6 траўня ў Менску ў судзе Партызанскага раёну працягваўся працэс супраць Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя Наталля Чацьвертакова.
18:40 Абвешчаны перапынак да 10 траўня. Паседжаньне адновіцца а 10-й. Адвакаты заявілі хадайніцтва пра дадатковы допыт Ірыны Халіп і Зьмітра Бандарэнкі. Пытаньне пра магчымасьць задавальненьня хадайніцтва будзе разгледжана 10 траўня.
17:30 Біцьцё шкла пачалося, калі людзі толькі пачалі падыходзіць да помніка Леніну, ужо нехта гэта рабіў. "Гэта неяк дзіўна рабілася", – кажа сьведка.
"На ганку Дома ўраду стаяла некалькі невядомых людзей, акружаныя з усіх бакоў відэакамэрамі, і білі шыбы", – кажа Кабанчук.
"Была вусная дамоўленасьць паміж кандыдатамі, што рашэньне аб сцэнары плошчы будзе прымацца на самой плошчы. Заклікаў да пагромаў, падпалаў, захопу дома ўраду не было".
17:15 Наступны сьведка Вадзім Кабанчук, індывідуальны прадпрымальнік з Заслаўя. Яго калісьці судзілі за графіці ў Стоўбцах. Адзін з першых беларускіх палітвязьняў.
Кабанчук кажа, што ён прыбыў на Плошчу у 20 гадзінаў. Быў на ганку Палаца культуры прафсаюзаў. Сачыў за апаратурай і за агульным парадкам. Ён працаваў у камандзе Рымашэўскага.
Кабанчук кажа, што Статкевіч заклікаў пайсьці да Адміністрацыі, і людзі пачалі рух. Заклікаў разысьціся ён ня чуў – надта гучнай была музыка на Плошчы. Да прарыву ланцугу міліцыі на Кастрычніцкай плошчы заклікалі невядомыя са слухаўкамі ў вушах, кажа Кабанчук.
17:00 Наступны сьведка – Іван Шульжыц , таксама інспэктар ДАІ. Сьведка Шульжыц кажа, што не бачыў у руках мітынгоўцаў ніякіх прадметаў, апрача сьцягоў. Не чуў ён і папярэджаньняў аб тым, што акцыя не дазволеная. Агрэсіі людзей ён не заўважыў.
16:45 Наступны сьведка яшчэ адзін супрацоўнік ДАІ Аляксандар Гукоўскі.
16:30 Скабароўскі заявіў, што 19-га сьнежня людзі пайшлі на праспэкт Незалежнасьці, разарваўшы ланцуг супрацоўнікаў ДАІ, але сярод тых, хто выштурхоўваў яго на праспэкт, кандыдатаў у прэзыдэнты не было. Іншых правапарушэньняў ён ня бачыў пад час шэсьця.
16:15 Яшчэ аднаго інспэктара ДАІ Менска Андрэя Скабароўскага таксама дапытваюць наконт выхаду дэманстрантаў на пр. Незалежнасці 19-га сьнежня. Допыты прадстаўнікоў ДАІ даволі аднатыпныя.
15:45 Наступны сьведка -- Анатоль Данянкоў, старэйшы інспэктар ДАІ Менску. Сьведка распавядае, пра тое, як супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць шматтысячную дэманстрацыю 19 сьнежня на праспэкце Незалежнасьці. На тую ж тэму дапытваюць яшчэ аднаго супрацоўніка ДАІ Івана Шыдлоўскага.
15:40 Наступны сьведка – Мікалай Дзямідовіч, кіроўца аўтобуснага парка нумар 5. Сьведка кіруе аўтобусам нумар 1. Сьведка кажа, што увечары 19-га, ён вымушана зьвярнуў з маршруту, бо па праспэкце рухалася калёна. Сьведкаў кіроўцаў адпусьцілі на працу. У судзе яны знаходзіліся з 10 гадзінаў, дапытвалі іх некалькі хвілінаў.
15:30 Наступны сьведка Мікалай Алексіевіч, вадзіцель чацьвёртага аўтапарку. Сьведка кажа, што 19-га сьнежня працаваў у другую зьмену на 69-м маршруце аўтобусу. Кажа, што каля 21 гадзіны яму інспэктар ДАІ жэстам паказаў ехаць па іншым маршруце. Што адбывалася на праспэкце Незалежнасьці, ён не бачыў, проста выканаў распараджэньне ДАІ. Кажа, што людзі ў салёне выказвалі яму незадавальненьне. Судзьдзя пытае, у сувязі з чым быў зьменены маршрут, сьведка кажа, што ён ня ведае.
14:50 Наступны сьведка Чарнабаеў Пётар, галоўны мэханік прадпрыемства "Белвэстсэрвіс". 19 -га займаўся забесьпячэньнем бясьпекі руху на праспэкце Незалежнасьці ў Менску, бо працаваў тады ў ДАІ. "Вечарам атрымалі каманду выехаць на праспэкт Незалежнасьці ў раёне вуліцы Леніна. Кажа, што людзі прарвалі ланцуг супрацоўнікаў ДАІ і выйшлі на праезную частку. Бачыў за 5-7 мэтраў кандыдатаў Саньнікава, Статкевіча і Вуса, якія прасілі іх прапусьціць, Вус прапаноўваў зрабіць яго генэралам, калі прапусьціць. Пазьней кандыдаты абышлі супрацоўнікаў ДАІ і пайшлі далей.
Чарнабаеў кажа, што на праспэкце рух быў закрыты ад вуліцы Купалы і да моста за Плошчай незалежнасьці. Прамоў на мітынгу на Кастрычніцкай ня чуў, кажа, што была гучная музыка. Аўтамабіляў з гукаўзмацняльнай апаратурай, зь якога папярэджвалі грамадзянаў, што мітынг незаконны, што трэба разысьціся, ён ня бачыў і такіх заклікаў ня чуў. Моцна гучала музыка. Атмасфэра на плошчы была спакойнай. Фактаў парушэньня законнасьці, апрача несанкцыянаванага мітынгу, сьведка на Кастрычніцкай плошчы ня бачыў. Хто пачынаў рух па праспэкце, сьведка ня ведае.
Чарнабаеў кажа, што пасьля таго як людзі пайшлі па пр. Незалежнасьці, паступіла каманда ад начальства супрацоўнікам вызваліць праспэкт. З Саньнікавым сьведка асабіста не размаўляў, той паводзіў сябе без агрэсіі, кажа былы супрацоўнік ДАІ.
14:45 Суд дапытвае сьведку Вольгу Каліноўскую. Працуе ў прыватным прадпрыемстве дырэктарам. Сказала, што ведае падсуднага Ўладзімера Яроменка, які здымаў у яе кватэру. Заключыла дамову і аддала ключы 17 сьнежня 2010 года. У 2011 годзе Уладзімер заплаціў камунальныя паслугі і аддаў ключы. У кватэры ў адсутнасьць наймальніка бачыла візыткі Рымашэўскага, спальны мяшок. Зайшла ў кватэру таму, што ягоны тэлефон не адказваў. Потым даведалася, што ён у турме.
Мірзаянаў пацікавіўся, навошта выклікалі гэтую сьведку.Судзьдзя нэрвова адказала, што гэта яе рашэньне.
14:33 Наступны пацярпелы Аляксандар Ксяндзоў прыйшоў на суд у чорнай спэцназаўскай спэцвопратцы. Ксяндзоў паведаміў, што ў яго мітынгоўцы хацелі забраць шчыт і дубінку, сарвалі шлем, ударылі ў плячо і галаву. Свае яго адцягнулі назад – пасьля чаго вярнуўся ў шыхт. Ксяндзоў зьвяртаўся па мэдычную дапамогу, судова-мэдыцынскую экспэртызу не праходзіў. Дыягназ ня памятае.
14:10 Працэс адноўлены. Працягваецца допыт пацярпелых. Масальскі Сяргей, баец спэцназу. Масальскі распавёў, што ля Дома ўраду дэманстранты яго выцягнулі з шарэнгі і ўцягнулі ў натоўп, ударылі па галаве -- па шлему.
Пацярпелы таксама згадвае чаранкі і бутэлькі ў руках дэманстрантаў.
Пацярпелы кажа, што ён толькі адштурхоўваў мітынгоўцаў шчытом, дубінкай ня біў.
Масальскі кажа, што супрацоўнікаў міліцыі было 800 чалавек. Кажа, што ня бачыў выкарыстаньня спэцназам ПР ("палка резінавая" -- патлумачыў ён на просьбу судзьдзі). Пацярпелы кажа, што бачыў на Плошчы нейкі спалох полымя, невысока, на ўзроўні грудзей і невялікае. "Ня ведаю, што гэта такое, можа анучу падпалілі".
13:00 Абвешчаны перапынак да 14.10
12:40 Маісееў кажа, што яму ў галаву патрапіў кавалак лёду, кідалі лёд і каменьне, цэлілі ў твар. Пасьля разгону зьвяртаўся ў шпіталь.
"Дэманстранты, якія ішлі на прарыў дзейнічалі па сыгналу, камандзе ці па адмашцы", мяркуе пацярпелы спэцназавец Ігар Маісееў.
Сяргей Аніська, сваяк аднаго з падсудных, сказаў: "Спыніце гэты спэктакль. Гэта ганьба!" Яго судзьдзя выдаліла.
Маці Мірзаянава Людміла гучна заявіла, што ўсё гэта падстроена, што судзьдзя задае толькі выгадныя абвінавачваньню пытаньні. Яе таксама выдалілі з залі.
12:25 Наступны пацярпелы – спэцназавец міліцыі Ігар Маісееў.
Пацярпелы паведаміў, што ў дзень выбараў да 23-х гадзін быў на вул. Інтэрнацыянальнай у рэзэрве ў службовым транспарце. Паехаў па камандзе на пл. Незалежнасьці, паколькі група людзей хоча прабіцца ў дом ураду.
"У самыя кароткія тэрміны мы прыбылі туды і сталі ланцугом за помнікам Леніну. Асноўнай баявой задачай было не дапусьці спробаў дэманстрантаў прабіцца да ўваходу ў Дом ураду".
"На Плошчы Незалежнасьці мне быў нанесены ўдар, упэўнена магу сказаць, што гэта была арматура, бо мне разарвалі абмундзіраваньне, удар быў крыху вышэй за калена. Застаўся сіняк. Хутчэй за ўсё арматура была заточаная альбо абрэзаная". Хто ўдарыў, устанавіць не ўдалося.
"Пасьля гэтага людзі насупраць нас браліся за рукі, яны ведалі, дзе ў нас слабыя месцы, куды можна ўдарыць, яны падрыхтаваныя. Каго я бачыў -- першую шарэнгу, гэта былі людзі падрыхтаваныя, яны супольна арганізавана дзейнічалі".
11:55 Наступны пацярпелы – міліцыянт Дзяніс Булавацкі. Ён распавёў, што на Плошчы Незалежнасьці спэцназу чынілі актыўны супраціў, кідалі лёд, плястыкавыя бутэлькі, дэманстранты білі нагамі ў шчыты, спрабавалі выцягнуць з шарэнгі, на ягоных вачах выцягнулі аднаго супрацоўніка і пачалі біць... Зь яго самога сарвалі каску і нанесьлі 3-4 ўдары ў твар.
Удакладняе, што на яго напалі цэлым натоўпам і сарвалі каску, хто канкрэтна, ён не зразумеў, а пасьля пачалі біць у твар. Што скандавалі дэманстранты на адрас міліцыі, пацярпелы ня чуў.
"Групы, якія спрабавалі разарваць ланцуг спэцназу, дзейнічалі ўзгоднена", – сьведчыць пацярпелы Дзяніс Булавацкі. Зброю ў дэманстрантаў ён ня бачыў. Пацярпелы адпрасіўся з суду "паводле службовай неабходнасьці".
11:40 Адвакат пытаецца, чаму спэцназаўцы адышлі ад Дома ўраду ў першы раз.
Кашталанаў адказвае коратка: "Каманда". Чаму была такая каманда, ён не ведае.
Кашталанаў кажа, што яго ўдарылі па сьцягну, магчыма, чаранком, пры гэтым разьбілі тэлефон, які быў у кішэні. Адказвае, чаму не зьявіўся на экспэртызу да мэдыцынскага экспэрта з нагоды сваёй траўмы: " Не было часу".
Кажа, што бачыў на Плошчы пасьля разгону мэталічныя пруты , бутэлькі з вадкасьцю, палкі, чаранкі ад рыдлёвак, ледасек.
Кашталанаў адпрошваецца сысьці з працэсу ў сувязі зь неабходнасьцю пайсьці ў Маскоўскі раённы суд. Абарона і падсудныя супраць. Судзьдзя тым не меней яго адпускае.
11:35 На пытаньне Мірзаянава камандзір спэцназу Кашталанаў сказаў: "Я не ведаю, хто кіраваў маімі дзеяньнямі".
Адвакаты пытаюцца, чаму спэцназ не затрымаў адразу тых, хто біў шкло.
"Калі б мы пачалі затрымліваць усіх тых, хто біў, то ў нас не засталося б сіл для аховы парадку. У нас была іншая задача – забясьпечыць бясьпеку будынку Дома ўраду".
11:35 У працэсе адбыўся дыялёг падсуднага Саньнікава з камандзірам спэцназу.
Саньнікаў: "Вы даеце загад прымяняць дубінкі ці яны самі?
Кашталанаў: Байцы самі вырашаюць.
Саньнікаў: "Вы чулі, як людзі крычалі "Міліцыя з народам!”
Кашталанаў: Не.
Саньнікаў: Чаму вы не затрымалі тых, хто быў шкло Дома ўраду?
Кашталанаў: А мы адразу не затрымліваем, у нас быў загад не дапусьціць гэтых дзеяньняў.
Саньнікаў: Хто даваў такі загад?
Кашталанаў: "Не магу сказаць".
11:00 Наступны пацярпелы Аляксандр Кашталанаў – намесьнік камандзіра палка спэцназу. Пацярпелы кажа, што 19-га сьнежня быў у рэзэрве, аглядаў Кастрычніцкую плошчу. "Плошча была занятая ўся, ці быў заліты каток – не зьвяртаў увагі".
"Нас перамясьцілі да Палацу культуры прафсаюзаў, бо думалі, што будзе захоп гэтага будынку". Кашталанаў кіраваў групоўкай зь некалькіх ротаў.
"На ганку Дома ўраду група людзей, якія хацелі пранікнуць у дома ўраду. Мы іх адштурхвалі ад ганку".
"У момант, калі я забег на ганак, я адчуў боль у левым сьцягне, але паколькі я выконваў задачу, то не надаваў гэтаму значэньня".
Расказвае пра спробы мітынгоўцаў прарыву ланцугу спэцназу, кажа, што мітынгоўцы выкарыстоўвалі вогнетушыцель, кідалі ў іх бутэлькі, чаранкі, вудзілы... "Нашых супрацоўнікаў дэманстранты прыціснулі ў кут з боку Чырвонага касьцёла , зьбівалі, забіралі шчыты..."
Кашталанаў расказвае, як спэцназ адрэзаў частку дэманстрантаў ад астатніх: "Хто хацеў, мог выйсьці адтуль. Ну а астатніх мы ўзялі ў кола і пагрузілі на транспарт".
Камандзір спэцназа кажа, што ягоныя падначаленыя ужывалі дубінкі толькі ў тых месцах, дзе былі спробы прарыву ланцугу.
10:25 Падсудны Гнедчык пытаецца – на відэа з Плошчы добра бачна, што спэцназ масава біў людзей, а пацярпелы кажа, што фізычную сілу не прымянялі: "Можа ,вам паказаць відэа?" Пацярпелы Епіфанаў настойвае, што ён ня біў нікога сам і ня бачыў, каб гэта рабілі іншыя спэцназаўцы. Адказваючы на пытаньне адвакатаў, пацярпелы прызнае, што яму ўдар мог выпадкова нанесьці і іншы спэцназавец падчас руху. Падпалаў не бачыў. На пляцоўцы перад Домам ураду бачыў толькі бітае шкло, сьмецьце, нейкую колькасьць прутоў, "можа 5, можа, болей". Бутэлек з падпальнай сумесьсю ня бачыў.
10:15 Сьведка міліцыянт Епіфанаў кажа, што ў "органах" працуе з 2010 года. 19 сьнежня нёс службу на Кастрычніцкай плошчы ў аўтобусе. "Наша задача была сядзець у рэзэрве. Каля 22.00 паступіла каманда выехаць да Дому ўраду. Потым была каманда ў баявым парадку выбегчы і стаць сьпіной да Дому ўраду, у выпадку калі пойдуць людзі – адцясьняць. "Фізычную сілу я не ўжываў. Не скажу, каб былі спробы прарыву, так, людзі падыходзілі, спрабавалі кранаць і адыходзілі. Ніякіх прадметаў у руках мітынгоўцаў ня бачыў. Падчас пераходу да вуліцы Савецкай атрымаў удар па калену чымсьці цяжкім. Я не ведаю, хто гэта ўдарыў, можа, і мітынгоўцы".
10:10 Падсудныя і адвакаты супраць допыту падсудных, бо, на іх думку, спачатку трэба абмеркаваць відэаматэрыялы, якія зьяўляюцца галоўнымі доказамі па справе. Але судзьдзя вырашыла прыступіць да допыту пацярпелых і сьведкаў.
Першы пацярпелы – Анатоль Епіфанаў, міліцыянт спэцназу.
10:01 Заяўленыя сьведкі, якія прыйшлі на працэс – Дземідовіч, Чарнабай і Каліноўская.
10:00 Працэс аднавіўся. У залі падсудныя, сваякі, заходнія дыпляматы, праваабаронцы, а таксама 4 пацярпелыя спэцназаўцы. Два заднія шэрагі занялі актывісты БРСМ.
5 траўня паседжаньне скончылася тым, што суд вывучаў пісьмовыя матэрыялы справы і агляд відэадыскаў.
Суды за Плошчу
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень першы
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень другі
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Трэці дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Чацьвёрты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Пяты дзень

10:45 Судзьдзя заўважыла супярэчнасьці ў паказаньнях Епіфанава з ягонымі паказаньнямі на папярэднім сьледзтве. Чытае пратакол допыту. У часе папярэдняга сьледзтва пацярпелы казаў, што мітынгоўцы білі спэцназ нагамі, вырывалі шчыты, брыдкасловілі на іх адрас. У адзін з момантаў хтосьці з натоўпу нанёс яму ўдар у калена – у выніку атрымаў ушыб правага каленнага сустава, шпіталізаваны ня быў. "Штосьці цяжкае вылецела з натоўпу і ўдарыла мне ў калена. Я ўвогуле болі ўвогуле не адчуваў, які прадмет, ня бачыў. Мая задача – выканаць загад, і на боль я не зьвяртаю ўвагу", – патлумачыў пацярпелы". Адвакаты зрабілі заўвагу, што раней ён казаў, што яго ўдарылі, а цяпер, што прыляцеў прадмет, пацярпелы блытаецца, ці адчуваў ён адразу боль.
10:25 Падсудны Гнедчык пытаецца – на відэа з Плошчы добра бачна, што спэцназ масава біў людзей, а пацярпелы кажа, што фізычную сілу не прымянялі: "Можа ,вам паказаць відэа?" Пацярпелы Епіфанаў настойвае, што ён ня біў нікога сам і ня бачыў, каб гэта рабілі іншыя спэцназаўцы. Адказваючы на пытаньне адвакатаў, пацярпелы прызнае, што яму ўдар мог выпадкова нанесьці і іншы спэцназавец падчас руху. Падпалаў не бачыў. На пляцоўцы перад Домам ураду бачыў толькі бітае шкло, сьмецьце, нейкую колькасьць прутоў, "можа 5, можа, болей". Бутэлек з падпальнай сумесьсю ня бачыў.
10:15 Сьведка міліцыянт Епіфанаў кажа, што ў "органах" працуе з 2010 года. 19 сьнежня нёс службу на Кастрычніцкай плошчы ў аўтобусе. "Наша задача была сядзець у рэзэрве. Каля 22.00 паступіла каманда выехаць да Дому ўраду. Потым была каманда ў баявым парадку выбегчы і стаць сьпіной да Дому ўраду, у выпадку калі пойдуць людзі – адцясьняць. "Фізычную сілу я не ўжываў. Не скажу, каб былі спробы прарыву, так, людзі падыходзілі, спрабавалі кранаць і адыходзілі. Ніякіх прадметаў у руках мітынгоўцаў ня бачыў. Падчас пераходу да вуліцы Савецкай атрымаў удар па калену чымсьці цяжкім. Я не ведаю, хто гэта ўдарыў, можа, і мітынгоўцы".
10:10 Падсудныя і адвакаты супраць допыту падсудных, бо, на іх думку, спачатку трэба абмеркаваць відэаматэрыялы, якія зьяўляюцца галоўнымі доказамі па справе. Але судзьдзя вырашыла прыступіць да допыту пацярпелых і сьведкаў.
Першы пацярпелы – Анатоль Епіфанаў, міліцыянт спэцназу.
10:01 Заяўленыя сьведкі, якія прыйшлі на працэс – Дземідовіч, Чарнабай і Каліноўская.
10:00 Працэс аднавіўся. У залі падсудныя, сваякі, заходнія дыпляматы, праваабаронцы, а таксама 4 пацярпелыя спэцназаўцы. Два заднія шэрагі занялі актывісты БРСМ.
5 траўня паседжаньне скончылася тым, што суд вывучаў пісьмовыя матэрыялы справы і агляд відэадыскаў.
Суды за Плошчу
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень першы
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень другі
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Трэці дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Чацьвёрты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Пяты дзень
Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».
У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).
Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.

Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
Нарадзіўся ў Мёрах. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2 курсу.
Сябра «Маладога Фронту». Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дома ўраду.
За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Па выхадзе адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна.
28 студзеня арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у турме КДБ. Абвінавачваецца па крымінальным артыкуле «Масавыя беспарадкі».

Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў
Нарадзіўся у 1990 годзе ў Баранавічах. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка».
Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту ў сьледчым ізалятары Жодзіна.
Пасьля арышту 25 студзеня 2011 г. яму было высунутае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых быспадарках. Утрымліваецца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Алег Гнедчык
Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».
У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.
У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Ільля Васілевіч
Ільля Васілевіч
Нарадзіўся ў 1991 годзе Баранавічах.
Паступіў у Менскі палітэхнічны каледж. Выдатна вучыўся, быў старастам групы.
Ільля адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага палітэхнічнага каледжа выключае яго з навучальнай установы.
5 студзеня малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папер, але ў навучальнай установе Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі маладога чалавека для правядзеньня сьледчых дзеяньняў па крымінальнай справе.