Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронаўца асудзілі за Плошчу


Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлопец ужо адсядзеў.

Юльяна Місюкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 сьнежня. Суд быў закрытым, сяброў і дзяўчыну хлопца пусьцілі толькі на агалошваньне прысуду,-- паведамляе прэсавая служба МФ.

Нагадаем, у мінулы чацьвер Юльяна Місюкевіча з унівэрсытэту забралі супрацоўнікі КДБ адразу пасьля здачы іспыту. Хлопец навучаецца на 4-м курсе фізфака БДУ.

Суткі паплечнікі не маглі знайсьці свайго сябра й толькі ў пятніцу днём маладафронтаўцы даведаліся, што ён у турме на Акрэсьціна. З-за выходных дзён суд адбыўся толькі сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG