6 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягваўся працэс над удзельнікамі Плошчы.
На лаве падсудны: Дзьмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімер Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 "Масавыя беспарадкі".
Судзьдзя Алена Шылько.
17:05 Разгляд матэрыялаў скончаны – перапынак у судзе да 10.00 гадзіны 10 траўня.
16:50 Судзьдзя працягвае разгляд матэрыялаў справы – памер матэрыяльнай шкоды Дому ўраду, заключэньні экспэртызаў, пратаколы азнаямленьня пацярпелых і г.д. – усё скарагаворкай.
16:25 Судзьдзя працягвае зачытваць пратакол агляду плошчы пасьля падзеі і называе знойдзеныя прадметы: сякера, сьцяг "За Някляева", каністры, шапкі, мабільныя тэлефоны, пакеты з пляшкамі.
Экспэртыза зьместу каністраў, нібыта, засьведчыла, што яны былі напоўненыя бэнзінам, дызэльным палівам і вадой.
16:05 Адвакатка Мацукевіча пратэстуе супраць пытаньняў пракурора. Судзьдзя адхіліла пратэст. На пытаньне пракурора Мацукевіч сьведчыць, што ён і астатнія мелі магчымасьць пакінуць плошчу. Прадметаў для зьбіцьця ў людзей ня бачыў, заклікаў разысьціся ня чуў. Судзьдзя мяняе парадак правядзеньня паседжаньня і са згоды пацярпелых распачынае разгляд матэрыялаў справы.
15:55 Чытаньне паказаньняў пацярпелых скончана.
Пракурор задае пытаньне Сакрэту: ці правамерныя былі дзеяньні міліцыі? Сакрэт кажа – ня можа ацаніць іх правамернасьць.
Абвінаваўца Мельнік запытвае Лобана, чаму спэцназаўцы заяўляюць, што іх білі, а абвінавачаныя кажуць, што нікога ня білі.
Лобан адказвае ў адпаведнасьці з паказаньнямі – ня бачыў, каб білі.
Казакевіч таксама настойвае на сваіх паказаньнях, што ня бачыў, каб людзі білі спэцназ, а таксама каб хто папярэджваў пра неабходнасьць разыходзіцца.
У адказ на пытаньне пракурора Федаркевіч заявіў, што бачыў чалавека з разьбітай галавой на прыступках Дома ўраду і больш пацярпелых ня бачыў. Пацьвердзіў, што ніякіх папярэджаньняў разыходзіцца ня чуў. На пытаньне, ці бачыў зьбіцьцё спэцназаўцаў, пацьвердзіў, што ня бачыў.
15:40 Зачытваньне паказаньняў пацярпелых працягваецца. Спэцназаўцы таксама пасьлядоўна сьведчаць, што людзі выгуквалі на іх адрас абразы ў выглядзе фраз "лукашысты" і "фашысты", а таксама "міліцыя з народам". Прысутныя ў судовай залі спэцназаўцы пазяхаюць, абвінавачаныя пытаньняў не задаюць, выглядаюць стомленымі. Міліцэйская ахова пры іх увесь час мяняецца.
15:20 У адным з зачытаных паказаньняў спэцназавец засьведчыў, што ў яго быў выяўлены "ўшыб нагі цемянной вобласьці зьлева", што выклікала сьмех і ажыўленьне ў залі. Судзьдзя працягвае зачытваць аднатыпныя і стандартныя паказаньні адсутных у судовай залі пацярпелых спэцназаўцаў: мітынгоўцы нібыта мацюкаліся і біліся, а яны былі вымушаныя абараняцца. Хто менавіта іх зьбіваў, ня памятаюць і не пазнаюць – усё адбывалася хутка.
14:50 Судзьдзя зачытвае паказаньні, у якіх гаворыцца, што спэцназаўцы стваралі адмысловыя калідоры, каб людзі маглі пакінуць плошчу. Затрымлівалі асабліва актыўных і буйных. Пацярпелы кажа, што сутыкненьняў зь людзьмі ня бачыў, але бачыў, як людзі білі спэцназаўцаў. Спэцназаўцы сьведчаць, што мелі задачу праводзіць асьветную працу з актыўнымі грамадзянамі і праводзілі яе.
14:30 Судзьдзя зачытала прозьвішчы спэцназаўцаў, якія не зьявіліся ў суд з прычыны адпачынку, і прапанавала зачытаць іх паказаньні, дадзеныя падчас сьледзтва. Пракурор пагадзіўся, адна з адвакатак выказалася за абавязковую прысутнасьць. Падсудныя пагадзіліся з адсутнасьцю пацярпелых, судзьдзя зачытвае паказаньні.
14:25 Наступны пацярпелы – міліцыянт Дзяніс Булавацкі. Сьведчыць аналягічна: распавядае, што "расьсякалі натоўп", пасьля яго абкружалі і "зачышчалі плошчу". Кажа, што яму пашкодзілі вуха, калі "натоўп" спрабаваў вырваць іх з шэрагаў і зацягнуць да сябе. Атрымаў мэддапамогу, лісток непрацаздольнасьці не атрымліваў. Кажа, што калі спэцназаўцы пад'ехалі да Дома ўраду, то каля гадзіны заставаліся ў транспарце.
Булавацкі сьцьвярджае, што каля Дома ўраду людзей з кола выпускалі, тых, хто хацеў выйсьці. Затрымлівалі "асабліва буйных".
14:22 Адвакат прыйшоў. Працэс аднавіўся.
14:15 Працэс аднаўляецца, у залю зайшла судзьдзя Алена Шылько. Судзьдзя абвясьціла перапынак на некалькі хвілін з-за адсутнасьці аднаго з адвакатаў. Усе застаюцца ў залі чакаць.
12.00 У судзе абвешчаны перапынак да 14.15.
11:40 Наступны сьведка – спэцназавец Дзяніс Гушча.
Дае паказаньні, аналягічныя папярэднім спэцназаўцам -- упэўнена пра зьбіцьцё і блытана пра тое, што выгуквалі мітынгоўцы, колькі было пры Доме ўраду. Але пасьля выгнаньня людзей з плошчы бачыў там пакінутыя палкі і мэталёвыя пруты. Атрымаў ушыб калена, нікога з абвінавачаных не пазнаў.
11:10 Пачаўся допыт пацярпелага байца спэцназу Аляксея Сакача.
Кажа: сарвалі зь яго шлем, адцягнулі ад тулава шчыт і ўдарылі па тулаве. З абвінавачаных таксама нікога не прызнаў. Вельмі блытана ўзгадвае, як абражалі мітынгоўцы і што выгуквалі.
11:00 Распачынаецца допыт спэцназаўца Ігара Зінкевіча.
Чарговы пацярпелы, які ціха і невыразна называе сваё месца нараджэньня і жыхарства, адукацыю. Адзін з чатырох пацярпелых сказаў, што мае вышэйшую адукацыю, астатнія – сярэдне-спэцыяльную. Ігар Зінкевіч на дадатак да сказанага сваімі калегамі ўзгадвае пра вогнетушыцель, якім ці то білі, ці то пырскалі на яго – з прамоўленага ім не зразумела. Таксама добра памятае і падае падрабязнасьці зьбіцьця і нічога ня ўзгадвае пра тое, колькі часу білі шкло, як шмат людзей гэта рабілі, колькі людзей было на плошчы. Кажа, што разы два патрапіў па людзях дубінкай, калі адбіваўся. Тлумачыць, што нічога ня памятае, бо канцэнтраваў увагу толькі на трох чалавеках, якія яго зьбівалі. Але на пытаньне адвакатаў, ці пазнаў бы – сказаў, што не. Таксама на пытаньне судзьдзі, ці маглі людзі сысьці з плошчы, калі хацелі, ці была магчымасьць – сказаў, што так: "Мяне акацілі вогнетушыцелем – я і пайшоў", што выклікала сьмех у прысутных.
10:45 Распачынаецца допыт сьведкі – спэцназаўца Аляксандра Волкава.
Волкаў дае паказаньні паводле прыкладу папярэдніх выступоўцаў: дэталёва апісвае працэс зьбіваньня спэцназаўцаў палкамі, вудамі і мэталічнымі прутамі, пра абразы з боку мітынгоўцаў. Але ня можа ўзгадаць, якія каманды і калі атрымліваў, колькі знаходзіўся ў ачапленьні, адкуль папярэджвалі з мэгафонаў, колькі людзей было на плошчы, нават ступень цяжкасьці сваіх траўмаў. Ня можа адказаць, што было на плошчы пасьля "зачысткі", нікога з абвінавачаных не прызнаў. Ня бачыў, як супрацоўнікам міліцыі наносіліся ўдары, толькі памятае, як білі яго самога.
Даронін спрабаваў задаць пытаньне Волкаву, як ён мог атрымаць названыя траўмы калена, аднак судзьдзя Алена Шылько яго спыніла на той падставе, што пытаньне не па сутнасьці.
10:25 Распачынаецца допыт намесьніка камандзіра роты спэцназу міліцыі Сяргея Лушчыка.
Ён кажа, што падымаў спэцназаўцаў, якія падалі на прыступках Дома ўраду, бо іх зьбівалі. Яго асабіста таксама хтосьці ўдарыў драўлянай палкай па галаве, а затым цяжкім прадметам ззаду. Тым ня менш ён устаў і працягваў дапамагаць прадухіляць супрацьпраўныя дзеяньні натоўпу. Кажа, што па іх білі палкамі, вудамі, у іх ляцелі пляшкі.
Пасьля папрасіўся ў шпіталь, дзе яму канстатавалі ўшыб левай ягадзіцы. З абвінавачаных нікога не пазнаў.
10:06 Пачаўся допыт пацярпелых.
Першы – супрацоўнік міліцыі Дзьмітры Скараход.
Скараход (супрацоўнік міліцыі, які ўжо сьведчыў на трох працэсах над удзельнікамі Плошчы) кажа, што мітынгоўцы спрабавалі прарваць ланцуг перад Домам ураду з дапамогай палак і мэталічных прутоў. Сарвалі зь яго каску і білі ўжо рукамі па галаве. Але ён устаў і вярнуўся ў шыхт. Пасьля яго накіравалі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай.
Скараход кажа, што праз узмацняльную апаратуру ўвесь час міліцыянты абвяшчалі, каб людзі разыходзіліся. Мітынгоўцы яго абражалі, кідалі сьнег і лёд. З абвінавачаных Скараход не пазнаў нікога. Хто яго біў – ня ведае, дзе стаяла ўзмацняльная апаратура, таксама ня ведае.
Алег Федаркевіч
Уладзімер Лобан
Віталь Мацукевіч
Яўген Сакрэт
Дзьмітрый Даронін
Сяргей Казакоў
10:05 Судовае паседжаньне распачалося. Судзьдзя патлумачыла новым сьведкам -- пяці спэцназаўцам -- іх правы і абавязкі ў якасьці пацярпелых.
9:55 Запускаюць у залю адвакатаў і прадстаўнікоў абвінавачваньня. Прыйшлі 9 пацярпелых міліцыянтаў, якія занялі першую лаву ў залі суду. На некалькі хвілінаў прэсе дазволілі рабіць здымкі. На працэсе прысутнічаюць праваабаронцы – Уладзімер Лабковіч і прадстаўнік АБСЭ Сяргей Остаў.
Суды за Плошчу
Суд над Дароніным, Казаковым, Лобанам, Мацукевічам, Сакрэтам, Федаркевічам. Першы дзень
На лаве падсудны: Дзьмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімер Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 "Масавыя беспарадкі".
Судзьдзя Алена Шылько.
17:05 Разгляд матэрыялаў скончаны – перапынак у судзе да 10.00 гадзіны 10 траўня.
16:50 Судзьдзя працягвае разгляд матэрыялаў справы – памер матэрыяльнай шкоды Дому ўраду, заключэньні экспэртызаў, пратаколы азнаямленьня пацярпелых і г.д. – усё скарагаворкай.
16:25 Судзьдзя працягвае зачытваць пратакол агляду плошчы пасьля падзеі і называе знойдзеныя прадметы: сякера, сьцяг "За Някляева", каністры, шапкі, мабільныя тэлефоны, пакеты з пляшкамі.
Экспэртыза зьместу каністраў, нібыта, засьведчыла, што яны былі напоўненыя бэнзінам, дызэльным палівам і вадой.
16:05 Адвакатка Мацукевіча пратэстуе супраць пытаньняў пракурора. Судзьдзя адхіліла пратэст. На пытаньне пракурора Мацукевіч сьведчыць, што ён і астатнія мелі магчымасьць пакінуць плошчу. Прадметаў для зьбіцьця ў людзей ня бачыў, заклікаў разысьціся ня чуў. Судзьдзя мяняе парадак правядзеньня паседжаньня і са згоды пацярпелых распачынае разгляд матэрыялаў справы.
15:55 Чытаньне паказаньняў пацярпелых скончана.
Пракурор задае пытаньне Сакрэту: ці правамерныя былі дзеяньні міліцыі? Сакрэт кажа – ня можа ацаніць іх правамернасьць.
Спэцназаўцы сьведчаць, што людзі выгуквалі на іх адрас абразы ў выглядзе фраз "лукашысты" і "фашысты", а таксама "міліцыя з народам"
Абвінаваўца Мельнік запытвае Лобана, чаму спэцназаўцы заяўляюць, што іх білі, а абвінавачаныя кажуць, што нікога ня білі.
Лобан адказвае ў адпаведнасьці з паказаньнямі – ня бачыў, каб білі.
Казакевіч таксама настойвае на сваіх паказаньнях, што ня бачыў, каб людзі білі спэцназ, а таксама каб хто папярэджваў пра неабходнасьць разыходзіцца.
У адказ на пытаньне пракурора Федаркевіч заявіў, што бачыў чалавека з разьбітай галавой на прыступках Дома ўраду і больш пацярпелых ня бачыў. Пацьвердзіў, што ніякіх папярэджаньняў разыходзіцца ня чуў. На пытаньне, ці бачыў зьбіцьцё спэцназаўцаў, пацьвердзіў, што ня бачыў.
15:40 Зачытваньне паказаньняў пацярпелых працягваецца. Спэцназаўцы таксама пасьлядоўна сьведчаць, што людзі выгуквалі на іх адрас абразы ў выглядзе фраз "лукашысты" і "фашысты", а таксама "міліцыя з народам". Прысутныя ў судовай залі спэцназаўцы пазяхаюць, абвінавачаныя пытаньняў не задаюць, выглядаюць стомленымі. Міліцэйская ахова пры іх увесь час мяняецца.
15:20 У адным з зачытаных паказаньняў спэцназавец засьведчыў, што ў яго быў выяўлены "ўшыб нагі цемянной вобласьці зьлева", што выклікала сьмех і ажыўленьне ў залі. Судзьдзя працягвае зачытваць аднатыпныя і стандартныя паказаньні адсутных у судовай залі пацярпелых спэцназаўцаў: мітынгоўцы нібыта мацюкаліся і біліся, а яны былі вымушаныя абараняцца. Хто менавіта іх зьбіваў, ня памятаюць і не пазнаюць – усё адбывалася хутка.
У адным з зачытаных паказаньняў спэцназавец засьведчыў, што ў яго быў выяўлены "ўшыб нагі цемянной вобласьці зьлева"
14:50 Судзьдзя зачытвае паказаньні, у якіх гаворыцца, што спэцназаўцы стваралі адмысловыя калідоры, каб людзі маглі пакінуць плошчу. Затрымлівалі асабліва актыўных і буйных. Пацярпелы кажа, што сутыкненьняў зь людзьмі ня бачыў, але бачыў, як людзі білі спэцназаўцаў. Спэцназаўцы сьведчаць, што мелі задачу праводзіць асьветную працу з актыўнымі грамадзянамі і праводзілі яе.
14:30 Судзьдзя зачытала прозьвішчы спэцназаўцаў, якія не зьявіліся ў суд з прычыны адпачынку, і прапанавала зачытаць іх паказаньні, дадзеныя падчас сьледзтва. Пракурор пагадзіўся, адна з адвакатак выказалася за абавязковую прысутнасьць. Падсудныя пагадзіліся з адсутнасьцю пацярпелых, судзьдзя зачытвае паказаньні.
14:25 Наступны пацярпелы – міліцыянт Дзяніс Булавацкі. Сьведчыць аналягічна: распавядае, што "расьсякалі натоўп", пасьля яго абкружалі і "зачышчалі плошчу". Кажа, што яму пашкодзілі вуха, калі "натоўп" спрабаваў вырваць іх з шэрагаў і зацягнуць да сябе. Атрымаў мэддапамогу, лісток непрацаздольнасьці не атрымліваў. Кажа, што калі спэцназаўцы пад'ехалі да Дома ўраду, то каля гадзіны заставаліся ў транспарце.
Булавацкі сьцьвярджае, што каля Дома ўраду людзей з кола выпускалі, тых, хто хацеў выйсьці. Затрымлівалі "асабліва буйных".
14:22 Адвакат прыйшоў. Працэс аднавіўся.
14:15 Працэс аднаўляецца, у залю зайшла судзьдзя Алена Шылько. Судзьдзя абвясьціла перапынак на некалькі хвілін з-за адсутнасьці аднаго з адвакатаў. Усе застаюцца ў залі чакаць.
12.00 У судзе абвешчаны перапынак да 14.15.
Лабковіч: "Працэс ідзе па накатанай схеме"
Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч камэнтуе хаду працэсу:
"Мы назіраем звычайны працэс, які адбываецца па накатанай схеме ў дачыненьні да ўдзельнікаў так званых масавых беспарадкаў. Зараз заслухоўвалі паказаньні пацярпелых. Гэта адны і тыя ж людзі, якія ходзяць з суду ў суд і кажуць адно і тое ж. Іх паказаньні, як і раней, супярэчаць адно аднаму.
Сёньня мы зноўку не пачулі, каб хтосьці з так званых пацярпелых змог бы апісаць віну падсудных. Канкрэтна іх зноўку ніхто ня бачыў.
Што мяне трохі зьдзіўляе — пракурор дазваляе сабе абсалютна наводныя пытаньні, кшталту — ці бачылі вы на зямлі альбо ў руках людзей ледасекі, калы, палкі ды іншыя прыстасаваньні? Ён не пытаецца, што вы бачылі, а канкрэтна пералічвае. І ніякай рэакцыі на гэта з боку судзьдзі няма.
"Мы назіраем звычайны працэс, які адбываецца па накатанай схеме ў дачыненьні да ўдзельнікаў так званых масавых беспарадкаў. Зараз заслухоўвалі паказаньні пацярпелых. Гэта адны і тыя ж людзі, якія ходзяць з суду ў суд і кажуць адно і тое ж. Іх паказаньні, як і раней, супярэчаць адно аднаму.
Сёньня мы зноўку не пачулі, каб хтосьці з так званых пацярпелых змог бы апісаць віну падсудных. Канкрэтна іх зноўку ніхто ня бачыў.
Што мяне трохі зьдзіўляе — пракурор дазваляе сабе абсалютна наводныя пытаньні, кшталту — ці бачылі вы на зямлі альбо ў руках людзей ледасекі, калы, палкі ды іншыя прыстасаваньні? Ён не пытаецца, што вы бачылі, а канкрэтна пералічвае. І ніякай рэакцыі на гэта з боку судзьдзі няма.
11:40 Наступны сьведка – спэцназавец Дзяніс Гушча.
Дае паказаньні, аналягічныя папярэднім спэцназаўцам -- упэўнена пра зьбіцьцё і блытана пра тое, што выгуквалі мітынгоўцы, колькі было пры Доме ўраду. Але пасьля выгнаньня людзей з плошчы бачыў там пакінутыя палкі і мэталёвыя пруты. Атрымаў ушыб калена, нікога з абвінавачаных не пазнаў.
11:10 Пачаўся допыт пацярпелага байца спэцназу Аляксея Сакача.
Кажа: сарвалі зь яго шлем, адцягнулі ад тулава шчыт і ўдарылі па тулаве. З абвінавачаных таксама нікога не прызнаў. Вельмі блытана ўзгадвае, як абражалі мітынгоўцы і што выгуквалі.
11:00 Распачынаецца допыт спэцназаўца Ігара Зінкевіча.
Кажа, што разы два патрапіў па людзях дубінкай, калі адбіваўся. Тлумачыць, што нічога ня памятае, бо канцэнтраваў увагу толькі на трох чалавеках, якія яго зьбівалі
10:45 Распачынаецца допыт сьведкі – спэцназаўца Аляксандра Волкава.
Волкаў дае паказаньні паводле прыкладу папярэдніх выступоўцаў: дэталёва апісвае працэс зьбіваньня спэцназаўцаў палкамі, вудамі і мэталічнымі прутамі, пра абразы з боку мітынгоўцаў. Але ня можа ўзгадаць, якія каманды і калі атрымліваў, колькі знаходзіўся ў ачапленьні, адкуль папярэджвалі з мэгафонаў, колькі людзей было на плошчы, нават ступень цяжкасьці сваіх траўмаў. Ня можа адказаць, што было на плошчы пасьля "зачысткі", нікога з абвінавачаных не прызнаў. Ня бачыў, як супрацоўнікам міліцыі наносіліся ўдары, толькі памятае, як білі яго самога.
Даронін спрабаваў задаць пытаньне Волкаву, як ён мог атрымаць названыя траўмы калена, аднак судзьдзя Алена Шылько яго спыніла на той падставе, што пытаньне не па сутнасьці.
10:25 Распачынаецца допыт намесьніка камандзіра роты спэцназу міліцыі Сяргея Лушчыка.
Ён кажа, што падымаў спэцназаўцаў, якія падалі на прыступках Дома ўраду, бо іх зьбівалі. Яго асабіста таксама хтосьці ўдарыў драўлянай палкай па галаве, а затым цяжкім прадметам ззаду. Тым ня менш ён устаў і працягваў дапамагаць прадухіляць супрацьпраўныя дзеяньні натоўпу. Кажа, што па іх білі палкамі, вудамі, у іх ляцелі пляшкі.
Пасьля папрасіўся ў шпіталь, дзе яму канстатавалі ўшыб левай ягадзіцы. З абвінавачаных нікога не пазнаў.
10:06 Пачаўся допыт пацярпелых.
Першы – супрацоўнік міліцыі Дзьмітры Скараход.
Скараход (супрацоўнік міліцыі, які ўжо сьведчыў на трох працэсах над удзельнікамі Плошчы) кажа, што мітынгоўцы спрабавалі прарваць ланцуг перад Домам ураду з дапамогай палак і мэталічных прутоў. Сарвалі зь яго каску і білі ўжо рукамі па галаве. Але ён устаў і вярнуўся ў шыхт. Пасьля яго накіравалі ў шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай.
Скараход кажа, што праз узмацняльную апаратуру ўвесь час міліцыянты абвяшчалі, каб людзі разыходзіліся. Мітынгоўцы яго абражалі, кідалі сьнег і лёд. З абвінавачаных Скараход не пазнаў нікога. Хто яго біў – ня ведае, дзе стаяла ўзмацняльная апаратура, таксама ня ведае.
Алег Федаркевіч
Уладзімер Лобан
Віталь Мацукевіч
Яўген Сакрэт
Дзьмітрый Даронін
Сяргей Казакоў
10:05 Судовае паседжаньне распачалося. Судзьдзя патлумачыла новым сьведкам -- пяці спэцназаўцам -- іх правы і абавязкі ў якасьці пацярпелых.
9:55 Запускаюць у залю адвакатаў і прадстаўнікоў абвінавачваньня. Прыйшлі 9 пацярпелых міліцыянтаў, якія занялі першую лаву ў залі суду. На некалькі хвілінаў прэсе дазволілі рабіць здымкі. На працэсе прысутнічаюць праваабаронцы – Уладзімер Лабковіч і прадстаўнік АБСЭ Сяргей Остаў.
Суды за Плошчу
Суд над Дароніным, Казаковым, Лобанам, Мацукевічам, Сакрэтам, Федаркевічам. Першы дзень
Уладзімер Лобан
Уладзімер Лобан
Нарадзіўся 16 студзеня 1978 году ў г. Хойнікі на Гомельшчыне. Пасьля чарнобыльскай катастрофы сям’я пераехала ў Верхнядзьвінск Віцебскай вобласьці. Там Уладзімер Лобан скончыў сярэднюю школу, у Верхнядзьвінск ён вярнуўся працаваць пасьля заканчэньня ў Менску Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Спэцыяльнасьць — інжынэр дрэваапрацоўкі.
З красавіка 2010 г. жыў і працаваў у Менску. Палітыкай не займаўся, ні ў якія партыі і рухі не ўваходзіў.

Нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Зьвестак пра яго сяброўства ў партыях і рухах няма, але гэта чалавек, які ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2010 быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.
Затрыманы 19 сьнежня, адбыў 10-суткавы арышт. Паўторнае затрыманьне адбылося, верагодней за ўсё, 17 студзеня 2011 г., калі Яўген не прыйшоў да сваякоў начаваць. Праз тры дні ў іх дом прыйшлі зь ператрусам. Яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).
Дзьмітрый Даронін
Дзьмітрый Даронін
Нарадзіўся 19 красавіка 1982 году ў Менску. Скончыў ПТВ № 8, да арышту працаваў сьлесарам на МАЗе. Рос у шматдзетнай сям’і, у якой васьмёра дзяцей. Быў затрыманы 14 сакавіка на працы і зьмешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. 22 сакавіка яму выстаўлена абвінавачаньне паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу — «Масавыя беспарадкі». Зараз пад вартай на Валадарцы.
Сяргей Казакоў
Сяргей Казакоў
Нарадзіўся 12 лютага 1992 году ў Ленінагорску ў Расеі. Скончыў менскую сярэднюю школу № 85. Сур’ёзна захапляўся музыкай. Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Быў затрыманы 27 студзеня ў якасьці падазраванага па справе аб масавых беспарадках. Выстаўлена абвінавачаньне па артыкуле 293 КК. Зараз пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага.