Прыкметы архаічнасьці і сучаснасьці, вобразы мілыя роднага краю, разбурэньні і аднаўленьні лепшых аб’ектаў нашай спадчыны, а таксама клопат людзей пра хлеб надзённы — у аб’ектыве фотаблогу з Палесься.
Сёньня — заканчэньне расповеду пра прыроду Палесься і заканчэньне палескага фотаблогу.
Палескія азёры часам маюць тарфяны карычневы колер, але яны вельмі чыстыя. Іх любяць лебедзі і іншыя птушкі, і ў іх багата рыбы. У адным "кусьце" на поўдзень ад Берасьця злучыліся азёры Рагазьнянскае, Белае, Чорнае і Таямнічае. Гэтае — Рагазьнянскае.
Разнастайнае птаства палескіх балот, азёр ды іх берагоў.
Вавёркі, як і ўсюды, радыя, калі людзі ім дапамагаюць арэшкамі і вадою. Часам з гэтай кармушкі вавёрчыны арэшкі крадуць сойкі і нават дзятлы.
Пра тое, што тут жывуць і большыя зьвяры, можна даведацца з плякатаў. Якім чынам берагчы ваўкоў-санітараў, лесьнікі не патлумачылі.
У лясах і пры дарогах Палесься шмат магутных дубоў. Гэта несумненны расьлінны сымбаль гэтага краю. Дуб каля вёскі Рагозна Берасьцейскага раёну.
Іншы, жывы сымбаль Палесься, — бусел. Гэтая пара зьвіла гняздо ў Косаве побач зь сядзібай Касьцюшкі.
А гэта зусім іншы сымбаль: нашы ў лесе.