15 чэрвеня ў Менску і па ўсёй краіне ладзілася акцыя, ініцыяваная суполкай «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» на сайце «Ўкантакце». Удзельнікамі акцыі салідарнасьці сталі тысячы людзей. Апрача як у Менску, людзі сабраліся таксама ў Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Баранавічах, Барысаве, Воршы, Салігорску, Бабруйску, Мазыры, Маладэчне, Полацку, Слуцку, Вялейцы, Жодзіне, Лідзе і Кобрыне.
23:15 Затрыманых у Горадні і Менску выпусьцілі з пастарункаў.
21:40 Затрыманага журналіста «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Паўла Сьвярдлова выпусьцілі з Цэнтральнага РУУС, паведаміла «Эўрарадыё». Паводле Сьвярдлова, разам зь ім былі затрыманыя 18 чалавек. Стала вядома таксама пра вызваленьне ўсіх затрыманых у Берасьці, Салігорску і Маладэчне.
20:30 Уваход на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» адчынены. Уваход на плошчу кантралююць амапаўцы. Турнікеты вярнулі на месца, зьняты толькі адзін пралёт, але ён пад аховай.
Двое ў цывільным затрымалі журналіста «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Паўла Сьвярдлова на плошчы Свабоды ў Менску. Тыя, хто затрымліваў, не прадставіліся і, як паведаміў Павал, паводзілі сябе досыць бесцырымонна. Прычыну затрыманьня не паведамілі, перадае «Наша ніва».
20:20 На Кастрычніцкай плошчы спэцназ міліцыі пачынае прымаць загарадкі.
20:00 Спэцназаўцы не прапускаюць людзей праз падземны пераход каля ГУМу. Дагэтуль не працуе станцыя мэтро Кастрычніцкая. Плошча ўсё яшчэ агароджаная, там дзяжурыць спэцназ. Міліцыянты таксама дзяжураць на ўваходзе ў станцыю мэтро «Кастрычніцкая».
19:55 Людзі пачалі разыходзіцца. Міліцыянты пачалі прапускаць людзей па праспэкце. Аднак на вуліцу Леніна прайсьці па-ранейшаму нельга. На вуліцы Маркса каля адміністрацыі прэзыдэнта зьнялі ачапленьне.
19:48 Людзей адцясьнілі да ГУМу і Нацбанку. Удзельнікі акцыі не сьпяшаюцца разыходзіцца. Частка людзей знаходзіцца ў раёне сквэру Янкі Купалы. Людзі пляскаюць у далоні. Іх вітаюць сыгналамі кіроўцы. На вуліцы Маркса міліцыя заварочвае аўтамабілі.
19:40 Плошча ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі. Кіроўцаў, якія сыгналамі вітаюць удзельнікаў акцыі, супрацоўнікі міліцыі спыняюць. Удзельнікаў акцыі выціскаюць у раён Дому афіцэраў і гоняць да вуліцы Купалы. Выціскаюць таксама ад “Цэнтральнага» ўнівэрсаму да ГУМу. Міліцыянты разам зь Яўсеевым затрымалі хлопца, які ў вяночку з кветак стаў на парапэт і вітаў натоўп. Яшчэ затрымалі двух удзельнікаў акцыі і павялі за будынак Палацу прафсаюзаў. Плошчу ачысьцілі поўнасьцю.
Кардон міліцыянтаў — у тры шэрагі. Людзі ідуць па праспэкце і аплядуюць. Яны скандуюць «ШОС!». Па абодва бакі праспэкту — некалькі сотняў чалавек.
19:05 Амапаўцы ў чорнай форме перагарадзілі праход да плошчы ля падземнага пераходу на вуліцы Леніна і не пускаюць людзей.
18:50 Адкрылі праход ад унівэрсаму «Цэнтральнага» да Палацу прафсаюзаў уздоўж праспэкту, за агароджай. Але застаецца перакрытай вуліца Энгельса ўздоўж будынку Менскага аблвыканкаму. Прыйшоў Уладзімер Някляеў і размаўляе з прадстаўнікамі міліцыі.
19:30 Затрыманьні ў Горадні працягваліся да гэтага часу. Усе машыны міліцыі з затрыманымі ад’ехалі з плошчы. Затрыманых — каля 15 чалавек.
19:20 На плошчу прыехалі 2 меншыя аўтазакі і міліцэйская газэль. Зьявілася мноства міліцыянтаў і яны пачалі актыўна затрымліваць людзей, некаторых цягнуць па 4 міліцыянты. Затрымана ўжо каля дзясятка чалавек.
Затрымалі апэратара Барыса Чарняўскага зь Менску, які працуе для польскага тэлебачаньня, а таксама польскую журналістку Агнешку Ліхняровіч з варшаўскага радыё TOK FM. Іх адпусьцілі з пастарунку пад 22-ю гадзіну.
19:00 На галоўнай гарадзкой плошчы, Савецкай, дзе мелася адбыцца акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» — ад 18-й гадзіны пачалося сьвята прафэсійнай адукацыі. Усталяваная сцэна, выступаюць музычныя калектывы, рэклямуюць ПТВ, прафкаледжы, будаўнічыя атрады, праходзіць кірмаш мёду. Плошчу і ваколіцы пільнуюць узмоцненыя патрулі.
Затрымалі гарадзенскага актывіста Дзімітрыя Бандарчука.
20:00 У Берасьці затрыманы абласны каардынатар БХД Зьміцер Шурхай. Яго затрымалі без тлумачэньня прычынаў а 19 гадзіне, як толькі ён выйшаў на плошчу Леніна. Пра гэта ён распавёў па тэлефоне, знаходзячыся ў аўтазаку. Паводле Дзяніса Садоўскага, актывіст дагэтуль знаходзіцца ў міліцэйскай машыне.
19:40 Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведамляе, што на плошчы Леніна затрымалі больш як 10 удзельнікаў сёньняшняй акцыі. Першую групу затрыманых, сярод якіх старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс, міліцыянты вывезьлі на аўтобусе шэрага колеру. «Пасьля міліцыянты падагналі другі УАЗ і „хапун“ быў працягнуты», — заявіў Ўладзімер Вялічкін.
19:15 Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін: На плошчы Леніна перад будынкам аблвыканкаму сабралася амаль 500 чалавек. Сярод натоўпу шмат міліцыянтаў, амапаўцаў і апранутых у цывільнае супрацоўнікаў КДБ. Яны прад’яўляюць свае пасьведчаньні і прымушаюць людзей адкрываць сумкі, разгортваць пакеты, каб правесьці дагляд рэчаў.
Некалькі хвілін таму на плошчы пачаўся так званы «хапун». У ліку першых затрыманыя грамадзкія актывісты Яўген Скрабец і Зьміцер Шурхай.
На плошчы Перамогі ў Віцебску затрымалі некалькі грамадзян, сярод якіх Сяргей Серабро, рэдактар незалежнага сайту «Народныя навіны Віцебску».
Ён прыйшоў на плошчу, каб сфатаграфаваць акцыю «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Але не пасьпеў зрабіць ніводнага здымка, як да яго падышлі міліцыянты, сказалі, што ён падобны да нейкага злачынцы, і павезьлі яго ў пастарунак.
Журналіст адразу пачуў фразу, што «Серабро ўпакаваны». З гэтага ён зрабіў выснову, што яго затрымалі мэтанакіравана. У пастарунку ён таемна зрабіў відэазапіс.
На плошчы тры міліцэйскія машыны, каля шасьці дзясяткаў грамадзянаў.
На цэнтральную плошчу каля гарадзкога Дома гандлю прыйшлі 22 чалавекі, якіх паўгадзіны “вартавалі” двое міліцыянтаў. Пра гэта паведаміў мясцовы прыхільнік БХД Яўген Анішчанка.
У 19:40 удзельнікі акцыі, якая сабрала больш як 100 чалавек, у большасьці маладыя людзі, пачалі адыходзіць ад плошчы. Пра затрыманьні ці разгон карэспандэнт «Свабоды» не паведамляе. На акцыі не было гучных прамоваў, лёзунгаў і транспарантаў.
19:30 Плошча Леніна ў цэнтры Магілёва ачэпленая па пэрымэтры міліцыянтамі. Яны забараняюць людзям заходзіць за агароджу, тлумачаць, што тут адбываецца афіцыйнае мерапрыемства з удзелам чыноўнікаў Магілёўскага аблвыканкаму. Мінакі праз падземны пераход вяртаюцца на супрацьлеглы бок і зьбіраюцца ў групы, выказваюць сваю салідарнасьць з удзельнікамі акцыі.
19:10 Плошча Леніна ў Магілёве аточана супрацоўнікамі АМАП. Маладзёны, якія спрабуюць на яе трапіць, вяртаюцца на іншы бок вуліцы. Апроч міліцыі і супрацоўнікаў аблвыканкаму, на плошчы нікога няма.
У мінулую сераду на заклікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» тут сабралася больш за 80 чалавек. Двух удзельнікаў акцыі спрабавалі выклікаць на гутарку ў КДБ, але яны не пайшлі.
Сёньня тут сабралася каля пяці дзясяткаў людзей, якія стаяць на процілеглым баку плошчы.
У Гомелі на плошчы Леніна падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» міліцыя затрымала дваіх журналістаў — сябра ГА «БАЖ» Ларысу Шчыракову і рэгіянальнага карэспандэнта «Комсомольской правды» в Белоруссии» Паўлюка Міцкевіча.
Спадарыня Шчыракова здымала акцыю на відэа. Падпалкоўнік Андрэй Пархоменка зь іншымі міліцыянтамі забараняў здымкі, а пасьля загадаў міліцыянтам і пад’ехалым спэцназаўцам забраць Шчыракову Яе міліцыянты проста занесьлі ў аўтазак.
Літаральна праз 5 хвілінаў міліцыянты і спэцназаўцы затрымалі й Паўлюка Міцкевіча.
А 19-й гадзіне на плошчы Леніна сабраліся каля сотні чалавек. Багата тут было й міліцыянтаў, спецслужбоўцаў у цывільным. Праз 5 хвілінаў афіцэры міліцыі праз узмацняльнікі запатрабавалі разысьціся, бо, маўляў, гэта несанкцыянаваная масавая акцыя і за яе прадугледжана адказнасьць паводле Адміністрацыйнага кодэксу, у тым ліку арышт на 15 сутак.
Міліцыянты і спэцназаўцы сталі выціскаць людзей з плошчы. Адных — у бок цэнтральнага уваходу ў парк, іншых — да драмтэатру.
Малады гараджанін так выказаўся пра разгон мірных людзей:
“Гэта беззаконьне – яны ж нічога не рабілі. Баяцца нейкага сацыяльнага выбуху, баяцца людзей, іх салідарнасьці. Аўтарытарная ўлада – яна баіцца”.
Выціснутыя ад помніка Леніну мінакі ля рэстарацыі “Эўропа” выстраіліся ў чаргу па квас і марозіва. Зьмейка чаргі дасягнула сярэдзіны плошчы.
Тым часам спэцназаўчы схапілі на плошчы яшчэ траіх чалавек, у тым ліку й супрацоўніка выратавальнай службы МНС, які прагульваўся з жонкай блізу рэстарацыі “Эўропа”.
Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС. Журналістам Ларысе Шчыраковай і Паўлюку Міцкевічу ўчынілі асабісты агляд пад пратакол. З фотаапарата і відэакамэры Міцкевіча выдалілі ўсе здымкі.
Двух маладых людзей, адзін зь якіх грамадзянін Расеі, зьмясьцілі ў ізалятар часовага утрыманьня.
Незадоўга да акцыі на плошчы міліцыя затрымала ў горадзе і актывіста АГП Уладзімера Няпомняшчых. Начальніку аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС маёру Мельніку не спадабаўся надпіс на футболцы актывіста: “За Беларусь без Лукашэнкі”.
Салігорскі актывіст Павал Батуеў паведамляе ў Тўітэры, што ён і яшчэ 19 чалавек затрыманыя.
У Барысаве затрымалі каля трох дзясяткаў удзельнікаў акцыі, арганізавануай праз сацыяльныя сеткі. Яны сабраліся на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка выканкама. Сярод затрыманых — Міхаіл Васільеў, які падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата Ўладзімера Някляева, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Жодзіне каля 30 чалавек сабраліся на акцыю каля будынка дома кульутры «БелАЗа». Сюды пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі дваіх удзельнікаў.
18:45 Міліцыянты патрабуюць, каб журналісты пакінулі тэрыторыю плошчы, у тым ліку за агароджаю. Атрад спэцназаўцаў у чорнай вопратцы бяжыць да купкі моладзі.
18:40 Цягнікі на станцыях мэтро Кастрычніцкая і Купалаўская не спыняюцца.
Журналістам забараняюць здымаць на Кастрычніцкай плошчы.
Суседняя плошча Свабоды таксама абнесеная агароджай, закрыты праход ад Нямігі.
18:30 Група сяброў БРСМ каля Палацу рэспублікі на плошчы рэпэтуе парад 3 ліпеня. Групы моладзі зьбіраюцца ля ўваходаў на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» па абодва бакі праспэкту і ўздоўж турнікетаў.
17:50 Уся плошча абнесеная турнікетамі. Каля некалькіх уваходаў стаяць спэцназаўцы з мэталашукальнікамі. Але пакуль усіх прапускаюць. Да плошчы пад’ехала машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.
17:05 Спэцназ пачаў агароджваць турнікетамі Кастрычніцкую плошчу. У цэнтры Менску шмат аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў. На некаторых вуліцах перакрыты праезд.
Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку, 15 чэрвеня 2010
Ініцыятары ў сацыяльных сетках «Ўкантакце» і «Фэйсбук» заклікаюць кожную сераду а 19-й гадзіне праводзіць акцыі салідарнасьці на галоўных плошчах беларускіх гарадоў. Проста гуляць там — без транспарантаў, сьцягоў і сымболікі. Першая акцыя 1 чэрвеня была нешматлюдная. 8-га на Кастрычніцкую плошчу ў сталіцы выйшла некалькі соцень людзей. 14 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прыгразіў, што ўлады не дапусьцяць несанкцыянаваных акцый і забастовак.
• Прадстаўнік МУС: Заклікі да збору на Кастрычніцкай плошчы зьяўляюцца процізаконнымі
• Міліцыя папярэджвае пра правакацыі на Кастрычніцкай

Горадня

Берасьце

Віцебск

Ворша
На цэнтральную плошчу каля гарадзкога Дома гандлю прыйшлі 22 чалавекі, якіх паўгадзіны “вартавалі” двое міліцыянтаў. Пра гэта паведаміў мясцовы прыхільнік БХД Яўген Анішчанка.
Магілёў
У 19:40 удзельнікі акцыі, якая сабрала больш як 100 чалавек, у большасьці маладыя людзі, пачалі адыходзіць ад плошчы. Пра затрыманьні ці разгон карэспандэнт «Свабоды» не паведамляе. На акцыі не было гучных прамоваў, лёзунгаў і транспарантаў.
19:30 Плошча Леніна ў цэнтры Магілёва ачэпленая па пэрымэтры міліцыянтамі. Яны забараняюць людзям заходзіць за агароджу, тлумачаць, што тут адбываецца афіцыйнае мерапрыемства з удзелам чыноўнікаў Магілёўскага аблвыканкаму. Мінакі праз падземны пераход вяртаюцца на супрацьлеглы бок і зьбіраюцца ў групы, выказваюць сваю салідарнасьць з удзельнікамі акцыі.
19:10 Плошча Леніна ў Магілёве аточана супрацоўнікамі АМАП. Маладзёны, якія спрабуюць на яе трапіць, вяртаюцца на іншы бок вуліцы. Апроч міліцыі і супрацоўнікаў аблвыканкаму, на плошчы нікога няма.
У мінулую сераду на заклікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» тут сабралася больш за 80 чалавек. Двух удзельнікаў акцыі спрабавалі выклікаць на гутарку ў КДБ, але яны не пайшлі.
Сёньня тут сабралася каля пяці дзясяткаў людзей, якія стаяць на процілеглым баку плошчы.
Гомель
У Гомелі на плошчы Леніна падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» міліцыя затрымала дваіх журналістаў — сябра ГА «БАЖ» Ларысу Шчыракову і рэгіянальнага карэспандэнта «Комсомольской правды» в Белоруссии» Паўлюка Міцкевіча.
Спадарыня Шчыракова здымала акцыю на відэа. Падпалкоўнік Андрэй Пархоменка зь іншымі міліцыянтамі забараняў здымкі, а пасьля загадаў міліцыянтам і пад’ехалым спэцназаўцам забраць Шчыракову Яе міліцыянты проста занесьлі ў аўтазак.
Літаральна праз 5 хвілінаў міліцыянты і спэцназаўцы затрымалі й Паўлюка Міцкевіча.
А 19-й гадзіне на плошчы Леніна сабраліся каля сотні чалавек. Багата тут было й міліцыянтаў, спецслужбоўцаў у цывільным. Праз 5 хвілінаў афіцэры міліцыі праз узмацняльнікі запатрабавалі разысьціся, бо, маўляў, гэта несанкцыянаваная масавая акцыя і за яе прадугледжана адказнасьць паводле Адміністрацыйнага кодэксу, у тым ліку арышт на 15 сутак.
Міліцыянты і спэцназаўцы сталі выціскаць людзей з плошчы. Адных — у бок цэнтральнага уваходу ў парк, іншых — да драмтэатру.
Малады гараджанін так выказаўся пра разгон мірных людзей:
“Гэта беззаконьне – яны ж нічога не рабілі. Баяцца нейкага сацыяльнага выбуху, баяцца людзей, іх салідарнасьці. Аўтарытарная ўлада – яна баіцца”.
Выціснутыя ад помніка Леніну мінакі ля рэстарацыі “Эўропа” выстраіліся ў чаргу па квас і марозіва. Зьмейка чаргі дасягнула сярэдзіны плошчы.
Тым часам спэцназаўчы схапілі на плошчы яшчэ траіх чалавек, у тым ліку й супрацоўніка выратавальнай службы МНС, які прагульваўся з жонкай блізу рэстарацыі “Эўропа”.
Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РАУС. Журналістам Ларысе Шчыраковай і Паўлюку Міцкевічу ўчынілі асабісты агляд пад пратакол. З фотаапарата і відэакамэры Міцкевіча выдалілі ўсе здымкі.
Двух маладых людзей, адзін зь якіх грамадзянін Расеі, зьмясьцілі ў ізалятар часовага утрыманьня.
Незадоўга да акцыі на плошчы міліцыя затрымала ў горадзе і актывіста АГП Уладзімера Няпомняшчых. Начальніку аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС маёру Мельніку не спадабаўся надпіс на футболцы актывіста: “За Беларусь без Лукашэнкі”.
Баранавічы
Салігорск
Салігорскі актывіст Павал Батуеў паведамляе ў Тўітэры, што ён і яшчэ 19 чалавек затрыманыя.
Барысаў
У Барысаве затрымалі каля трох дзясяткаў удзельнікаў акцыі, арганізавануай праз сацыяльныя сеткі. Яны сабраліся на цэнтральнай плошчы гораду каля будынка выканкама. Сярод затрыманых — Міхаіл Васільеў, які падчас прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай кандыдата Ўладзімера Някляева, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Жодзіна
У Жодзіне каля 30 чалавек сабраліся на акцыю каля будынка дома кульутры «БелАЗа». Сюды пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі дваіх удзельнікаў.
Менск перад акцыяй