Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскаму МЗС Лукашэнка нагадвае гішпанца


Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча можна параўнаць з рэфарматарам дэ Голем, а прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку – з гішпанскім дыктатарам Франка.

Аб гэтым дырэктар Дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын заявіў у сваім артыкуле для EUobserver.

«Калі мяне спытаюць, ці ёсьць розьніца паміж Януковічам і беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам, адказ будзе: “Так. Вялікая”. Яе можна параўнаць з розьніцай паміж Франка ў Гішпаніі і дэ Голем у Францыі – абодвух вінавацілі ў непавазе да дэмакратычных нормаў. Але Франка імкнуўся захаваць мінулае, а дэ Голь спрабаваў пабудаваць будучыню", – адзначыў Валошын.

Артыкул выйшаў у рамках кампаніі, якая праводзіцца ўкраінскай уладай у адказ на абвінавачваньні ўкраінскай апазыцыі на адрас прэзыдэнта Віктара Януковіча, што прагучалі за мяжой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG