Госьцем эфіру Свабоды быў новы лідэр моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" Алег Корбан, які застаецца пад падпіскай аб нявыезьдзе як адзін з 37 абвінавачаных ў справе аб масавых непарадках у Менску.
Карэспандэнт: Вы застаецеся абвінавачаным па справе 19 сьнежня, Вас адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе з ізалятару КДБ 7 студзеня. З чым Вы зьвязваеце сваё вызваленьне тады?
Корбан: Ну, можа быць, тут ёсьць пэўная падтрымка нашага былога лідэра спадара Раманчука, можа быць, у гэтым нейкі ёсьць плён. А можа быць таму, што так вырашыла сьледзтва. Бо мы даволі актыўна прымалі ўдзел у размовах, у дачы пэўных паказаньняў, у сьледчых дзеяньнях. І мабыць, улада палічыла, што я і спадар Паўлаў, які ёсьць кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі АГП, што мы проста недатычныя да гэтай справы. Думаю, што ў іх была пэўная думка, што трэба вызваляць людзей, якія не зусім датычныя да біцьця шкла. І тых, хто ня ёсьць кандыдатам, хто падчас прэзыдэнцкай кампаніі не прамаўляў са СМІ, з заклікам мяняць гэтую ўладу. І тут мы, я былі больш небясьпечныя менавіта для ўлады. Таму так сьледзтва вырашыла, для нас быў пэўны падарунак, для мяне 7-га, Раство праваслаўнае.
Карэспандэнт: Вы былі даверанай асобай Яраслава Раманчука, ачольвалі выбарчы штаб Раманчука ў Менску, так выглядае, што магла быць роля Раманчука ў Вашым вызваленьні, так?
Корбан: Так, гэта мы не выключаем.
Карэспандэнт: Ці зьмяніла што ў АГП вядомая заява Яраслава Раманчука 20 сьнежня?
Корбан: Можна сказаць, што яна падзяліла меркаваньні шматлікіх партыйцаў. І будзе 7 лютага зьбірацца нацыянальны камітэт АГП, дзе выступіць сам спадар Раманчук са сваёй пазыцыяй, дзе ён давядзе, чаму ён так лічыць, чаму ён так сябе паводзіў. Але я думаю, што кіраўніцтва партыі ўсё ж не падтрымае. Такую пазыцыю мы не падтрымліваем. І тое, што ён зрабіў, насамрэч у шэрагу нашых партыйцаў разглядалася ўвогуле як пэўная здрада.
Карэспандэнт: Вы застаецеся абвінавачаным па справе 19 сьнежня, Вас адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе з ізалятару КДБ 7 студзеня. З чым Вы зьвязваеце сваё вызваленьне тады?
Мы даволі актыўна прымалі ўдзел у размовах, у дачы пэўных паказаньняў, у сьледчых дзеяньнях
Карэспандэнт: Вы былі даверанай асобай Яраслава Раманчука, ачольвалі выбарчы штаб Раманчука ў Менску, так выглядае, што магла быць роля Раманчука ў Вашым вызваленьні, так?
Корбан: Так, гэта мы не выключаем.
7 лютага зьбірацца нацыянальны камітэт АГП, дзе Раманчук давядзе,, чаму ён так сябе паводзіў