"Белэнэрга" і "Інтер РАО ЕЭС" дамовіліся аб парадку пагашэньня беларускім бокам запазычанасьці за пастаўленую з Расеі электраэнэргію, паведаміла памочніца міністра энэргетыкі Людміла Зяньковіч.
"У адпаведнасьці з дасягнутымі ў пятніцу дамоўленасьцямі, падпісаны графік пагашэньня запазычанасьці – беларускі бок пагасіць яе да 5 ліпеня. Пастаўкі расейскай электраэнэргіі ў поўным аб'ёме будуць адноўленыя з 00:00 гадзін 13 чэрвеня", – сказала Л. Зяньковіч.
"Беларускі бок абавязуецца трыма траншамі да 5 ліпеня ажыцьцявіць поўную аплату за пастаўкі расійскай электраэнэргіі ў сакавіку, красавіку і траўні", – удакладніла яна.
Як паведамлялася, беларуская дэлегацыя на чале з генэральным дырэктарам "Белэнэрга" Аляксеем Шырмам вылецела ў Маскву для перамоваў з ААТ "Інтер РАО ЕЭС" адносна графіка плацяжоў па даўгах Беларусі за расейскую электраэнэргію.
Расейскі манапаліст у сфэры экспарту і імпарту электраэнэргіі ААТ "Інтер РАО ЕЭС" з 0:00 9-га чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь з-за назапашанага доўгу ў суме каля 1,5 млрд. расейскіх рублёў за пэрыяд зь лютага. Пастаўкі электрычнасьці абмежаваныя да 200-300 МВТ з 400-500 МВТ.
Беларускі бок мае праблемы з разьлікамі за імпартаваную з Расеі электраэнэргію з-за вострага дэфіцыту замежнай валюты, які працягваецца ўжо трэці месяц.