Беручы пад увагу сілавое падаўленьне мірнай дэманстрацыі ў Менску і напады на дэмакратычных кандыдатаў, прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі Вільфрыд Мартэнс зрабіў наступную заяву:
«Гвалтоўнае падаўленьне беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі і жорсткі перасьлед дэмакратычных кандыдатаў — гэта безумоўна ганебны факт. Такія паводзіны ёсьць непрымальнымі і зьневажальнымі як для Эўрапейскага Зьвязу, так і для ўсяго дэмакратычнага сьвету. Ад імя ЭНП я выказваю сваю падтрымку дэмакратычнай апазыцыі Беларусі» — заявіў прэзыдэнт ЭНП.