Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пра гандаль зброяй: гэта чарговая правакацыя


У беларускім Міністэрстве замежных спраў назвалі правакацыйнымі і сфальсыфікаванымі чарговыя публікацыі ў інтэрнэце, у якіх утрымліваюцца абвінавачаньні ў адрас беларускага боку адносна незаконнага гандлю зброяй.

"Публікацыі зьяўляюцца поўнай дэзінфармацыяй. Для наданьня праўдападобнасьці выкарыстаны набор не зьвязаных паміж сабой матэрыялаў. Пры гэтым ужытыя электронныя тэхналёгіі фальсыфікацыі тэксту для падтасоўкі зьместу", - заявіў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня
інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Такім чынам, адзначыў прадстаўнік МЗС, "гэта чарговая правакацыя нашых нядобразычліўцаў, далёка ня першая ў гэтым годзе, і яе чакае такая ж непрыстойная і сьлёзная доля".

Паводле Савіных, Рэспубліка Беларусь выконвае ўсе абавязацельствы, у поўнай адпаведнасьці з міжнародным заканадаўствам.

"Калі б існавала найменшая падстава, то нам ужо даўно былі б прад'яўленыя прэтэнзіі на афіцыйным узроўні . Гэта не адбываецца, бо Беларусь строга кіруецца ўсімі нормамі міжнароднага права", - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

У шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў разьмешчана інфармацыя, апублікаваная хакерскай групай Anonymous, якая ўзламала сэрвэры італьянскай кібэрпаліцыі, пра тое, што ўхваленая ўладамі Беларусі шырокамаштабная схема паставак зброі ў арабскія краіны вядзе да двух тэрарыстычных
груповак – Tehrik-e-Taliban Pakistan (TTP) и Lashkar-e-Taiba
(LeT), якія базуюцца ў Пакістане.

У паведамленьні адзначаецца, што нібыта беларуская кампанія "Белтэхэкспарт" ажыцьцяўляе пастаўкі зброі праз Сырыю і Курдыстан. Фінансавы складнік гандлю зброяй праходзіць праз лібанскі Франсабанк, які мае аднайменную дачку ў Беларусі, а таксама іранскі банк Tejarat.

У беларускім ААТ "Франсабанк" Інтэрфаксу заявілі аб неабходнасьці вывучэньня гэтай публікацыі і папрасілі зьвярнуцца за камэнтаром пазьней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG