Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атамны крэдыт аформяць у ліпені


Беларуска-расейскае крэдытнае пагадненьне аб фінансаваньні будаўніцтва Беларускай АЭС плянуецца падпісаць у ліпені гэтага году.

Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка:

"У графіку падпісаньня крэдытнага пагадненьня значыцца ліпень. Усё ідзе паводле графіку. Пакуль усё рэальна, ніякага пярэчаньня няма", — цытуе Сямашку Інтэрфакс.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь і Расея да канца году плянуюць падрыхтаваць дакумэнты па стварэньні аўтахолдынгу на базе МАЗа і КАМАЗа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG