Міністэрства энэргетыкі Беларусі запэўнівае жыхароў Бабруйску, што атамная электрастанцыя будзе адпавядаць самым сучасным патрабаваньням бясьпекі. Так сьцьвярджаецца ў адказе на калектыўны зварот бабруйцаў, якія выказаліся супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Пад лістом пратэсту падпісаліся каля сотні чалавек. Яго адправілі ў Адміністрацыю прэзыдэнта. Тая перанакіравала ліст на рэагаваньне ў Савет міністраў. Той адказаць даручыў Міністэрству энэргетыкі. У лісьце, падпісаным намесьнікам міністра Юрыем Рымашэўскім, на чатырох з паловай старонках выкладзеныя тыя выгоды, якія атрымае беларуская эканоміка ад АЭС.
Камэнтуе адказ ініцыятарка збору подпісаў бабруйская актывістка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Алена Мядзьведзева: «Напісалі, што яна дужа будзе эканамічная і што яна ледзьве ня вырашыць усе нашы эканамічныя праблемы й залежнасьць ад паставак энэргіі зь іншых краінаў. Заявілі, што беларуская АЭС будзе настолькі бясьпечная, што ў мяне склалася ўражаньне, што беларусы толькі й мараць пра атамную энэргетыку. Мы не спадзяваліся на тое, што наш ліст зьменіць пляны па ўзьвядзеньні АЭС — мы хацелі данесьці пратэстныя настроі, якія існуюць у грамадзтве. Падпісалі ж тыя, хто не баіцца казаць тое, што іх непакоіць. Мы даводзілі, што ніхто ня можа быць застрахаваны ад Чарнобыля й Фукусімы. Яны ж проста, з тэксту гэта відаць, апраўдваліся перад людзьмі. Ніхто ж у людзей не пытаўся, ці патрэбная тая АЭС ім».
Як стала вядома, 25 чэрвеня энэргетыкаў Магілёўшчыны абавязалі правесьці суботнік. Сродкі, заробленыя на ім, пойдуць у бюджэт будаўніцтва АЭС, так сьцьвярджаюць працаўнікі аб’яднаньня «Магілёўэнэрга». Кожнага зь іх ужо азнаёмілі з адпаведным загадам. Няўдзел у суботніку будзе расцэнены як прагул.
Беларускую АЭС зьбіраюцца ўзьвесьці ў Гарадзенскай вобласьці, непадалёк ад Астраўца, за 53 кілямэтры ад сталіцы Літвы — Вільні.