Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя таксама адмаўляецца ад АЭС


Швайцарская Нацыянальная Рада – ніжняя палата парлямэнту – у сераду ўхваліла прапанову ўраду краіны паступова адмовіцца ад атамнай энэргетыкі, паведаміла агенцтва ПАП.

Дазволы на будаўніцтва новых АЭС больш выдавацца ня будуць, а пяць існых рэактараў павінны быць адключаныя ў рамках сярэднетэрміновага пляну, калі скончыцца тэрмін іх эксплуатацыі.

Прапанова датэрмінова выключыць рэактары не атрымала падтрымкі большасьці дэпутатаў. Урад забавязаны стымуляваць выкарыстаньне аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць швайцарцаў падтрымліваюць выключэньне рэактараў.

Як паведамлялася раней, ад выкарыстаньня АЭС пастанавілі адмовіцца ўлады Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG