Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп увядзе тарыфы памерам 25% адносна ўсіх краін, якія купляюць нафту і газ у Вэнэсуэлы


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп увядзе тарыф у памеры 25% на любы гандаль з ЗША ўсіх краінаў сьвету, якія купляюць нафту ці газ у Вэнэсуэлы.

Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social:

«Прэзыдэнт Дональд Дж. Трамп абвясьціў сёньня, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвядуць так званыя другасныя тарыфы на Вэнэсуэлу па шматлікіх прычынах, у тым ліку таму, што Вэнэсуэла мэтанакіравана і падманам накіравала ў Злучаныя Штаты пад прыкрыцьцём дзясяткі тысяч высокапастаўленых і іншых злачынцаў, многія зь якіх зьяўляюцца забойцамі і людзьмі вельмі жорсткага характару. Сярод груповак, якія яны адправілі ў Злучаныя Штаты, ёсьць Трэн дэ Арагуа, якая была кваліфікаваная, як „замежная тэрарыстычная арганізацыя“. Мы вяртаем іх у Вэнэсуэлу — гэта вялікая задача! Акрамя таго, Вэнэсуэла вельмі варожа ставілася да Злучаных Штатаў і свабодаў, якія мы падтрымліваем. Такім чынам, любая краіна, якая купляе нафту і/або газ у Вэнэсуэлы, будзе вымушаная плаціць Злучаным Штатам тарыф у памеры 25% за любы гандаль, які яны вядуць з нашай краінай. Уся дакумэнтацыя будзе падпісаная і зарэгістраваная, і тарыф пачне дзейнічаць 2 красавіка 2025 г., у ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ АМЭРЫКІ».

Як піша агенцтваBloomberg экспарт сырой нафты з Вэнэсуэлы ў лютым сёлета вырас да пяцігадовага максымуму. Потым адміністрацыя Трамп заявіла, што прымушае амэрыканскую транснацыянальную энэргетычную карпарацыю Chevron Corp. згарнуць сваю дзейнасьць у Вэнэсуэле да 3 красавіка. Заява прэзыдэнта Трампа аб другасных санкцыях адносна Вэнэсуэлы стала адмоўным адказам на спробы Chevron атрымаць больш часу для завяршэньня зьдзелак з вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй.

Да 2020 году імпарт нафты ў ЗША з Вэнэсуэлы быў даволі значным. У 2020-2022 годзе амэрыканскія закупкі нафты ў Вэнэсуэле былі спыненыя. У 2023 годзе яны былі адноўленыя, але ў значна меншых памерах, чым да 2020 году.





Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG