Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Сакрэт. Партрэт на фоне кратаў



Яўген нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. У школе вельмі добра вучыўся, ніводнай тройкі ніколі ў яго не было. У старэйшых клясах, калі ягоныя аднагодкі зьбіраліся кампаніямі і брынкалі на гітарах, Жэня запоем чытаў кнігі. Я ўжо ня памятаю, што гэта былі за аўтары, але ў свой час наш бацька падабраў вельмі добрую бібліятэку, у асноўным з клясычных твораў.

Наш тата быў вельмі прасунуты, як на тыя часы, чалавек. Ён заўсёды быў беспартыйны і вельмі часта выказваў даволі сьмелыя меркаваньні наконт гісторыі, уладаў, палітычнага ладу нашай краіны ды іншых дзяржаваў. Бадай, менавіта ад бацькі ў майго брата зьявіліся першыя парасткі вальнадумства. Часам мы яшчэ школьнікамі слухалі зь ім забароненыя ў тыя часы радыёстанцыі (кшталту Радыё Свабода, ВВС ды іншых). Іх тады моцна глушылі, але пачуць было можна. Прыносіў бацька і забароненыя тады кнігі — "Адзін дзень Івана Дзянісавіча" Аляксандра Салжаніцына, "Дзеці Арбата" Анатоля Рыбакова.

Памятаю, калі паміж Паўднёвай Асэціяй і Грузіяй разгарэўся нацыянальны канфлікт і загінулі людзі, Яўген купіў кветкі і прынёс іх да пасольства пацярпелай рэспублікі ў Менску. І заўжды перажываў за лёс Беларусі, казаў, што ў беларускага народу няма правіцеля, якога народ заслугоўвае
Ці то ад вялікай колькасьці прачытанай літаратуры, ці то яшчэ чаму з брата пачалі "выскокваць" вершы — адзін за адным. Прычым яны атрымліваліся ў яго ў нейкай авангарднай манеры, вельмі своеасаблівай, нават і ня ведаю, з чым параўнаць... Прозу ён таксама спрабаваў пісаць. Але бацькі неяк абыякава і няўхвальна паставіліся да ягонай "пробы пяра". Тата сказаў, што "у стральца і ў музыкі хлеб невялікі", мама пагаджалася з татам...

У выніку брат паступіў пасьля школы на вельмі практычную і даволі актуальную спэцыяльнасьць — "лесапаркавая гаспадарка" ў Тэхналягічны інстытут. Але навучаньне ў ВНУ перарваў прызыў на вайсковую службу — ваеннай катэдры ў Тэхналягічным тады не было. Служыў сумленна, атрымаў нават грамату ад камандзіраў за пільнасьць — знайшоў у аднаго салдата схаваныя патроны. Брату вельмі падабалася ўдзельнічаць у армейскай мастацкай самадзейнасьці, ён сьпяваў, граў на гітары, складаў вершы.

Пасьля службы брат працягнуў навучаньне ў інстытуце. Шчыльна пасябраваў зь беларускамоўнымі студэнтамі. Алесь Гуркоў дагэтуль сябруе з маім братам. Менавіта дзякуючы Алесю я і даведалася пра праваабарончыя арганізацыі "Вясна" і "Салідарнасьць", якія дапамагаюць нам цяпер, за што ім вялікі дзякуй.

Пазьней, паралельна зь літаратурнай творчасьцю (творы яго часам друкаваліся ў прэсе), брат захапіўся ляндшафтным дызайнам, ператварыўшы хобі ў сваю прафэсію.

Памятаю, калі паміж Паўднёвай Асэціяй і Грузіяй разгарэўся нацыянальны канфлікт і загінулі людзі, Яўген купіў кветкі і прынёс іх да пасольства пацярпелай рэспублікі ў Менску. І заўжды перажываў за лёс Беларусі, казаў, што ў беларускага народу няма правіцеля, якога народ заслугоўвае.

Ірына Латышава, сястра Яўгена Сакрэта

Яўген Сакрэт нарадзіўся ў Менску 3 кастрычніка 1966 году. Выпускнік лесагаспадарчага факультэту Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Зьвестак пра яго сяброўства ў партыях і рухах няма, але гэта чалавек, які ніколі не хаваў сваіх дэмакратычных поглядаў. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў-2010 быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.

Затрыманы 19 сьнежня, адбыў 10-суткавы арышт. Паўторнае затрыманьне адбылося, верагодней за ўсё, 17 студзеня 2011 г., калі Яўген не прыйшоў да сваякоў начаваць. Праз тры дні ў іх дом прыйшлі зь ператрусам.

Зараз Яўген пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага. Ён абвінавачваецца па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках).


Суд Маскоўскага раёну Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG