Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар ААН асуджае пасьлявыбарчы гвалт у Беларусі


Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй сёньня асудзіла пасьлявыбарчы гвалт у Беларусі.

"Я вельмі занепакоеная ўжываньнем сілы супраць дэманстрантаў, якія не прымалі ўдзелу ў агрэсіўных дзеяньнях, гвалтам супраць кандыдатаў і выкраданьнем кандыдатаў ад апазыцыі ды іхных прыхільнікаў, затрыманьнямі актывістаў апазыцыі і праваабаронцаў, ператрусамі і перасьледам незалежных няўрадавых арганізацый" – заявіла спадарыня Пілэй заявіла ў прэс-рэлізе.

Наві Пілэй таксама асудзіла любыя заклікі да гвалту з боку некаторых радыкальных груп у апазыцыі.

Адначасна яна падкрэсьліла, што "ўлады павінны ў поўнай меры паважаць і забясьпечваць правы сваіх палітычных апанэнтаў на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова".

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека запатрабавала неадкладнага вызваленьня апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія ня ўдзельнічалі ў гвалтоўных дзеяньнях і не падбухторвалі да іх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG