Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотаблог з Палесься. Сучаснае


Прыкметы архаічнасьці і сучаснасьці, вобразы мілыя роднага краю, разбурэньні і аднаўленьні лепшых аб’ектаў нашай спадчыны, а таксама клопат людзей пра хлеб надзённы ў аб’ектыве фотаблогу з Палесься.

Сёньня — пра знакі сучаснасьці і пра сучасьнікаў.


У Берасьці на пешаходнай вуліцы Савецкай у будні і ў сьвяты працуюць будаўнікі. Узводзяць бізнэс-цэнтар "Didas — Persia". Іранскім інвэстарам у Беларусі цяпер зялёнае сьвятло.



Банк "Гандлёвы капітал", які фінансуе гэтую будоўлю, нядаўна трапіў пад фінансавыя санкцыі ЗША ў сувязі з іранскай ядзернай праграмай.


Гандляваць на Палесьсі ніколі не было сорамна. У палескіх вёсках і гарадах шмат хто гэтым займаецца, шмат дзе паўсталі новыя прыватныя крамы. Людзей зь цяжкімі клункамі, набітымі таварам, можна пабачыць па ўсіх палескіх гарадах і мястэчках. Гандаль абуткам на рынку ў Дамачаве.


Рынкі — найбольш людныя месцы і найбольш выгадныя для рэклямы. Сацыяльна-палітычная рэкляма з цытатай Лукашэнкі ля цэнтральнага рынку Берасьця.


Савецкая ідэалёгія мадыфікуецца ў нейкія новыя формы, але не зьнікае. У Брэсцкай крэпасьці да 70-годзьдзя пачатку вайны зрабілі новы помнік савецкім памежнікам.


Берасьцейшчына застаецца памежнай тэрыторыяй, толькі дзяржаўных межаў паболела, да польскай дадалася ўкраінская. Пра гэта нагадваюць адмысловыя шчыты. Гэты сфатаграфаваны ў Дамачаве. У надпісе па-ўкраінску як мінімум шэсьць памылак. Па-беларуску надпіс не зрабілі.


На ўкраінскай і польскай мяжы стаіць і вёска Тамашоўка — самы паўднёва-заходні пункт Беларусі. Памежны пераход ва Ўкраіну тут ёсьць, а ў суседнюю польскую Ўладаву — няма. Да Ўладавы той 2 кілямэтры, Тамашоўка — фактычна яе прыгарад. І нават чыгуначная станцыя ў Тамашоўцы называецца "Ўладава". А трапіць наўпрост у сапраўдную Ўладаву нельга. Тым ня меней для шмат каго тут мяжа — карміліца.

Новыя катэджы ў вёсцы Тамашоўка, адкуль паходзяць Пётар Клімук і Пётар Пракаповіч.


Мастак Янка Рамановіч пасьля заканчэньня акадэміі вярнуўся ў родны Моталь, што ў Іванаўскім раёне. Ён шмат і плённа працуе, удзельнічае ў пленэрах, выставах. У карцінах ён найперш апявае родны палескі край.


Майстэрню сабе Янка зладзіў у стогадовай мотальскай хаце.


Родныя краявіды і прадметы ўжытку ня толькі натхняюць ягоную творчасьць, але часам ажываюць у новым мастацкім увасабленьні.


Гурт аўтэнтычнага фальклёру “Зовзулэнька”. Танец "Падыспань"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00


Гурт аўтэнтычнага фальклёру “Зовзулэнька”
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00


У школе аграгарадка Меднае Берасьцейскага раёна стварылі гурт аўтэнтычнага фальклёру “Зовзулэнька”. Дзеці натхнёна сьпяваюць абрадавыя і бытавыя песьні сваёй вёскі, развучылі яны і выконваюць таксама ўсе даўнія танцы, якімі захапляліся іх бабулі і прабабулі. На відэа – палескія танцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG