнігі, у тым ліку і апошняе выданьне – “Сэсія Незалежнасьці”. Пачатак а 17-ай гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG