11 траўня ў Менску ў судзе Партызанскага раёну працягваўся працэс супраць Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя Натальля Чацьвертакова.
17.28 Абвешчаны перапынак да 10:00 12 траўня.
Саньнікаў заявіў, што яму патрэбная мэдычная дапамога — у яго абвастрылася падагра. Ён таксама паведаміў, што прасіў пра дапамогу мэдыкаў раней, але яго просьбу не задаволілі.
Адвакаты папрасілі далучыць да матэрыялаў справы ранейшыя хадайніцтвы Саньнікава пра мэдычную дапамогу. Прадстаўнік абвінавачваньня выступіў супраць. Судзьдзя хадайніцтва не падтрымала.
17:15 Абвешчаны кароткі перапынак.
16.58 Саньнікаў папрасіў абвясьціць перапынак, бо ён сябе кепска адчувае. Аднак судзьдзя сказала, што разгледзіць хадайніцтва пасьля прагляду чарговай сэрыі відэазапісаў. Пачалі глядзець відэа. У тым ліку і з плошчы. Цытаты Саньнікава паўтараюцца. Адвакат адзначае, што ў пратаколе напісана "рухаемся ў Дом ураду", а насамрэч Саньнікаў казаў: "Рухаемся у бок Дома ўраду". Таксама адвакат аспрэчвае, што Саньнікаву належаць словы "Так, я разумею" ў адказ на пытаньне супрацоўніка ДАІ: "Вы разумееце, што вы робіце?".
Шушкевіч падаў рэпліку, што абвінаваўца ня ведае беларускай мовы.
16.15 Зноў праглядаюць фрагмэнты выступаў Саньнікава.
15.50 Вывучаюць рэчавыя доказы, якія прадстаўляе пракурор: стратэгія перамогі, яе рэалізацыя, бюджэт. Саньнікаў кажа, што раней ня быў знаёмы з гэтымі дакумэнтамі. І флэшкі яму не належаць. Судзьдзя пытаецца ў Саньнікава, ці гэтыя дадзеныя былі канфіскаваныя па месцы яго жыхарства? Саньнікаў кажа, што яму яны не належаць, падчас ператрусу ён не прысутнічаў.
Пракурор паказвае матэрыялы пра кампанію "Эўрапейская Беларусь", пра "Хартыю-97" і іншыя. Адна з прысутных у залі просіць пракурора больш выразна гаварыць. Але судзьдзя зрабіла заўвагу жанчыне і папярэдзіла, што наступным разам яе выдаліць з залі.
Абвінавачаньне — як сьметнік, кажа Шушкевіч прысутным так, што яго добра чуваць у залі. Ён кажа, што распавядзе пра гэта заўтра ў Вільні. Кажа, што абвінавачаньню няма чаго паказаць.
15.48 Адвакат кажа, што зноў няма доказаў віны Саньнікава. Пракурор зноў пералічвае цытаты з выступаў Саньнікава. Івашкевічу дазволілі пакінуць залю суду.
15.15 Івашкевіч: гвалтоўных дзеяньняў не плянавалася. Саньнікаў не даваў ніякіх указаньняў перад сустрэчай з выбарцамі ў Воршы. Заклікаў несьці нейкія прадметы і браць будынкі не было, гаварыў пра сілу думкі. Кажа, што ідзе вайна ўлады са сваім народам. Кажа, што ў выпадку фальшаваньняў заклікаў да мірных акцыяў пратэсту. Ведаў, што акцыя на плошчы была забароненая.
Івашкевіч даваў тлумачэньні, што ён меў на ўвазе пад выразам у сваім выступе "як кожны ваенны плян, яго раскрываць нельга". Івашкевіч сказаў, што гэта вобразнае выказваньне. Ён кажа, што ідзе вайна ўладаў са сваім народам.
Допыт Івашкевіча завершаны.
14.55 Паказалі выступ Івашкевіча перад выбарцамі: выходзім на плошчу, каб нашае патрабаваньне было пачутае. Суд вырашыў дапытаць сьведку Івашкевіча.
14.17 У адвакатаў на стале "Народная воля", яны яе праглядалі перад пачаткам працэсу ў залі суду.
У залі — Станіслаў Шушкевіч. Міліцыянт папярэдзіў яго, што нельга фатаграфаваць.
14.04 Працэс адноўлены. Праглядаюць відэа.
13.05 Абвешчаны перапынак да 14 гадзіны.
12.50 Саньнікаў на наступным відэа адказвае на пытаньні выбарцаў далей. Пра свабоду мэдыяў, Мытны саюз.
Судзьдзя просіць спыніць відэа. Просіць паказаць толькі тое, што тычыцца абвінавачаньня.
Апэратар пракручвае відэа далей. Шукаюць патрэбны момант.
Саньнікаў далей адказвае на пытаньні выбарцаў на відэа. На заканчэньне ён кажа, што лёс Беларусі вырашаецца сёньня, сёньня гістарычны шанец, і мы пераможам.
Адвакаты адзначаюць, што ня ўсе эпізоды, зафіксаваныя ў пратаколе, ёсьць на відэа.
Прагляд відэа скончаны.
12.40 На відэа прамаўляе Саньнікаў. Распавядае пра сваю перадвыбарчую праграму. Пра інтэграцыю ў ЭЗ, пра дачыненьні з Расеяй, прыватызацыю, пра дэмаграфічную сытуацыю ў Беларусі і пра чарнобыльскую праграму.
Вярнуць законнасьць у краіну, прынцып падзелу ўладаў, які зьнішчыў Лукашэнка ў 1996 годзе.
Суд павінен быць незалежным.
Ёсьць людзі, якія асуджаныя несправядліва, і павінна быць створана камісія па аднаўленьні справядлівасьці і рэабілітацыі нявінна асуджаных.
Патрэбна свабодная прэса.
Трэба зьмяніць гэтую ўладу, якая захапіла ўсю краіну, увесь народ і зьдзекуецца з гэтага народа. Мы як ніколі блізкія да гэтай мэты.
Беларусь стала выгнанцам, яе называюць апошняй дыктатурай у Эўропе. У Расеі быў абраны трэці прэзыдэнт. Мадэрнізацыя магчымая толькі ў свабоднай дэмакратычнай краіне.
Сёньня кожны з нас вінен 2,5 тысячы даляраў. У Лукашэнкі няма падтрымкі, і гэтая кампанія гэта наглядна паказала. (Прамова перарываецца аплядысмэнтамі). Лукашэнка зьдзекуецца зь людзей і зьневажае нас усіх. У гэтую кампанію ён парушыў законы, калі не прыйшоў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, калі не прыйшоў на тэледэбаты і г.д. Засталося няшмат дзён да нашай перамогі.
Заклікае не хадзіць на датэрміновае галасаваньне і паведамляць пра ўсе парушэньні. Сустрэнемся 19 сьнежня на плошчы ў Менску, адсьвяткуем нашу перамогу.
Далей на відэа Саньнікаў адказвае на пытаньні ўдзельнікаў сустрэчы.
12.32 Судзьдзя пералічвае расшыфроўкі тэлефонных размоваў Саньнікава: калі, адкуль і каму ён тэлефанаваў, на якія нумары. Праглядаюцца дыскі. Выступ Саньнікава ў Магілёве.
Прагляд відэаматэрыялаў. Адна з сустрэчаў Саньнікава з выбарцамі. Экран павернуты ад глядзельнай залі, таму нічога прысутным у залі ня бачна.
12.27 Закрыты разгляд прыватных размоваў Саньнікава скончаны. У залю запусьцілі прысутных на працэсе.
11.30 У закрытым працэсе абвешчаны перапынак. Адвакаты нічога ня кажуць журналістам.
Перапынак абвешчаны, бо адна з размоваў Саньнікава, якая фігуруе ў справе, не расшыфраваная цалкам, там не зразумела, пра што ідзе гаворка. Адвакаты папрасілі правесьці фонаскапічную экспэртызу і даслоўна аднавіць размову.
10.40 Судзьдзя вырашыла задаволіць хадайніцтва абвінаваўцы і праслухаць перамовы Саньнікава ў закрытым рэжыме. Усе выйшлі з залі.
10.27 Павінен быў разглядацца дыск з размовамі Саньнікава, якія былі прадстаўленыя Белтэлекамам і "Вэлкамам". Саньнікаў выступіў катэгарычна супраць. Ён назваў праслухоўваньне яго размоваў грубым умяшаньнем у прыватнае жыцьцё. Яго падтрымалі адвакаты. Абвінаваўца прапанаваў праслухаць на закрытым паседжаньні. Судзьдзя абвясьціла перапынак, каб прыняць рашэньне.
10.15 Працэс аднавіўся. Заля напалову пустая. Маці і дзядзьку Мірзаянава зноў не пусьцілі ў залю. Сьведкі пакуль не зьявіліся. Разглядаюцца рэчавыя доказы.
Суды за Плошчу
• Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень першы
• Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень другі
• Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Трэці дзень
• Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Чацьвёрты дзень
• Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Пяты дзень
• Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Шосты дзень
• Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Сёмы дзень

Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
Нарадзіўся ў Мёрах. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2 курсу.
Сябра «Маладога Фронту». Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дома ўраду.
За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Па выхадзе адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна.
28 студзеня арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у турме КДБ. Абвінавачваецца па крымінальным артыкуле «Масавыя беспарадкі».

Ільля Васілевіч
Ільля Васілевіч
Нарадзіўся ў 1991 годзе Баранавічах.
Паступіў у Менскі палітэхнічны каледж. Выдатна вучыўся, быў старастам групы.
Ільля адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага палітэхнічнага каледжа выключае яго з навучальнай установы.
5 студзеня малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папер, але ў навучальнай установе Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі маладога чалавека для правядзеньня сьледчых дзеяньняў па крымінальнай справе.

Алег Гнедчык
Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».
У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў
Нарадзіўся у 1990 годзе ў Баранавічах. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка».
Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту ў сьледчым ізалятары Жодзіна.
Пасьля арышту 25 студзеня 2011 г. яму было высунутае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых быспадарках. Утрымліваецца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».
У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).
Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.