20 ліпеня вечарам у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшла чарговая, дзявятая па ліку, акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-супольнасьцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У Менску арганізатары пасьля інтэрнэт-галасаваньня вярнуліся да папярэдняга фармату — выхаду на Кастрычніцкую плошчу. Аднак на гэты раз удзельнікаў акцыі было відавочна менш, у Менску — да сотні чалавек. У сталіцы, паводле розных дадзеных, было затрымана ад 30 да 50 чалавек.
20:20 Рагачоў. Акцыя адбылася каля райвыканкаму, было 10-20 чалавек, падыходзілі і адыходзілі. Воплескаў не было, бо замала людзей, і было прынята рашэньне не пляскаць. У параўнаньні з апошняй серадой людзей было крыху больш. Аднак сярод удзельнікаў гаварылася, што шмат людзей чакаецца ўвосень, калі людзі вернуцца з адпачынкаў.
20:05 Валер Каліноўскі: Апошняе затрыманьне адбылося каля кінатэатру «Перамога», там затрыманая Алена Ліхавід, фатограф, яшчэ некалькі чалавек. Іх спрабавалі адбіць, але нічога ня выйшла. Паводле папярэдніх падлікаў, затрымана каля 50 чалавек — два аўтобусы былі набітыя бітком. З журналістамі міліцыя абыходзілася сёньня нашмат больш карэктна. Загадвалі дзе стаяць і што рабіць, але бяз грубасьцяў.
20:00 Можна сказаць, што акцыя скончылася. Затрыманых грузілі ў тры аўтобусы. Апошнія ўдзельнікі разыходзяцца ад кінатэатру «Перамога». Людзі ў цывільным па-ранейшаму застаюцца каля ўнівэрсаму «Цэнтральны» і ўваходу ў мэтро «Кастрычніцкая», а таксама на ходніку ад Макдональдса да ўваходу ў мэтро.
19:50 Аляксей Скеміш на старонцы «ВКонтакте» паведамляе: Затрыманы мужчына, які даваў інтэрвію на Кастрычніцкай Плошчы і якога асабіста папярэджваў Яўсееў. Каля «Перамогі» каля яго спыніўся аўтобус, і яго туды проста зацягнулі.
Беларускія інтэрнаўты паведамляюць пра праблемы з доступам да сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
19:45 Калі бралі Дзьмітрыя Буянава, то некалькі жанчын палалі пляскаць у далоні. Спэцназаўцы кінуліся адразу хапаць гэтых жанчын, сярод іх маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід.
19:30 На падыходах да ГУМу перад паваротам людзі ў цывільным перагарадзілі дарогу ўдзельнікам акцыі, пераважна маладым людзям, якія пляскаюць у далоні. Аўтамабілі сыгналяць таксама. Удзельнікі акцыі скандуюць «Перамен!» Пад’яжджае аўтобус без нумарных знакаў. Удзельнікі пачалі разьбягацца. Схапілі каля 10 чалавек.
19:25 На скрыжаваньні спэцназаўцы разьбіваюць натоўп на часткі. Частка людзей накіроўваецца па вуліцы Леніна да ГУМу, і пачынае зноў пляскаць у далоні. Спэцназаўцаў тут пакуль няма.
19:20 Каля 30 спэцназаўцаў у чорным вылецелі на плошчу, і пачалі выцясьняць людзей. Спэцназаўцы зрабілі ланцуг, які выцясьняе прысутных з Кастрычніцкай плошчы. Некалькі дзясяткаў людзей пачалі пляскаць у далоні. Адна з удзельніц акцыі кажа, што яна гэта робіць, каб адчуваць падтрымку людзей. Выцясьняюць нават тых, хто сядзіць на лаўках па вуліцы Энгельса. Але нікога не затрымліваюць. Людзі не далі затрымаць таго, хто даваў інтэрвію.
Відэа «Нашай нівы».
19:15 Журналісты бралі інтэрвію ў аднаго з удзельнікаў акцыі каля «нулявога кілямэтра», і да яго падышлі адразу міліцыянты. Намесьнік начальніка менскай міліцыі Ігар Яўсееў стаў крычаць журналістам, каб яны спынілі гэтае інтэрвію. Яўсееў таксама загадаў журналістам адысьці на сто мэтраў, іначай гэта будзе расцэньвацца як несанкцыянаваная акцыя.
19:10 Некалькі дзясяткаў чалавек знаходзяцца каля «нулявога кілямэтра» на Кастрычніцкай плошчы. Яны ня пляскаюць, проста ходзяць вакол.
19:05 Валер Каліноўскі з Кастрычніцкай плошчы: Да журналістаў міліцыя ставіцца спакойна: у мяне праверылі акрэдытацыю, паказалі пасьведчаньне, патлумачылі як сябе паводзіць, паабяцалі, што сёньня «ўсё будзе спакойна», аднак кажуць, дзе стаяць. Ці ёсьць на плошчы ўдзельнікі акцыі — сказаць цяжка. Розныя людзі ходзяць і ніяк сябе не выяўляюць, ім ніхто не замінае. На праспэкце абмежаваны рух, машын вельмі мала, мала выходзіць людзей з мэтро. Найбольш кідаецца ў вочы надта вялікая канцэнтрацыя міліцыі ў форме і ў цывільным.
19:00 Валер Каліноўскі перадае з Кастрычніцкай плошчы: На плошчы — «гатовасьць № 1» у міліцыі і журналістаў. Міліцыі вельмі шмат, журналісты сабраныя ў невялікім «загончыку» на плошчы. Удзельнікаў акцыі пакуль не відаць.
18:55 Прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі сказаў журналістам, якія сабраліся на рагу Кастрычніцкай, каб яны адышлі прыблізна на 30 мэтраў у бок вуліцы Энгельса. Адзін з журналістаў падарыў Ластоўскаму фотаздымак зь мінулай акцыі ў рамачцы. Ластоўскі сказаў, што ён зрабіў усё магчымае, каб сёньня ніхто не перашкаджаў працы журналістаў.
18:45 Людзі пачынаюць зьбірацца ў раёне Макдональдса і ўнівэрсама «Цэнтральны». Людзей тут нашмат болей, чым на іншым боку праспэкту. Апэратары ў цывільным здымаюць на відэа.
18:25 Перадае Галіна Абакунчык, якая стаіць на рагу вуліцы Энгельса і праспэкта Незалежнасьці:
Тут цяпер найбольшая канцэнтрацыя супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным з мэгафонамі, рацыямі, відэакамэрамі, балёнчыкамі з газам. Кастрычніцкая плошча не перакрытая, транспарт працуе бязь зьменаў. Аднак ужо пачалі перакрываць палосы руху на праспэкце — адмысловая машына расстаўляе конусы — каб зьменшыць паток транспарту. Нагадаю, што на мінулых акцыях аўтамабілі, што праяжджалі міма, падтрымлівалі пратэстоўцаў сыгналамі. Тым часам далей на праспэкце, з боку ГУМу, ужо зьбіраюцца групы моладзі.
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў рэгіёнах. 20 ліпеня 2011
18:09 @Shuroch_ka: За Чырвоным касьцёлам 6 МАЗаў і 3 мікрааўтобусы. Усе без нумароў, зь цёмным шклом.
18:00 Да нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага ля Кастрычніцкай плошчы падышлі двое ў цывільным і кажуць: «Ну дык вы ўсю інфармацыю перадалі пра колькасьць аўтамабіляў? Давайце цяпер пройдзем з намі». Алесь Дашчынскі сказаў, што нікуды ісьці ня хоча і паказаў сваё журналісцкае пасьведчаньне. Параіўшыся, людзі ў цывільным адступілі.
17:00 На пляцоўцы ля Дому афіцэраў 6 мікрааўтобусаў зь людзьмі ў цывільным. Наш карэспандэнт пачуў, як у рацыі прагучала «Увага, адзінкам з Заводзкага РУУС, задзейнічаным у мерапрыемстве, пастраеньне каля аўтобусаў».
Каля Палацу прафсаюзаў стаяць агароджы. Таксама 6 мікрааўтобусаў зь людзьмі спартовага выгляду знаходзяцца за Палацам рэспублікі на вуліцы Энгельса і ў дварах.
"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Менск, 20 ліпеня 2011 году
Сёньняшняя акцыя «маўклівага пратэсту» — ужо дзявятая па ліку. Першая такая акцыя адбылася 1 чэрвеня. Напачатку ўдзельнікі інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» зьвярнуліся да прыхільнікаў дэмакратычных перамен у Беларусі штотыдзень у вызначаны час зьбірацца на галоўнай плошчы свайго гораду. «Проста шпацыруйце, стойце — проста знаходзьцеся там. Ня трэба ніякіх сьцягоў і транспарантаў, ня трэба ніякай сымболікі, — пісалі арганізатары. — Першыя сустрэчы — можа быць мала людзей, але з кожным днём нас будзе рабіцца ўсё болей!»
Ужо на другую акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабралася больш за 200 чалавек. Моладзь слухала сьпевы пад гітару і сама спрабавала сьпяваць. Тады супрацоўнікі спэцслужбаў толькі сачылі за акцыяй, і яна абышлася без затрыманьняў.
На наступную акцыю, 15 чэрвеня, сабраліся ўжо тысячы чалавек па ўсёй краіне. Апрача як у Менску, людзі сабраліся таксама ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне. Былі затрыманыя дзясяткі людзей у Менску ды іншых гарадах. Практычна ўсіх адпусьцілі ў той жа дзень.
Дзясяткі затрыманых на наступнай акцыі, 22 чэрвеня, атрымалі штрафы. На наступных акцыях пратэсту лік затрыманых пайшоў на сотні, і іх каралі ўжо адміністрацыйнымі арыштамі паводле абвінавачаньняў ў дробным хуліганстве.
Паводле праваабаронцаў, падчас маўклівых акцыяў пратэсту было затрымана каля 2 тысяч чалавек, у тым ліку дзясяткі журналістаў.
Апошняя акцыя, 13 ліпеня была ўжо малалікай, аднак сілавыя структуры дзейнічалі па-ранейшаму жорстка: затрымлівалі мінакоў і перашкаджалі працаваць журналістам.
Сёньня ў рэгіёнах Беларусі на заклік з сацыяльных сетак рыхтуюцца да новай акцыі пратэсту. Час выхаду на цэнтральныя плошчы гарадоў — 19 гадзін. Многія ўдзельнікі ранейшых падобных акцый былі затрыманы міліцыяй, арыштаваны, аштрафаваны. Пра падзеі, якія спадарожнічаюць падрыхтоўцы да акцыі, расказваюць журналісты «Свабоды».
Рабіць высновы рана
Апошняя маўклівая акцыя ў Горадні была менш люднай, чым папярэднія. Аднак шмат хто лічыць, што па адной акцыі нельга рабіць высновы наконт таго, ці ўдалося ўладам зьбіць хвалю пратэсту.
Удзельнік маўклівай акцыі, якога затрымалі ў Горадні 3 ліпеня ўсяго за гадзіну да яе пачатку, усё яшчэ ходзіць па судах. Ён пісаў скаргу ў пракуратуру на незаконнае затрыманьне. І вось напярэдадні серады яго выклікалі ў КДБ. Прычым, выклікалі праз тэлефон, бяз позвы. А там паўтарылася тое, што было і зь іншымі ўдзельнікамі маўклівых акцый:
«Дапытвалі мяне наконт адносін да сацыяльных сетак, ці ёсьць я „Вконтакте“, ці ўдзельнічаў у папярэдніх акцыях, дзе быў такога і такога дня, ці сам арганізоўваю гэтыя акцыі, і ўрэшце пачалі мне тыкаць Крымінальным кодэксам».
Актывіст зь Бярозаўкі Лідзкага раёну распавядае, што апошнія маўклівыя акцыі ў іх прайшлі зь меншай колькасьцю людзей. Перш за ўсё запалохалі падлеткаў і іх бацькоў:
«Іх зацёгалі па навучальных установах на прафіляктычныя гутаркі, бралі падпіскі і расьпіскі, што яны нідзе ня будуць хадзіць, тэлефанавалі бацькам і папярэджвалі, што штрафы будуць сягаць 8 з паловай мільёнаў рублёў».
Гарадзенскі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч, які вядзе назіраньне за маўклівымі акцыямі, таксама адзначае, што ў апошняй удзельнічала менш людзей, чым звычайна. Ён не выключае, што жорсткія затрыманьні, зьбіцьцё затрыманых, суды, штрафы адбіваюцца на колькасьці ўдзельнікаў, але ў той жа час кажа, што рабіць высновы па адной акцыі не выпадае:
«Напэўна, бліжэйшыя серады пакажуць, наколькі ўдзельнікі гэтае „рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“ дзейсныя і актыўныя і наколькі гэты рух шырыцца альбо згасае ці застаецца на тым самым узроўні. Трэба трохі пачакаць».
Месца сустрэчы зьмяніць можна
Месца правядзеньня сёньняшняй «маўклівай акцыі» ў Берасьці зьмянілася. Плянуецца, што яна адбудзецца на вуліцы Савецкай на пляцоўцы перад кінатэатрам «Беларусь», а не на плошчы Леніна.
Як паведамляе берасьцейская суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» «Вконтакте», фармат сёньняшняй акцыі не мяняецца — у 19:30 яна павінна скончыцца.
Зьмена месца правядзеньня акцыі выклікала дыскусіі сярод берасьцейскіх актывістаў. Некаторыя лічаць, што гэта зможа вярнуць першапачатковую колькасьць людзей, якія выходзілі на плошчу. Іншыя ж актывісты, як, напрыклад, Іван Стасюк, мяркуюць, што ўсялякія пераносы спараджаюць толькі блытаніну. А гэта ў выніку прыводзіць да зьмяншэньня колькасьці людзей. На думку Івана Стасюка, лепш было б праводзіць акцыю кожны раз у адным і тым жа месцы.
Пакуль берасьцейскія актывісты дыскутуюць, слушна ці няслушна будзе зьбірацца ў новым месцы, берасьцейская міліцыя распачала прэвэнтыўныя затрыманьні. Каля 15:00 быў затрыманы непаўналетні Сяргей Алексіевіч. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС. Берасьцейскія міліцыянты затрымліваюць Сяргея Алексіевіча ледзь ня перад кожнай маўклівай акцыяй.
Адбудуцца пратэсты на Магілёўшчыне
Аднак спадзяваньняў на тое, што на акцыі прыйдзе шмат народу, у актыўных іх удзельнікаў няма.
У Магілёве традыцыйна на мірны маўклівы пратэст людзі прыйдуць у сквэр насупраць плошчы Леніна. У мінулую сераду магілёўцы пратэставалі на пляцоўцы насупраць гарвыканкаму. Затрыманых тады не было. Міліцыянты толькі спраўджвалі ў людзей дакумэнты. Міліцыі, паводле відавочцаў, на пляцы было гэтулькі ж, як і цывільных людзей. Цяпер там школьны базар.
«Пра шматлюднасьць мы можам толькі марыць. Я быў бы задаволены, калі б была й сотня чалавек. Чаму? Ну, вядома, брутальнасьць дзеяньняў улады. Людзі, якія прыходзяць, яны ж не абазнаныя ў гэтых пытаньнях, а для іх гэтая жорсткасьць, неадэкватная самой форме гэтага пратэсту, — найбольш уплывовая рэч, як мне падаецца», — зазначае магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў.
Напярэдадні маўклівых акцыяў пратэсту ў Магілёве міліцыя наведвалася да актывістаў апазыцыі, каб правесьці прафіляктычныя гутаркі, папярэдзіць пра недапушчальнасьць супрацьпраўных дзеяньняў. Гутарак, праўда, не атрымлівалася. Актывісты патрабавалі выслаць позвы.
Не чакаюць шматлікасьці маўклівага пратэсту і ў Бабруйску. Тут таксама сілавыя структуры правялі адпаведную працу. Гаворыць журналістка Алеся Скапінцава:
«23 чалавекі, якія былі затрыманыя 7 ліпеня — іх папярэдзілі працадаўцы, каб яны сёньня не прыходзілі. Інакш у іх будуць праблемы. Аж да звальненьня. Да працадаўцаў прыходзілі ці то супрацоўнікі КДБ, то міліцыі, і празь іх спрабавалі неяк паўплываць на рашэньні людзей — ісьці на плошчу ці не».
Падтрымаць маўклівыя пратэсты наважваюцца таксама ў некаторых меншых райцэнтрах рэгіёну. Каб не падпасьці пад перасьлед, людзі не зьбіраюцца ў вялікія грамады.
Пік шматлікасьці маўклівых пратэстаў прыпаў на трэцяга ліпеня. Удзельнічала ў іх да тысячы чалавек. Паводле міліцыянтаў — да паўтысячы.
20:15 Берасьце. Акцыя ля кінатэатру «Беларусь» ў Берасьці скончылася. Яна сабрала менш за сотню чалавек. А 19:30 людзі папляскалі ў далоні і паступова пачалі разыходзіцца. Падчас акцыі затрыманьняў не было. Міліцыянты спрабавалі затрымаць намесьніцу старшыні прафсаюза працаўнікоў РЭП Зінаіду Міхнюк, але пратэстоўцы здолелі адбіць жанчыну у людзей у цывільным. Аднак стала вядома, што на падыходах да месца яе правядзеньня былі затрыманыя 4 чалавекі — прадстаўнік АГП Марат Несьцярэнка, сацыял-дэмакрат Аляксей Коўтун, карэспандэнтка «Радыё Рацыя» Аліса Поль і адзін з адміністратараў берасьцейскай суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» «ЎКантакце» Зьміцер Шурхай. Затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Берасьця.
Празь дзьве гадзіны Зьмітра Шурхая адпусьцілі.
Празь дзьве гадзіны Зьмітра Шурхая адпусьцілі.
20:20 Рагачоў. Акцыя адбылася каля райвыканкаму, было 10-20 чалавек, падыходзілі і адыходзілі. Воплескаў не было, бо замала людзей, і было прынята рашэньне не пляскаць. У параўнаньні з апошняй серадой людзей было крыху больш. Аднак сярод удзельнікаў гаварылася, што шмат людзей чакаецца ўвосень, калі людзі вернуцца з адпачынкаў.
20:10 Магілёў. У акцыі ўзяла ўдзел каля сотні чалавек, было шмат міліцыі. Затрыманьняў не было.
20:05 Валер Каліноўскі: Апошняе затрыманьне адбылося каля кінатэатру «Перамога», там затрыманая Алена Ліхавід, фатограф, яшчэ некалькі чалавек. Іх спрабавалі адбіць, але нічога ня выйшла. Паводле папярэдніх падлікаў, затрымана каля 50 чалавек — два аўтобусы былі набітыя бітком. З журналістамі міліцыя абыходзілася сёньня нашмат больш карэктна. Загадвалі дзе стаяць і што рабіць, але бяз грубасьцяў.
20:00 Можна сказаць, што акцыя скончылася. Затрыманых грузілі ў тры аўтобусы. Апошнія ўдзельнікі разыходзяцца ад кінатэатру «Перамога». Людзі ў цывільным па-ранейшаму застаюцца каля ўнівэрсаму «Цэнтральны» і ўваходу ў мэтро «Кастрычніцкая», а таксама на ходніку ад Макдональдса да ўваходу ў мэтро.
20:00 Слуцак. У акцыі ўдзельнічалі 17 чалавек. Але яны пераважна сядзелі на лаўках вакол плошчы. Гэтым разам затрыманьняў не было.
20:00 Рагачоў. Затрыманьняў удзельнікаў акцыі не было. Ля плошчы сабралася каля 10 чалавек.
20:00 Рагачоў. Затрыманьняў удзельнікаў акцыі не было. Ля плошчы сабралася каля 10 чалавек.
19:50 Аляксей Скеміш на старонцы «ВКонтакте» паведамляе: Затрыманы мужчына, які даваў інтэрвію на Кастрычніцкай Плошчы і якога асабіста папярэджваў Яўсееў. Каля «Перамогі» каля яго спыніўся аўтобус, і яго туды проста зацягнулі.
Беларускія інтэрнаўты паведамляюць пра праблемы з доступам да сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
19:45 Калі бралі Дзьмітрыя Буянава, то некалькі жанчын палалі пляскаць у далоні. Спэцназаўцы кінуліся адразу хапаць гэтых жанчын, сярод іх маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід.
19:40 Ваўкавыск. Падчас «маўклівай» акцыі затрыманы Віталь Гуляк і ягоны сябра. Ён толькі пасьпеў пра гэта паведаміць і сувязь абарвалася. Тэлефон Віталя не адказвае.
19:30 На падыходах да ГУМу перад паваротам людзі ў цывільным перагарадзілі дарогу ўдзельнікам акцыі, пераважна маладым людзям, якія пляскаюць у далоні. Аўтамабілі сыгналяць таксама. Удзельнікі акцыі скандуюць «Перамен!» Пад’яжджае аўтобус без нумарных знакаў. Удзельнікі пачалі разьбягацца. Схапілі каля 10 чалавек.
19:25 На скрыжаваньні спэцназаўцы разьбіваюць натоўп на часткі. Частка людзей накіроўваецца па вуліцы Леніна да ГУМу, і пачынае зноў пляскаць у далоні. Спэцназаўцаў тут пакуль няма.
19:20 Каля 30 спэцназаўцаў у чорным вылецелі на плошчу, і пачалі выцясьняць людзей. Спэцназаўцы зрабілі ланцуг, які выцясьняе прысутных з Кастрычніцкай плошчы. Некалькі дзясяткаў людзей пачалі пляскаць у далоні. Адна з удзельніц акцыі кажа, што яна гэта робіць, каб адчуваць падтрымку людзей. Выцясьняюць нават тых, хто сядзіць на лаўках па вуліцы Энгельса. Але нікога не затрымліваюць. Людзі не далі затрымаць таго, хто даваў інтэрвію.
Відэа «Нашай нівы».
19:17 Берасьце. Гэтым разам акцыя праходзіць на новым месцы — вуліцы Савецкай, каля кінатэатру «Беларусь». Сёньня там сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Удзельнікі стаяць групамі па 5-10 чалавек, але ніякага ўздыму не адчуваецца. Міліцыянты нікога не чапаюць.
19:15 Журналісты бралі інтэрвію ў аднаго з удзельнікаў акцыі каля «нулявога кілямэтра», і да яго падышлі адразу міліцыянты. Намесьнік начальніка менскай міліцыі Ігар Яўсееў стаў крычаць журналістам, каб яны спынілі гэтае інтэрвію. Яўсееў таксама загадаў журналістам адысьці на сто мэтраў, іначай гэта будзе расцэньвацца як несанкцыянаваная акцыя.
19:15 Ліда. У «маўклівай» акцыі ў цэнтры горада бяруць удзел ня болей за 10 чалавек, міліцыянтаў удвая болей. Удзельнікаў акцыі здымаюць на камэру.
19:10 Некалькі дзясяткаў чалавек знаходзяцца каля «нулявога кілямэтра» на Кастрычніцкай плошчы. Яны ня пляскаюць, проста ходзяць вакол.
19:10 Магілёў. Толькі што міма ехала машына, у якой гучала песьня Цоя «Перамен». Яе спынілі міліцыянты, праверылі дакумэнты і адпусьцілі.
19:10 Наваполацк. На плошчы адбываецца парад аўтатэхнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Людзі стаяць па кутах плошчы.
19:05 Ваўкавыск, плошча Леніна. Удзельнікаў акцыі каля дзесяці чалавек. Міліцыянтаў і людзей у цывільным яўна болей. Сёньня яны асабліва актыўныя, імкнуцца зфільмаваць усіх на камэру, але пакуль нікога не чапаюць.
19:05 Слонім. На месцы збору ўдзельнікаў «маўклівай» акцыі ў цэнтры гораду ўсяго чалавек пяць. Міліцыянтаў пакуль не відаць. Да тых пяцёх ніхто не падыходзіць.
19:10 Наваполацк. На плошчы адбываецца парад аўтатэхнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Людзі стаяць па кутах плошчы.
19:05 Ваўкавыск, плошча Леніна. Удзельнікаў акцыі каля дзесяці чалавек. Міліцыянтаў і людзей у цывільным яўна болей. Сёньня яны асабліва актыўныя, імкнуцца зфільмаваць усіх на камэру, але пакуль нікога не чапаюць.
19:05 Слонім. На месцы збору ўдзельнікаў «маўклівай» акцыі ў цэнтры гораду ўсяго чалавек пяць. Міліцыянтаў пакуль не відаць. Да тых пяцёх ніхто не падыходзіць.
19:05 Валер Каліноўскі з Кастрычніцкай плошчы: Да журналістаў міліцыя ставіцца спакойна: у мяне праверылі акрэдытацыю, паказалі пасьведчаньне, патлумачылі як сябе паводзіць, паабяцалі, што сёньня «ўсё будзе спакойна», аднак кажуць, дзе стаяць. Ці ёсьць на плошчы ўдзельнікі акцыі — сказаць цяжка. Розныя людзі ходзяць і ніяк сябе не выяўляюць, ім ніхто не замінае. На праспэкце абмежаваны рух, машын вельмі мала, мала выходзіць людзей з мэтро. Найбольш кідаецца ў вочы надта вялікая канцэнтрацыя міліцыі ў форме і ў цывільным.
19:00 Горадня. Вуліца Савецкая і плошча Савецкая з усіх бакоў ачэплены міліцыянтамі. Як і падчас мінулых акцыяў, на вуліцы Кастрычніцкай дзяжурыць МАЗ, у якім людзі ў цывільным. Такія ж побач з фарным касьцёлам і помнікам Сакалоўскаму. У раёне Дома прафсаюзаў, дзе звычайна зьбіраліся ўдзельнікі акцыі, пакуль нікога не відаць. Людзі, якія праходзяць па Савецкай вуліцы, бачаць, што з усіх бакоў міліцыя, ніхто не затрымліваецца. Толькі што ад дома на рагу Дамініканскай-Савецкай двое ў цывільным забралі хлопца з роварам.
chudentsov: Кастрычніцкая, 19:02 |
18:55 Прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі сказаў журналістам, якія сабраліся на рагу Кастрычніцкай, каб яны адышлі прыблізна на 30 мэтраў у бок вуліцы Энгельса. Адзін з журналістаў падарыў Ластоўскаму фотаздымак зь мінулай акцыі ў рамачцы. Ластоўскі сказаў, што ён зрабіў усё магчымае, каб сёньня ніхто не перашкаджаў працы журналістаў.
18:45 Людзі пачынаюць зьбірацца ў раёне Макдональдса і ўнівэрсама «Цэнтральны». Людзей тут нашмат болей, чым на іншым боку праспэкту. Апэратары ў цывільным здымаюць на відэа.
18:45 Слуцак. Скончыўся суд над Анатолем Балакірам. Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 6 ліпеня, падчас чарновай акцыі пратэсту. Сёньня судзьдзя заслухала сьведак і сказала, што прысуд будзе вынесены ў пятніцу 22 ліпеня.
18:25 Перадае Галіна Абакунчык, якая стаіць на рагу вуліцы Энгельса і праспэкта Незалежнасьці:
Тут цяпер найбольшая канцэнтрацыя супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным з мэгафонамі, рацыямі, відэакамэрамі, балёнчыкамі з газам. Кастрычніцкая плошча не перакрытая, транспарт працуе бязь зьменаў. Аднак ужо пачалі перакрываць палосы руху на праспэкце — адмысловая машына расстаўляе конусы — каб зьменшыць паток транспарту. Нагадаю, што на мінулых акцыях аўтамабілі, што праяжджалі міма, падтрымлівалі пратэстоўцаў сыгналамі. Тым часам далей на праспэкце, з боку ГУМу, ужо зьбіраюцца групы моладзі.
18:10 Берасьце. Затрыманы ў Берасьці Сяргей Алексіевіч уцёк зь міліцыі. Пра гэта паведаміў берасьцейскі актывіст Зьміцер Шурхай. Алексіевіч распавёў яму апошняму, што затрымліваў яго супрацоўнік КДБ і што падчас затрыманьня хлопца білі.
18:15 Горадня. ДАІ перакрыла пад’езд на вуліцу Савецкую з боку Дома быту і помніка Сакалоўскаму.
18:15 Горадня. ДАІ перакрыла пад’езд на вуліцу Савецкую з боку Дома быту і помніка Сакалоўскаму.
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» ў рэгіёнах. 20 ліпеня 2011
18:09 @Shuroch_ka: За Чырвоным касьцёлам 6 МАЗаў і 3 мікрааўтобусы. Усе без нумароў, зь цёмным шклом.
18:00 Да нашага карэспандэнта Алеся Дашчынскага ля Кастрычніцкай плошчы падышлі двое ў цывільным і кажуць: «Ну дык вы ўсю інфармацыю перадалі пра колькасьць аўтамабіляў? Давайце цяпер пройдзем з намі». Алесь Дашчынскі сказаў, што нікуды ісьці ня хоча і паказаў сваё журналісцкае пасьведчаньне. Параіўшыся, людзі ў цывільным адступілі.
17:00 На пляцоўцы ля Дому афіцэраў 6 мікрааўтобусаў зь людзьмі ў цывільным. Наш карэспандэнт пачуў, як у рацыі прагучала «Увага, адзінкам з Заводзкага РУУС, задзейнічаным у мерапрыемстве, пастраеньне каля аўтобусаў».
Каля Палацу прафсаюзаў стаяць агароджы. Таксама 6 мікрааўтобусаў зь людзьмі спартовага выгляду знаходзяцца за Палацам рэспублікі на вуліцы Энгельса і ў дварах.
16:00 Берасьце. Затрымалі непаўналетняга Сяргея Алексіевіча.
"Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Менск, 20 ліпеня 2011 году
Папярэднія акцыі: |
Ужо на другую акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабралася больш за 200 чалавек. Моладзь слухала сьпевы пад гітару і сама спрабавала сьпяваць. Тады супрацоўнікі спэцслужбаў толькі сачылі за акцыяй, і яна абышлася без затрыманьняў.
На наступную акцыю, 15 чэрвеня, сабраліся ўжо тысячы чалавек па ўсёй краіне. Апрача як у Менску, людзі сабраліся таксама ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне. Былі затрыманыя дзясяткі людзей у Менску ды іншых гарадах. Практычна ўсіх адпусьцілі ў той жа дзень.
Дзясяткі затрыманых на наступнай акцыі, 22 чэрвеня, атрымалі штрафы. На наступных акцыях пратэсту лік затрыманых пайшоў на сотні, і іх каралі ўжо адміністрацыйнымі арыштамі паводле абвінавачаньняў ў дробным хуліганстве.
Паводле праваабаронцаў, падчас маўклівых акцыяў пратэсту было затрымана каля 2 тысяч чалавек, у тым ліку дзясяткі журналістаў.
Апошняя акцыя, 13 ліпеня была ўжо малалікай, аднак сілавыя структуры дзейнічалі па-ранейшаму жорстка: затрымлівалі мінакоў і перашкаджалі працаваць журналістам.
Сёньня ў рэгіёнах Беларусі на заклік з сацыяльных сетак рыхтуюцца да новай акцыі пратэсту. Час выхаду на цэнтральныя плошчы гарадоў — 19 гадзін. Многія ўдзельнікі ранейшых падобных акцый былі затрыманы міліцыяй, арыштаваны, аштрафаваны. Пра падзеі, якія спадарожнічаюць падрыхтоўцы да акцыі, расказваюць журналісты «Свабоды».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Рабіць высновы рана
Апошняя маўклівая акцыя ў Горадні была менш люднай, чым папярэднія. Аднак шмат хто лічыць, што па адной акцыі нельга рабіць высновы наконт таго, ці ўдалося ўладам зьбіць хвалю пратэсту.
Удзельнік маўклівай акцыі, якога затрымалі ў Горадні 3 ліпеня ўсяго за гадзіну да яе пачатку, усё яшчэ ходзіць па судах. Ён пісаў скаргу ў пракуратуру на незаконнае затрыманьне. І вось напярэдадні серады яго выклікалі ў КДБ. Прычым, выклікалі праз тэлефон, бяз позвы. А там паўтарылася тое, што было і зь іншымі ўдзельнікамі маўклівых акцый:
«Дапытвалі мяне наконт адносін да сацыяльных сетак, ці ёсьць я „Вконтакте“, ці ўдзельнічаў у папярэдніх акцыях, дзе быў такога і такога дня, ці сам арганізоўваю гэтыя акцыі, і ўрэшце пачалі мне тыкаць Крымінальным кодэксам».
Актывіст зь Бярозаўкі Лідзкага раёну распавядае, што апошнія маўклівыя акцыі ў іх прайшлі зь меншай колькасьцю людзей. Перш за ўсё запалохалі падлеткаў і іх бацькоў:
«Іх зацёгалі па навучальных установах на прафіляктычныя гутаркі, бралі падпіскі і расьпіскі, што яны нідзе ня будуць хадзіць, тэлефанавалі бацькам і папярэджвалі, што штрафы будуць сягаць 8 з паловай мільёнаў рублёў».
Гарадзенскі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч, які вядзе назіраньне за маўклівымі акцыямі, таксама адзначае, што ў апошняй удзельнічала менш людзей, чым звычайна. Ён не выключае, што жорсткія затрыманьні, зьбіцьцё затрыманых, суды, штрафы адбіваюцца на колькасьці ўдзельнікаў, але ў той жа час кажа, што рабіць высновы па адной акцыі не выпадае:
Напэўна, бліжэйшыя серады пакажуць, наколькі ўдзельнікі гэтае „рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“ дзейсныя і актыўныя.
«Напэўна, бліжэйшыя серады пакажуць, наколькі ўдзельнікі гэтае „рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“ дзейсныя і актыўныя і наколькі гэты рух шырыцца альбо згасае ці застаецца на тым самым узроўні. Трэба трохі пачакаць».
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Месца сустрэчы зьмяніць можна
Месца правядзеньня сёньняшняй «маўклівай акцыі» ў Берасьці зьмянілася. Плянуецца, што яна адбудзецца на вуліцы Савецкай на пляцоўцы перад кінатэатрам «Беларусь», а не на плошчы Леніна.
Як паведамляе берасьцейская суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» «Вконтакте», фармат сёньняшняй акцыі не мяняецца — у 19:30 яна павінна скончыцца.
Зьмена месца правядзеньня акцыі выклікала дыскусіі сярод берасьцейскіх актывістаў. Некаторыя лічаць, што гэта зможа вярнуць першапачатковую колькасьць людзей, якія выходзілі на плошчу. Іншыя ж актывісты, як, напрыклад, Іван Стасюк, мяркуюць, што ўсялякія пераносы спараджаюць толькі блытаніну. А гэта ў выніку прыводзіць да зьмяншэньня колькасьці людзей. На думку Івана Стасюка, лепш было б праводзіць акцыю кожны раз у адным і тым жа месцы.
Пакуль берасьцейскія актывісты дыскутуюць, слушна ці няслушна будзе зьбірацца ў новым месцы, берасьцейская міліцыя распачала прэвэнтыўныя затрыманьні. Каля 15:00 быў затрыманы непаўналетні Сяргей Алексіевіч. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС. Берасьцейскія міліцыянты затрымліваюць Сяргея Алексіевіча ледзь ня перад кожнай маўклівай акцыяй.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Адбудуцца пратэсты на Магілёўшчыне
Аднак спадзяваньняў на тое, што на акцыі прыйдзе шмат народу, у актыўных іх удзельнікаў няма.
У Магілёве традыцыйна на мірны маўклівы пратэст людзі прыйдуць у сквэр насупраць плошчы Леніна. У мінулую сераду магілёўцы пратэставалі на пляцоўцы насупраць гарвыканкаму. Затрыманых тады не было. Міліцыянты толькі спраўджвалі ў людзей дакумэнты. Міліцыі, паводле відавочцаў, на пляцы было гэтулькі ж, як і цывільных людзей. Цяпер там школьны базар.
Пра шматлюднасьць мы можам толькі марыць. Я быў бы задаволены, калі б была й сотня чалавек.