Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«ПіК Свабоды». «Цана на бэнзін залежыць ад дзеяньняў ЗСУ», — экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі

«ПіК Свабоды». «Цана на бэнзін залежыць ад дзеяньняў ЗСУ», — экспэрты тлумачаць, куды коціцца эканоміка Беларусі

абноўлена

Аліса Рыжычэнка і Аляксандар Кныровіч. Ілюстрацыйны каляж
Аліса Рыжычэнка і Аляксандар Кныровіч. Ілюстрацыйны каляж

Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабіляў?

Гэта ды іншае вядучая Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу» Свабоды з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

— На таргах 24 сакавіка даляр зноў зьнізіўся адносна беларускага рубля, цяпер ён каштуе 3,13 рубля. Паступовае зьніжэньне амэрыканскай валюты назіраецца з пачатку году. Ці працягне далей таньнець даляр, як гэта паўплывае на беларусаў?

Аліса Рыжычэнка: Тое, што мы назіраем цяпер на валютным рынку, гэта адлюстраваньне таго, што адбываецца на расейскім валютным рынку. І гэта абсалютна часовая зьява, якая зьвязана ў першую чаргу з геапалітычным фактарам, а менавіта з тым, што на мінулым тыдні праводзіліся перамовы і адбываецца так званае пацяпленьне адносінаў паміж ЗША і Расеяй. Усе гэтыя фактары ўплываюць якраз на тое, што ўмацоўваецца расейскі рубель. Пры гэтым з таго моманту, як Дональд Трамп прыйшоў да ўлады, уступіў у сваю пасаду, даляр на сусьветным рынку таксама нязначна, але ў любым выпадку аслабеў у адносінах да тых значэньняў, якія былі раней. У Расеі адыгрывае ролю ключавы фактар, што запавольваецца эканоміка, ключавая стаўка застаецца высокая, гэта робіць прывабным рублёвыя ўклады і адпаведна стварае дадатковы попыт на рублі, плюс выручка экспарцёраў стварае добрую прапанову на валютным рынку Расеі. У сукупнасьці ўсе гэтыя фактары ўплываюць на тое, што расейскі рубель умацоўваецца.

Паколькі беларуская эканоміка наўпрост залежыць ад расейскай эканомікі, вядома, што ў валютным кошыку ў нас найбольшая доля расейскага рубля, то ўсё, што адбываецца на валютным рынку Расеі, у прынцыпе, прапарцыйна адбіваецца і на беларускім валютным рынку. Трэба назіраць за тым, як мяняецца беларускі рубель у адносінах да расейскага рубля. А вось тут якраз вельмі трывожная карціна ствараецца, таму што беларускі рубель абясцэньваецца ў адносінах да расейскага рубля, і гэта стварае высокую рызыку таго, што расейская інфляцыя, якая нарастала на працягу мінулага года і працягвае нарастаць, будзе адбівацца і на тых таварах, якія мы прывозім у Беларусь.

Аляксандар Кныровіч: Калі мы глядзім на імпарт у Расею з лютага 2024 па люты 2025 году, то бачым падзеньне на 13%. Гэта вельмі шмат, гэта ня толькі сэзонны фактар, ну, таму што мы параўноўваем люты к лютаму. І экспэрты расейскага рынку пішуць аб тым, што гэта ўплыў санкцый, нягледзячы на пацяпленьне паміж Расеяй і Амэрыкай. Імпарт у Расею ўпаў... Каму гэта выгадна? Мы пабачым буйныя і добрыя справаздачы беларускіх чыноўнікаў, таму што высьветліцца, што прадалі мы ў Расію ў расейскіх рублях тое ж самае, што было, аднак ж курс быў іншы, і што там плюс 10% у беларускім экспарце дадалося толькі за кошт гэтага самага курса. Таму яны будуць справаздачыцца вельмі аптымістычна, але як гэта ўплывае на даходы насельніцтва? Напэўна, часова будзе нейкі пазітыў, як мінімум, да Турцыі павінна быць таньнейшыя гэтыя турпуцёўкі на лета 25-га года.

Калі да ўлады прыйшоў Трамп, было вельмі шмат аптымізму наконт амэрыканскага даляра і амэрыканскай эканомікі... Потым, калі пачаліся рэальныя дзеяньні Трампа, гэтыя дзіўныя для мяне гульні — сёньня я ўвожу мытныя санкцыі, мытныя тарыфы, потым адмяняю, адкладваю, потым зноў увожу. І на ўсё гэта адрэагаваў рынак. Мы бачылі, як удвая ўпала «Тэсла». Я нагадаю, што Ілан Маск толькі 13% акцый мае ў «Тэсьле», усё астатнія інвэстары, напэўна, яму вельмі ўдзячны за тое, што курс акцыі ўпаў удвая. Калі Трамп будзе сябе далей так паводзіць, то вялікая верагоднасьць, што і амэрыканскі даляр таксама будзе танець адносна эўрапейскай валюты. Гэта, магчыма, спрэчнае сьцьвярджэньне, але я асабіста кіруюся такімі думкамі наконт такіх дзіўных неэканамічных паводзін Трампа, і таму я прадаў усе даляры і купіў эўра.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG