Эўразьвяз хоча, каб перамовы па дагаворы аб асацыяцыі з Украінай і стварэньні зь ёю зоны свабоднага гандлю прасунуліся наперад. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Сваю заяву Эштан зрабіла па выніках сустрэчы 26 кастрычніка ў Брусэлі зь міністрам замежных спраў Украіны Канстанцінам Грышчанкам. Эўразьвяз таксама імкнецца да прагрэсу ў дыялёгу па лібэралізацыі візавага рэжыму, адзначыла Эштан.
"Украіна зьяўляецца эўрапейскай краінай, – цытуе Эштан інфацэнтр Эўрапейскага інструмэнта добрасуседзтва і партнэрства (ENPI). – Нашы адносіны вельмі важныя, і мы хочам паглыбляць і разьвіваць іх".
Грышчанка паведаміў, што на сустрэчы быў разгледжаны шырокі спэктар пытаньняў у сьвятле маючага адбыцца саміту Украіна – ЭЗ, заплянаванага на 22 лістапада.
Сярод гэтых пытаньняў – правядзеньне канстытуцыйнай рэформы, якую Эштан назвала адным з ключавых прыярытэтаў для Ўкраіны: "Мы спадзяемся, што яна будзе ажыцьцяўляцца ў ходзе ўсёабдымнага працэсу з мэтай устанаўленьня трывалай сыстэмы стрымваньняў і супрацьвагаў, дапасуюцца з эўрапейскімі стандартамі".
Эштан таксама паведаміла, што абмянялася з украінскім калегам думкамі па пытаньнях адносін з Расеяй, "якая зьяўляецца стратэгічным партнэрам для абодвух бакоў", а таксама з нагоды сытуацыі ў Прыднястроўі і Беларусі.
"Мы разгледзелі сытуацыю ў Беларусі, якая рыхтуецца да выбараў 19 сьнежня. Правядзеньне гэтых выбараў прэзыдэнта будзе вельмі важна для нашых адносін", – адзначыла Эштан.
Як вядома, уступленьне ў ЭЗ абвешчана стратэгічнай мэтай Украіны. Для гэтага Кіеву трэба заключыць з Эўракамісіяй дамову аб асацыяцыі – дакумэнт, неабходны для ўступленьня краіны ў Эўразьвяз.