Камісія Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынская камісія ЗША) сёньня асудзіла выкарыстаньне сілы беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў у Менску 19 сьнежня.
"Мы рашуча асуджаем разгон пратэсту ўладамі, уключна з выкарыстаньнем сілы супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў, якія імкнуліся выконваць свае прафэсійныя абавязкі", заявіў амэрыканскі сэнатар Бэнджамін Л. Кардзін, старшыня Хэльсынскай камісіі. Сэнатар Кардзін дадаў, што асуджэньня заслугоўваюць таксама затрыманьні большасьці альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты ды сотняў дэмакратычных актывістаў і журналістаў.
"Гэтыя выбары паказалі некаторыя працэдурныя паляпшэньні " – сказаў сустаршыня Хэльсынскай камісіі, кангрэсмэн Элсі Гастынгс.
"Але нягледзячы на больш адкрытае поле палітычнай дзейнасьці, у тым ліку большыя магчымасьці для кандыдатаў гаварыць у прамым эфіры, агульная палітычная сытуацыя ў Беларусі застаецца недэмакратычнай. Выбарчая сыстэмы на ўсіх узроўнях кантралюецца рэжымам, а дзяржаўныя СМІ аддаюць непрапарцыйна больш увагі дзейнаму прэзыдэнту. Хоць галасаваньне прайшло арганізаваным і эфэктыўным чынам, назіральнікі нэгатыўна ацанілі падлік галасоў амаль у палове выбарчых участкаў" – дадаў кангрэсмэн Гастынгс.