Прыкметы архаічнасьці і сучаснасьці, вобразы мілыя роднага краю, разбурэньні і аднаўленьні найлепшых аб’ектаў нашай спадчыны, а таксама клопат людзей пра хлеб надзённы ў аб’ектыве фотаблогу з Палесься.
Сёньня — пра аднаўленьне палацаў і замкаў Берасьцейшчыны.
Шыкоўны палац Сапегаў у Ружанах гарэў і разбураўся не адно стагодзьдзе, у савецкі час ля ягоных руін пасьвіліся козы, а няўдалыя спробы кансэрвацыі старых сьцен рабілі студэнцкія будатрады . Цяпер рэстаўратарам удалося аднавіць уваходную браму і канцылярскі корпус замка.
На браме адноўлены і велічны родавы герб Сапегаў з Пагоняй.
У адноўленым корпусе невялікая музэйная экспазыцыя: пра род Сапегаў, пра Статут ВКЛ. А таксама макет самога палацава-паркавага комплексу.
Цяжка ўявіць, што калі-небудзь Ружанскаму палацу можна будзе вярнуць ранейшае аблічча. На шыльдзе з інфармацыяй пра заказчыка і выканаўцу будаўніцтва пазначаны толькі пачатак рэстаўрацыйных працаў — жнівень 2008 году. Калі будзе заканчэньне — сказаць нельга.
Калі дойдзе чарга да гэтых велічных сьцен, немагчыма прадказаць.
Непадалёк ад Ружан у Косаве рэстаўруюць палац Пуслоўскіх, адзіны ў Беларусі замак у англійскім стылі.
Гэты палац зьбярогся ў нашмат лепшым выглядзе, чым ружанскі, і аднаўляюць яго даволі інтэнсіўна.
Але выглядае, што да канца заплянаванага тэрміну (31.08.11) рэстаўрацыйныя працы ўсё ж ня скончаць. Што да якасьці сучаснай беларускай рэстаўрацыі, дык тут патрэбная асобная дыскусія.
Каля палаца Пуслоўскіх аднавілі сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі зь цікавай музэйнай экспазыцыяй, побач пабудавалі кавярню "У Тадеуша", ёсьць гатэлік, альтанкі для адпачынку.
Сувэніры можна набыць і ў музэі, і ў прыватных майстроў.
А рэканструкцыю палаца Бутрымовіча ў Пінску ўжо завяршылі. Цяпер тут ладзяцца ўрачыстыя вясельныя цырымоніі, адно крыло будынка займае музэйная экспазыцыя.